Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Субота — дзявяты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Цім 4, 1–8
Здзейсні справу прапаведніка Добрай Навіны

Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Цімафея.

Умілаваны:

Перад абліччам Бога і Хрыста Езуса, які будзе судзіць жывых і мёртвых, Яго аб’яўленнем і валадарствам я заклінаю цябе: прапаведуй слова, будзь настойлівы ў спрыяльны і неспрыяльны час, аспрэчвай, папраўляй, заахвочвай з усёй цярплівасцю ў навучанні. Бо настане пара, калі не будуць зносіць здаровага вучэння, але паводле ўласнай пажадлівасці пачнуць памнажаць сабе настаўнікаў, каб церабілі ім вушы. І адвернуць слых ад праўды, і звернуцца да баек. Але ты будзь цвярозы ва ўсім, вытрымлівай зло, здзейсні справу прапаведніка Добрай Навіны, споўні сваё служэнне.

Бо я ўжо праліваюся, як ахвяра, і настаў час майго адыходу. У добрай барацьбе я змагаўся, бег скончыў, веру захаваў. Нарэшце рыхтуецца мне вянок справядлівасці, які дасць мне Пан, справядлівы Суддзя, у дзень той. І не толькі мне, але ўсім, хто палюбіў Яго аб’яўленне.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 71 (70), 8–9. 14–15аb. 16–17. 22 (Р.: пар. 15)

Рэфрэн: Вусны мае будуць абвяшчаць Тваё збаўленне.

8. Вусны мае напоўнены Тваёй хвалой, *
Тваёй веліччу — кожны дзень.
9. Не адкідай мяне ў старасці, *
не пакідай мяне, калі мае сілы аслабнуць.

Рэфрэн:

14. Заўсёды буду спадзявацца *
і памнажаць яшчэ больш Тваю славу.
15. Вусны мае будуць абвяшчаць Тваю справядлівасць,
кожны дзень — Тваё збаўленне, *

Рэфрэн:

16. Раскажу пра моц Бога, *
узгадаю Тваю справядлівасць, толькі Тваю.
17. Божа, Ты вучыў мяне з маладосці маёй, *
і дагэтуль я цуды Твае абвяшчаю.

Рэфрэн:

22. Я буду славіць Цябе на арфе,
Тваю праўду, мой Божа;
буду апяваць Цябе на гуслях,
Святы Ізраэля.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 5, 3

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Шчаслівыя ўбогія духам,
бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 12, 38–44
Гэтая бедная ўдава ўкінула больш за ўсіх

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Езус сказаў народу, навучаючы: Асцерагайцеся кніжнікаў, якія любяць хадзіць у доўгіх шатах, і прывітанні на рынках, і першыя лаўкі ў сінагогах, і першыя месцы на гасцінах. Тыя, хто аб’ядае дамы ўдоў і напаказ доўга моліцца, атрымаюць найцяжэйшы прысуд.

І, сеўшы насупраць скарбонкі, Ён назіраў, як людзі кідалі грошы ў скарбонку. Многія багатыя кідалі памногу. І прыйшла адна бедная ўдава, і ўкінула дзве лепты, што складае чвэрць аса.

Паклікаўшы вучняў сваіх, Езус сказаў ім: Сапраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава ўкінула больш за ўсіх, хто кідаў у скарбонку. Бо ўсе кідалі, маючы лішак, а яна, будучы ў нястачы сваёй, укінула ўсё, што мела, увесь пажытак свой.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Субота, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Запрашаем на канферэнцыю па кнізе Мікалая Дзенісевіча «Финский капкан»

    13 кастрычніка ў 16.00 у бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца канферэнцыя па кнізе Мікалая Дзенісевіча «Финский капкан», якая распавядае пра лёс вязняў фінскіх канцлагераў. Прысутныя абмяркуюць невядомыя старонкі гісторыі беларускіх перасяленцаў у Карэлію (1940–1941гг.).

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"