Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — VII Велікодны тыдзень

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 20, 28–38
Даручаю вас Богу, які можа збудаваць і даць спадчыну

Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў.

У тыя дні:

Павел сказаў старэйшым Касцёла ў Эфесе: Пільнуйце сябе і ўвесь статак, у якім Дух Святы паставіў вас біскупамі, каб вы пасвілі Касцёл Божы, які Ён прыдбаў уласнай крывёй. Ведаю, што пасля майго адыходу ўвойдуць да вас ваўкі лютыя, якія не пашкадуюць статка. І з вас саміх паўстануць людзі, якія будуць казаць падступна, каб пацягнуць за сабою вучняў.

Таму чувайце, памятаючы, што я тры гады ўдзень і ўначы не пераставаў вучыць кожнага з вас са слязьмі. А сёння даручаю вас Богу і слову Ягонай ласкі, які можа збудаваць і даць спадчыну між усіх асвечаных.

Ні срэбра, ні золата, ні вопраткі я ні ад кога не пажадаў. Самі ведаеце, што гэтыя рукі служылі патрэбам маім і тых, хто быў са мною. Ва ўсім я паказаў вам, што, так працуючы, трэба дапамагаць слабым, памятаючы словы Пана Езуса, якія Ён сказаў: Больш шчасця ў тым, каб даваць, чым у тым, каб браць.

І сказаўшы гэта, ён укленчыў і маліўся разам з усімі імі. Тады ўсе ўзнялі вялікі плач і, падаючы Паўлу на шыю, цалавалі яго. Найбольш смуткавалі з-за слова, якое ён сказаў, што ўжо не ўбачаць аблічча ягонага.

І праводзілі яго да карабля.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 68 (67), 29–30. 33–35а. 35b і 36c (Р.: 33а)

Рэфрэн: Валадарствы зямлі, спявайце Богу.
Або: Аллелюя.

29. Пашлі, о Божа, Тваю сілу, *
умацуй, Божа, тое, што для нас учыніў.
30. Дзеля Тваёй святыні, што ў Ерузалеме, *
каралі прынясуць Табе дары.

Рэфрэн:

33. Валадарствы зямлі, спявайце Богу, праслаўляйце Пана, *
34. які ўзышоў на нябёсы, нябёсы адвечныя.
Вось Ён падаў голас свой, голас магутны. *
35. Прызнайце моц Божую!

Рэфрэн:

Над Ізраэлем *
Ягоная веліч,
а магутнасць Яго — на аблоках. *
36. Няхай будзе благаслаўлёны Бог.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Ян 17, 17b.a

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Слова Тваё, Пане, ёсць праўда,
асвяці нас у праўдзе.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Ян 17, 11b–19
Каб яны былі адно, як і Мы

+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна.

У той час:

Езус узняў вочы свае да неба і маліўся такімі словамі: Ойча святы, захавай іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне, каб яны былі адно, як і Мы. Калі Я быў з імі, Я захоўваў іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне. Я збярог, і ніхто з іх не загінуў, апроч сына пагібелі, каб збылося Пісанне.

А цяпер іду да Цябе і кажу гэта ў свеце, каб яны мелі ў сабе поўную Маю радасць. Я даў ім слова Тваё, і свет узненавідзеў іх, бо яны не са свету, як і Я не са свету. Не прашу, каб Ты ўзяў іх са свету, але каб захаваў іх ад злога. Яны не са свету, як і Я не са свету.

Асвяці іх у праўдзе. Слова Тваё — гэта праўда. Як Ты паслаў Мяне ў свет, так і Я паслаў іх у свет. І за іх Я пасвячаю сябе, каб і яны былі асвечаныя ў праўдзе.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Серада, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні, Велікодны перыяд

Друкаваць

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.
  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.