Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Аўторак — восьмы звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 П 1, 10–16
Прароцтвы падтрымліваюць нашую надзею

Чытанне Першага паслання святога апостала Пятра.

Умілаваныя:

Гэтага збаўлення шукалі і дапытваліся прарокі, якія прадказвалі прызначаную вам ласку. Яны даследавалі, на калі і на які час указваў Дух Хрыста, які быў у іх і прадказваў цярпенні Хрыста і славу пасля гэтага. Ім адкрыта было, што не ім самім, а вам служыла тое, што цяпер абвешчана вам тымі, хто прапаведаваў Евангелле ў пасланым з неба Духу Святым, у што хочуць зазірнуць нават анёлы.

Таму, падперазаўшы сцёгны розуму вашага, будзьце цвярозымі і ўскладзіце ўсю сваю надзею на ласку, якая будзе прынесена вам у аб’яўленні Езуса Хрыста. Як паслухмяныя дзеці, не дастасоўвайцеся да пажадлівасцяў, якія вы мелі раней, у час няведання вашага. Але на ўзор Святога, які вас паклікаў, станьце святымі ва ўсіх паводзінах вашых. Бо напісана: Будзьце святымі, таму што Я святы.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 98 (97), 1. 2–3аb. 3c–4 (Р.: 2а)

Рэфрэн: Пан паказаў сваё збаўленне.

1. Спявайце Пану новую песню, *
бо Ён учыніў цуды.
Яму дапамагла Яго правіца *
і Яго святое плячо.

Рэфрэн:

2. Паказаў Пан сваё збаўленне, *
перад вачыма народаў аб’явіў сваю справядлівасць.
3. Успомніў пра сваю вернасць і міласэрнасць*
да дому Ізраэля.

Рэфрэн:

Убачылі ўсе межы зямлі *
збаўленне Бога нашага.
4. Усклікай Пану, уся зямля, *
радуйцеся, спявайце і грайце.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Мц 11, 25

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Благаслаўлёны Ты, Ойча, Пан неба і зямлі,
бо Ты адкрыў таямніцы Валадарства дзецям.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 10, 28–31
Няма нікога, хто б не атрымаў бы ў сто разоў больш цяпер, у гэты час, а ў будучым часе — жыццё вечнае

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Пётр пачаў казаць Езусу: Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою. Езус жа адказаў: Сапраўды кажу вам, няма нікога, хто б пакінуў дом свой, ці братоў, ці сясцёр, ці маці, ці бацьку, ці дзяцей, ці поле дзеля Мяне і дзеля Евангелля, і не атрымаў бы ў сто разоў больш цяпер, у гэты час, дамоў, братоў, сясцёр, маці, дзяцей і палёў сярод пераследу, а ў будучым часе — жыццё вечнае.

Але шмат першых будзе апошнімі і апошніх — першымі.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Аўторак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"