Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Пятніца — пяты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Вал 11, 29–32; 12, 19
Адпаў Ізраэль ад дому Давіда

Чытанне Першай кнігі Валадарстваў.

Сталася ў той час, калі Ерабаам выйшаў з Ерузалема: сустрэў яго на дарозе прарок Ахія з Сілома, які быў апрануты ў новы плашч. Толькі ўдваіх яны былі на полі. Узяў Ахія свой новы плашч, які меў на сабе, разарваў яго на дванаццаць кавалкаў і сказаў Ерабааму: Вазьмі сабе дзесяць кавалкаў, бо Пан, Бог Ізраэля кажа так: Вось Я вырву каралеўства з рукі Саламона і дам табе дзесяць каленаў. Адно калена застанецца яму дзеля слугі Майго Давіда і дзеля горада Ерузалема, якое Я выбраў паміж усіх кален Ізраэля. І адпаў Ізраэль ад дому Давіда аж па сённяшні дзень.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 81 (80), 10–11аb. 12–13. 14–15 (Р.: пар. 11а і 9а)

Рэфрэн:  Я Пан, Бог твой, слухай Маё слова.

10. Не будзе пасярод цябе чужога бога, *
не будзеш пакланяцца іншаземнаму богу.
11. Я Пан, Бог твой, *
які вывеў цябе з зямлі егіпецкай.

Рэфрэн:

12. Але народ Мой не слухаў голасу Майго, *
і не згадзіўся Ізраэль са Мною.
13. Таму Я пакінуў іх дзеля ўпартасці іхніх сэрцаў, *
няхай ходзяць паводле сваіх задумаў.

Рэфрэн:

14. Калі б Мой народ Мяне паслухаў, *
калі б Ізраэль хадзіў Маімі шляхамі,
15. я хутка пакарыў бы ворагаў іхніх
і павярнуў бы руку сваю супраць іх прыгнятальнікаў.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ  пар. Дз 16, 14b

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Адкрый, Пане, нашыя сэрцы,
каб мы слухалі словы Твайго Сына.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 7, 31–37
Учыніў, што глухія чуюць, а нямыя гавораць

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Езус выйшаў з зямель Тыру і прайшоў праз Сідон да Галілейскага мора, пасярод межаў Дэкаполіса. І прынеслі да Яго глуханямога, і прасілі, каб усклаў на Яго руку. Адвёўшы яго далей ад натоўпу, паклаў у яго вушы свае пальцы і, плюнуўшы на іх, дакрануўся імі да ягонага языка. І, паглядзеўшы на неба, уздыхнуў і сказаў яму: Эффата! — што значыць: Адкрыйся. І адразу ж адкрыліся вушы ягоныя і развязаліся путы языка ягонага, і пачаў гаварыць выразна. Тады Езус загадаў ім, каб нікому не казалі. Але колькі ні забараняў ім, яны яшчэ больш апавядалі. І, будучы надзвычай здзіўленымі, казалі: Ён зрабіў ўсё добра: учыніў, што глухія чуюць, а нямыя гавораць.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Пятніца

Друкаваць

  • Сакавік
    2018

    Тэатр Зніч

  • Фотавыстава

    Фотавыстава Уладзіслава Цыдзіка "Бачу Беларусь такой"

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Запрашаем на тыдзень беларускай мовы, які адбудзецца 21 – 25 лютага 2018 г. у бібліятэцы імя Адама Міцкевіча Чырвонага касцёла.

  • Ахвяраванні на званы
  • Люты
    2018

    Тэатр Зніч

  • У Мінску пройдзе малітоўна-музычная сустрэча, прысвечаная памяці Адама Міцкевіча

    Штогод 24 снежня ля помніка Адаму Міцкевічу ў Мінску ў аднайменным скверы праходзяць «Калядныя сустрэчы», прысвечаныя памяці паэта і патрыёта сваёй Айчыны, які нарадзіўся менавіта ў гэты дзень. Сёлета таксама да ўдзелу ў імпрэзе запрашаюцца ўсе жадаючыя.