Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

ІIІ Велікодная нядзеля, Год В

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 3, 13–15. 17–19
Забілі Пачынальніка Жыцця, якога Бог уваскрасіў з мёртвых

Чытанне Кнігі Дзеяў Апосталаў.

У тыя дні:

Сказаў Пётр народу: Бог Абрагама, Ісаака і Якуба, Бог айцоў нашых уславіў Слугу свайго, Езуса, якога выдалі вы і адракліся ад Яго перад Пілатам, калі той вырашыў адпусціць Яго. Вы адракліся ад Святога і Справядлівага, а прасілі памілаваць злачынцу. Забілі Пачынальніка Жыцця, якога Бог уваскрасіў з мёртвых, чаго мы сведкі.

І цяпер, браты, я ведаю, што вы зрабілі гэта з няведання, як і кіраўнікі вашыя. А Бог здзейсніў тое, што абвяшчаў вуснамі ўсіх прарокаў, што Хрыстус будзе цярпець. Дык пакайцеся і навярніцеся, каб знішчаныя былі грахі вашыя.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 4 , 2. 4. 7. 9 (Р.: 7b)

Рэфрэн: Узнімі над намі, Пане, святло свайго аблічча.

Або: Аллелюя.

2. Калі я клічу, пачуй мяне, Божа, *
справядлівасць мая.
Ты вывеў мяне з уціску, *
змілуйся нада мною і пачуй маю малітву.

Рэфрэн:

4. Ведайце, што Пан учыніў цудоўным свайго вернага, *
Пан чуе, калі Яго клічу.
7. Многія кажуць: Хто пакажа нам добрае? *
Узнімі над намі, Пане, святло свайго аблічча.

Рэфрэн:

9. Калі кладуся, *
спакойна засынаю,
бо толькі Ты, Пане, *
дазваляеш мне жыць бяспечна.

Рэфрэн:

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 2, 1–5а
Ён ахвяра ўміласціўлення за грахі нашыя і ўсяго свету

Чытанне Першага паслання святога апостала Яна.

Дзеці мае, пішу гэта вам, каб вы не грашылі. А калі б хто зграшыў, то маем Заступніка перад Айцом — Езуса Хрыста Справядлівага. Ён ахвяра ўміласціўлення за грахі нашыя, і не толькі за нашыя, але і ўсяго свету.

Па тым даведваемся, што мы пазналі Езуса, калі захоўваем Ягоныя запаведзі. Хто кажа: Я ведаю Яго, — а не захоўвае запаведзі Ягоныя, той ілгун і няма ў ім праўды. А хто захоўвае слова Ягонае, у тым сапраўды любоў Божая дасканалая.

Гэта слова Божае.

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Лк 24, 32

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Пане Езу, тлумач нам Пісанні,
няхай палае сэрца нашае, калі да нас прамаўляеш.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 24, 35–48
Так напісана, што Месія павінен цярпець і ўваскрэснуць на трэці дзень

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Вучні Езуса расказалі пра тое, што здарылася ў дарозе, і як яны пазналі Езуса ў ламанні хлеба.

Калі яны казалі пра гэта, сам Езус стаў сярод іх і сказаў: Спакой вам.

Устрывожаныя і напалоханыя яны думалі, што бачаць духа. Але Ён сказаў ім: Чаму засмуціліся, і чаму сумненні ўзніклі ў вашых сэрцах? Паглядзіце на Мае рукі і ногі: гэта Я. Дакраніцеся да Мяне і пераканайцеся: бо дух не мае цела і касцей; як бачыце, Я іх маю. Пасля гэтых слоў Ён паказаў ім рукі і ногі.

А калі яны ад радасці яшчэ не верылі і дзівіліся, Ён сказаў ім: Ці маеце тут што з’есці? Яны падалі Яму кавалак печанай рыбы. Ён узяў і еў перад імі.

І сказаў ім: Гэта словы мае, сказаныя вам, калі Я быў яшчэ з вамі, што павінна збыцца ўсё напісанае пра Мяне ў законе Майсея і ў прарокаў, і ў псальмах. Тады асвяціў іх розум, каб яны разумелі Пісанне.

І сказаў ім: Так напісана, што Месія павінен цярпець і ўваскрэснуць на трэці дзень з мёртвых, і ў Ягонае імя павінна абвяшчацца пакаянне дзеля адпушчэння грахоў усім народам, пачынаючы ад Ерузалема. А вы — сведкі гэтага.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Нядзеля, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"