Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Пятніца — восьмы звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 П 4, 7–13
Будзьце добрымі распарадчыкамі разнастайнай ласкі Божай

Чытанне Першага паслання святога апостала Пятра.

Умілаваныя:

Набліжаецца канец усяго. Таму будзьце разважлівыя і цвярозыя, каб маглі маліцца. Перш за ўсё, майце шчырую любоў адзін да аднаго, таму што любоў закрывае мноства грахоў. Будзьце гасцінныя адзін да аднаго без нараканняў.

Як добрыя распарадчыкі разнастайнай ласкі Божай, служыце адзін аднаму тым дарам, які кожны з вас атрымаў. Калі хто прамаўляе, няхай прамаўляе, як словы Божыя; калі хто служыць, няхай служыць дзякуючы моцы, якою надзяліў яго Бог, каб ва ўсім праславіўся Бог праз Езуса Хрыста, якому слава і панаванне на вякі вечныя. Амэн.

Умілаваныя, не дзівіцеся агню, які палае ў вас дзеля выпрабавання вашага, нібы здарылася з вамі нешта дзіўнае. Але паколькі вы прымаеце ўдзел у муках Хрыстовых, радуйцеся, каб і ў час аб’яўлення славы Яго вы ўсцешыліся і ўзрадаваліся.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 96 (95), 10. 11–12. 13 (Р.: 13b)

Рэфрэн: Пан прыходзіць судзіць зямлю.

10. Кажыце між плямёнамі:*
Пан валадарыць.
Ён сусвет умацаваў, каб не пахіснуўся. *
Ён будзе судзіць народы справядліва.

Рэфрэн:

11. Няхай радуюцца нябёсы і весяліцца зямля, *
няхай шуміць мора і ўсё, што яго напаўняе.
12. Няхай усцешыцца поле і ўсё, што на ім, *
няхай усклікаюць тады ўсе дрэвы лясныя.

Рэфрэн:

13. Перад абліччам Пана, які прыходзіць, *
які прыходзіць судзіць зямлю.
Ён будзе судзіць свет справядліва, *
а народы паводле сваёй праўды.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Ян 15, 16

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Я вас выбраў са свету, каб вы ішлі і прыносілі плён,
і каб плён ваш трываў, — кажа Пан.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 11, 11–25
Дом мой назавецца домам малітвы для ўсіх народаў. Майце веру ў Бога

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

Калі натоўп усклікаў да Езуса, Ён увайшоў у Ерузалем, у святыню, агледзеў усё і адышоў з Дванаццаццю ў Бэтанію, таму што было ўжо позна.

Назаўтра, калі яны выйшлі з Бэтаніі, Ён згаладаў. Убачыўшы здалёк смакоўніцу, пакрытую лісцем, падышоў, спадзеючыся знайсці што-небудзь на ёй. Але, падышоўшы да яе, не знайшоў нічога, апроч лісця, бо яшчэ не настала пара на смоквы. Тады Езус сказаў ёй: Няхай ніхто ніколі не есць з цябе плоду. І Ягоныя вучні чулі гэта.

святыню хоць нейкую прыладу. Потым вучыў іх, кажучы: Хіба не напісана: дом мой назавецца домам малітвы для ўсіх народаў? А вы зрабілі яго пячорай злачынцаў.

Пачулі гэта кніжнікі і першасвятары і шукалі магчымасці, як бы загубіць Яго, бо яны баяліся Яго, таму што ўвесь народ дзівіўся вучэнню Ягонаму.

Калі настаў вечар, яны выходзілі з горада. А калі раніцай вярталіся, убачылі, што смакоўніца высахла аж да кораня. Тады Пётр успомніў і сказаў Яму: Настаўнік, паглядзі: смакоўніца, якую Ты пракляў, высахла.

Езус сказаў ім у адказ: Майце веру ў Бога. Сапраўды кажу вам: калі хто скажа гары: Падыміся і кінься ў мора, — і не засумняваецца ў сэрцы сваім, але паверыць, што збудзецца сказанае, то будзе яму. Таму кажу вам: верце, што атрымаеце ўсё, чаго просіце ў малітве, і станецца вам. І калі стаіце на малітве, даруйце, калі што маеце супраць каго, каб і Айцец ваш, які ў нябёсах, дараваў вам правіны вашыя.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Пятніца, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.
  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.