Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — сёмы звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Як 4, 13–17
Не ведаеце, якім будзе заўтра жыццё вашае

Чытанне Паслання святога апостала Якуба.

Умілаваныя:

Звяртаюся да вас, якія кажаце: Сёння ці заўтра адправімся ў пэўны горад і правядзём там год, будзем гандляваць і зарабляць. Між тым вы не ведаеце, якім будзе заўтра жыццё вашае. Бо вы пара, якая з’яўляецца на імгненне, а потым знікае. Замест таго, вы павінны былі б сказаць: Калі Пан захоча, мы будзем жыць і зробім тое ці іншае. Вы ж цяпер хваліцеся ў ганарлівасці вашай. Усялякае такое выхвалянне дрэннае. Таму кожны, хто ведае, як рабіць дабро, і не робіць, той чыніць грэх.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 49 (48), 2–3. 6–7. 8–10. 11 (Р.: Мц 5, 3)

Рэфрэн: Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх Валадарства Нябеснае.

2. Пачуйце гэта, усе народы, *
слухайце, усе жыхары свету,
3. і людзі простыя, і знатныя, *
і бедныя разам з багатымі.

Рэфрэн:

6. Чаго мне баяцца ў дні няшчасця, *
калі вакол мяне злосць маіх ворагаў,
7. якія спадзяюцца на свой дастатак *
і хваляцца сваім вялікім багаццем?

Рэфрэн:

8. Але ніводзін чалавек не можа выкупіць свайго брата *
і даць Богу выкуп за яго.
9. Дарагі выкуп за іхнія душы †
і ніколі гэтага не будзе, *
10.
каб ён мог жыць вечна і не ўбачыў магілы.

Рэфрэн:

11. Таму што бачна: мудрыя паміраюць так жа, *
як гіне просты і неразумны,
іншым пакідаючы *
сваё багацце.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 14, 6

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Я — дарога, і праўда, і жыццё, — кажа Пан, —
ніхто не прыходзіць да Айца інакш,
як толькі праз Мяне.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 9, 38–40
Хто не супраць нас, той з намі

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Ян сказаў Езусу: Настаўнік, мы бачылі чалавека, які ў імя Тваё выганяў злых духаў, і забаранялі яму, бо не хадзіў з намі.

Езус жа сказаў: Не забараняйце яму, бо ніхто, хто ўчыніў цуд у Маё імя, не зможа адразу пачаць зласловіць Мяне. Бо хто не супраць нас, той з намі.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Серада, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Запрашаем на канферэнцыю па кнізе Мікалая Дзенісевіча «Финский капкан»

    13 кастрычніка ў 16.00 у бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца канферэнцыя па кнізе Мікалая Дзенісевіча «Финский капкан», якая распавядае пра лёс вязняў фінскіх канцлагераў. Прысутныя абмяркуюць невядомыя старонкі гісторыі беларускіх перасяленцаў у Карэлію (1940–1941гг.).

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"