Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — дзявяты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Цім 1, 1–3. 6–12
Распальвай дар Божы, які ёсць у табе праз ускладанне маіх рук

Пачатак Другога паслання святога апостала Паўла да Цімафея.

Павел, з волі Божай апостал Езуса Хрыста, згодна з абяцаннем жыцця ў Хрысце Езусе — Цімафею, умілаванаму сыну: ласка, міласэрнасць, спакой ад Бога Айца і Хрыста Езуса, нашага Пана. Калі я няспынна ўспамінаю пра цябе ў сваіх малітвах удзень і ўначы, я ўдзячны Богу, якому на ўзор продкаў служу з чыстым сумленнем,

З гэтай прычыны нагадваю табе, каб ты распальваў дар Божы, які ёсць у табе праз ускладанне маіх рук. Таму што Бог не даў нам Духа боязі, але сілы, любові і разважнасці.

Дык не саромейся сведчання нашага Пана, ні мяне, вязня Ягонага, але далучыся да цярпенняў дзеля Евангелля паводле моцы Бога, які ўратаваў нас і паклікаў святым пакліканнем не за нашыя ўчынкі, але паводле ўласнай пастановы і ласкі, дадзенай нам у Хрысце Езусе перад вечнымі часамі і адкрытай цяпер праз аб’яўленне Збаўцы нашага, Езуса Хрыста, які знішчыў смерць і асвятліў жыццё і несмяротнасць Евангеллем, дзеля якога я пастаўлены прапаведнікам, апосталам і настаўнікам.

З гэтай прычыны я і цярплю гэта, але не саромеюся, бо ведаю, у каго паверыў, і перакананы, што Ён мае моц захаваць заруку маю на той дзень.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 123 (122), 1–2а. 2bcd (Р.: 1а)

Рэфрэн: Да Цябе, Пане, узношу свае вочы.

1. Да Цябе ўздымаю свае вочы, *
які жывеш у нябёсах.
2. Вось як вочы слугаў звернуты *
на рукі іх гаспадароў.

Рэфрэн:

2. Як вочы служанкі — *
на рукі яе гаспадыні,
так нашыя вочы — да Пана, Бога нашага, *
пакуль Ён не злітуецца над намі.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 11, 25а. 26

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Я — уваскрасенне і жыццё, — кажа Пан, —
хто верыць у Мяне, не памрэ ніколі.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 12, 18–27
Не ёсць Богам мёртвых, але жывых

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Прыйшлі да Езуса садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрашэння, і спыталіся ў Яго: Настаўнік, Майсей напісаў нам, што калі нечы брат памрэ і не пакіне жонцы дзяцей, яго брат павінен ўзяць ягоную жонку і аднавіць патомства для брата свайго. Было сем братоў. Першы ажаніўся і, памершы, не пакінуў патомства. Тады ажаніўся з ёю другі і таксама памёр, не пакінуўшы патомства. Падобна і трэці. І ніхто з семярых не пакінуў патомства. Пасля ўсіх памерла і жанчына. Пры ўваскрашэнні, калі яны ўваскрэснуць, каму з іх яна будзе жонкай? Бо ў семярых яна была жонкаю.

Езус адказаў ім: Ці не таму памыляецеся, што не ведаеце ні Пісання, ні моцы Божай? Бо, калі ўваскрэснуць, не будуць ні жаніцца, ні выходзіць замуж, але будуць як Анёлы ў нябёсах. А наконт таго, што мёртвыя ўваскрэснуць, ці не чыталі вы ў кнізе Майсея, дзе мова пра куст, як Бог прамаўляў да Яго, кажучы: Я — Бог Абрагама, Бог Ісаака і Якуба. Бог не ёсць Богам мёртвых, але жывых. Таму вы моцна памыляецеся.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Серада, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.