Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Панядзелак — дзявяты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 П 1, 2–7
Даў нам вялікія і каштоўныя абяцанні, каб праз іх вы сталі саўдзельнікамі Боскай істоты

Чытанне Другога паслання святога апостала Пятра.

Умілаваныя:

Ласка вам і спакой няхай памножацца ў пазнанні Бога і нашага Пана Езуса.

Ад Боскай сілы Ягонай нам даравана ўсё для жыцця і пабожнасці дзякуючы пазнанню таго, хто паклікаў нас для ўласнай славы і хвалы, праз што даў нам вялікія і каштоўныя абяцанні, каб праз іх вы сталі саўдзельнікамі Боскай сутнасці, пазбегнуўшы згубы пажадлівага свету. З гэтай самай прычыны прыкладайце ўсе намаганні, каб дапоўніць веру вашую цнотай, цноту — пазнаннем, пазнанне — стрыманасцю, стрыманасць — цярплівасцю, цярлівасць — пабожнасцю, пабожнасць — братняю любоўю, а братнюю любоў — любоўю.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 91 (90), 1–2. 14–15а. 15bc–16 (Р.: 2b)

Рэфрэн: Божа мой, на Цябе спадзяюся.

1. Хто жыве пад аховаю Найвышэйшага *
і знаходзіцца ў цені Усемагутнага,
2. той скажа Пану: Ты маё прыстанішча і мая цвярдыня, *
Божа мой, на Цябе спадзяюся.

Рэфрэн:

14. За тое, што ён палюбіў Мяне, *
уратую яго; абараню яго,
бо ён пазнаў Маё імя. *
15. Пакліча Мяне, і адкажу яму.

Рэфрэн:

Я буду з ім ва ўціску, *
вызвалю яго і праслаўлю.
16. Даўжынёю дзён яго насычу, *
і пакажу яму сваё збаўленне.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Ап 1, 5аb

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Езу Хрыстэ, Ты — сведка верны,
першародны сярод памерлых;
Ты палюбіў нас і абмыў ад грахоў нашых сваёю Крывёю.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 12, 1–12
Схапіўшы, забілі яго і выкінулі прэч з вінаградніку

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Езус пачаў гаварыць да першасвятароў, кніжнікаў і старэйшын у прыпавесцях:

Адзін чалавек пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджай, выкапаў давіла ў ім і пабудаваў вежу, аддаў яго вінаградарам і з’ехаў. А ў адпаведны час паслаў да вінагарадараў слугу, каб той ўзяў у вінаградараў частку ўраджаю вінаградніку. Але яны схапілі яго, збілі і адаслалі ні з чым. Ён зноў паслаў да іх іншага слугу, і гэтаму разбілі галаву і зняважылі. Паслаў яшчэ аднаго, і яго забілі, і шмат іншых ці пабілі, ці пазабівалі.

Маючы яшчэ аднаго, умілаванага сына, паслаў яго апошнім да іх, кажучы: Пасаромеюцца сына майго. Але вінаградары сказалі адзін аднаму: Гэта спадкаемца. Хадземце, заб’ем яго, і спадчына будзе наша. І, схапіўшы, забілі яго і выкінулі прэч з вінаградніку.

Дык што зробіць гаспадар вінаградніку? Ён пойдзе і знішчыць вінаградараў, а вінаграднік аддасць іншым. Няўжо вы не чыталі гэтага ў Пісанні: Камень, які адкінулі будаўнікі, стаў галавою вугла. Ад Пана сталася гэта, і дзіўнае яно ў вачах нашых.

І яны намагаліся схапіць Езуса, бо зразумелі, што гэтая прыпавесць супраць іх, але баяліся натоўпу. І, адпусіўшы Яго, адышлі.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Панядзелак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"