Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Субота — дзяcяты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Вал 19, 19–21
Елісей устаў і пайшоў за Іллёю

Чытанне Першай кнігі Валадарстваў.

У тыя дні:

Ілля пайшоў з гары і знайшоў Елісея, сына Сафата, які араў. Дванаццаць пар валоў было перад ім. Ён жа быў пры дванаццатай. Ілля, праходзячы міма, накінуў на яго свой плашч. І пакінуў ён валоў, і пабег за Іллёю, і сказаў: Дазволь мне пацалаваць айца майго і маці, і я пайду за табой. Той адказаў яму: Ідзі і вяртайся, бо што зрабіў я табе.

І вярнуўся ад яго, узяў пару валоў і прынёс іх у ахвяру, а на ярме прыгатаваў мяса і раздаў людзям, каб з’елі. Сам жа ўстаў і пайшоў за Іллёю, і служыў яму.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 16 (15), 1–2а і 5. 7–8. 9–10 (Р.: пар. 5а)

Рэфрэн: Ты, Пане, частка спадчыны маёй.

1. Захавай мяне, Божа, бо на Цябе спадзяюся, *
2. Сказаў я Пану: Ты — мой Пан.
5. Пан частка спадчыны маёй і келіха майго, *
Ён лёс мой трымае.

Рэфрэн:

7. Благаслаўляю Пана, які даў мне параду, *
бо нават начамі вучыць мяне маё нутро.
8. Пан заўсёды перад маімі вачыма, *
бо Ён праваруч мяне, я не пахіснуся.

Рэфрэн:

9. Таму радуецца маё сэрца і весяліцца душа, *
і цела маё будзе спачываць бяспечна,
10. бо не пакінеш душы маёй у адхлані *
і не дасі святому Твайму ўбачыць тленне.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пс 119 (118), 36а. 29b

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Схілі маё сэрца да Тваіх сведчанняў
і дай мне Закон Твой.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 5, 33–37
Я ж кажу вам: не прысягайце наогул

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Вы чулі, што сказана было продкам: Не прысягай фальшыва, а выконвай перад Богам прысягі свае. Я ж кажу вам: не прысягайце наогул: ні небам, бо гэта пасад Божы; ні зямлёю, бо гэта падножжа ног Ягоных; ні Ерузалемам, бо гэта горад вялікага Караля. Ні галавою сваёй не прысягай, бо не можаш ніводнага воласа зрабіць белым або чорным.

І няхай будзе слова вашае «так-так», «не-не». А што звыш гэтага, тое ад злога.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Субота, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць