Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Аўторак — сёмы звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Як 4, 1–10
Просіце, і не атрымліваеце, таму што блага просіце

Чытанне Паслання святога апостала Якуба.

Умілаваныя:

Адкуль сваркі і змаганні сярод вас? Хіба не з пажадлівасцяў, якія ваююць у частках вашых? Жадаеце, а не маеце; забіваеце і зайдросціце, а не можаце дасягнуць; змагаецеся і ваюеце. Не маеце, таму што не просіце; просіце, і не атрымліваеце, таму што блага просіце, каб растраціць на пажадлівасці свае.

Чужаложнікі, ці не ведаеце, што сяброўства з гэтым светам — гэта варожасць з Богам? Таму калі нехта хоча быць сябрам свету, ён становіцца ворагам Бога. Ці вы лічыце, што Пісанне дарэмна кажа: Да зайздрасці прагне дух, які жыве ў нас? Але яшчэ большую дае ласку, таму і сказана: Бог супраціўляецца ганарыстым, а пакорным дае ласку.

Таму пакарыцеся Богу, а супраціўляйцеся д’яблу, і ён уцячэ ад вас. Наблізьцеся да Бога, і Ён наблізіцца да вас. Ачысціце рукі, грэшнікі, і асвяціце сэрцы, крывадушнікі. Галасіце, смуткуйце і плачце. Няхай смех ваш абернецца ў смутак, а радасць вашая — у сум. Прынізьцеся перад Панам, і Ён узвысіць вас.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 55 (54), 7–8. 9–10. 11–23 (Р.: 23а)

Рэфрэн:Ускладзі клопат на Пана, Ён падтрымае.

7. Сказаў я: Хто даў бы мне крылы, як у голуба, *
каб паляцець і спачыць?
8. Тады б я ўцёк далёка *
і пасяліўся б у пустыні.

Рэфрэн:

9. Я б хутка знайшоў сховішча *
ад імклівага ветру і буры.
10. Знішчы, Пане, падзялі іхнія мовы, *
бо ў горадзе я ўбачыў гвалт і сваркі.

Рэфрэн:

11.Удзень і ўначы яны абыходзяць яго па мурах, *
а ўнутры яго — беззаконне і зло.
23. Ускладзі клопат свой на Пана, і Ён цябе падтрымае, *
ніколі не дапусціць, каб справядлівы пахіснуўся.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Гал 6, 14

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Няхай я не буду хваліцца нічым, акрамя крыжа Пана,
праз якога свет укрыжаваны для мяне, а я — для свету.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 9, 30–37
Сын Чалавечы аддадзены будзе… Хто хоча быць першым, няхай будзе ўсіх слугою

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Езус і Яго вучні выйшлі і праходзілі праз Галілею, і Ён не хацеў, каб нехта ведаў. Бо вучыў сваіх вучняў і казаў ім, што Сын Чалавечы аддадзены будзе ў рукі людзей, і заб’юць Яго, і забіты ўваскрэсне праз тры дні. Але яны не разумелі гэтых словаў, а баяліся ў Яго спытацца.

Прыйшоў Ён у Кафарнаум і, калі быў у доме, спытаўся ў іх: Пра што па дарозе вы разважалі? Яны маўчалі, бо па дарозе разважалі паміж сабою, хто большы.

Сеўшы, Ён паклікаў Дванаццаць і сказаў ім: Калі хто хоча быць першым, няхай будзе з усіх апошнім і ўсіх слугою. Потым узяў дзіця, паставіў сярод іх і, абняўшы яго, сказаў ім: Хто прымае аднаго з такіх дзяцей у Маё імя, той Мяне прымае. А хто Мяне прымае, той не Мяне прымае, але таго, хто паслаў Мяне.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Аўторак, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"