Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Чацвер — пяты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Вал 11, 4–13
За тое, што ты не захаваў Майго запавету, Я забяру ў цябе каралеўства, але адно калена дам сыну твайму дзеля Давіда

Чытанне Першай кнігі Валадарстваў.

Калі Саламон састарэў, жонкі ягоныя схілілі сэрца яго да чужых багоў, і сэрца ягонае не было цалкам з Панам Богам, як сэрца яго бацькі Давіда. Пайшоў Саламон за Астартай, багіняй сідонскай, і Мільхомам, ідалам аманітаў. І рабіў Саламон благое ў вачах Пана, і не ішоў поўнасцю за Панам, як ягоны бацька Давід. І збудаваў Саламон капішча Хамосу, ідалу маабскаму, на гары, на ўсход ад Ерузалема, і Мільхому, ідалу аманітаў. Так зрабіў ён для ўсіх сваіх чужаземных жонак, якія кадзілі і прыносілі ахвяры сваім багам.

І разгневаўся Пан на Саламона за тое, што ён адвярнуў сэрца сваё ад Пана, Бога Ізраэля, які двойчы з’яўляўся яму і наказаў яму, каб ён не ішоў за іншымі багамі. Але ён не захаваў таго, што наказаў яму Пан. Тады Пан сказаў Саламону: За тое, што ты так зрабіў і не захаваў Майго запавету і Маіх пастановаў, якія Я даў табе, Я забяру ў цябе каралеўства і аддам яго твайму слузе. Аднак дзеля бацькі твайго Давіда Я не зраблю гэтага пры тваім жыцці, але вырву яго з рук твайго сына. Не адыму ўсяго каралеўства, але адно калена дам сыну твайму дзеля Давіда, слугі Майго, і дзеля Ерузалема, які Я выбраў.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 106 (105), 3–4. 35–36. 37 і 40 (Р.: 4а)

Рэфрэн:  Памятай пра нас, Пане, у сваёй прыхільнасці.

3. Шчаслівыя, хто захоўвае права *
і заўсёды чыніць справядлівасць.
4. Памятай пра нас, Пане, †
у прыхільнасці да свайго народа. *
Наведай нас у Тваім збаўленні.

Рэфрэн:

35. Айцы нашы змяшаліся з язычнікамі *
і навучыліся іхнім учынкам.
36. Служылі ідалам іхнім, *
якія сталі для іх пасткаю.

Рэфрэн:

37. І сыноў сваіх, і дачок *
прыносілі ў ахвяру злым духам.
40. І гнеў Пана запалаў на Яго народ, *
ажно агіднай стала Яму спадчына Яго.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ  Як 1, 21bc

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Прыміце з пакораю пасаджанае ў вас слова,
якое можа збавіць вашыя душы.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 7, 24–30
Шчаняты ядуць пад сталом крошкі ад дзяцей

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Езус падняўся і адышоў у межы Тыра. Увайшоўшы ў дом, хацеў, каб ніхто не ведаў пра гэта, але не змог утаіцца. Бо жанчына, у якой была апанаваная нячыстым духам дачка, адразу пачула пра Яго, прыйшла і ўпала да Ягоных ног. А была яна язычніца, родам сірафініцыянка. І прасіла Яго выгнаць нячыстага духа з яе дачкі. Ён адказаў ёй: Дай спачатку насыціцца дзецям, бо нядобра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць шчанятам.

Яна ж адказала Яму, кажучы: Пане, але і шчаняты ядуць пад сталом крошкі ад дзяцей. Тады Ён сказаў ёй: Дзеля гэтага слова ідзі, нячысты дух выйшаў з тваёй дачкі. Калі яна прыйшла ў свой дом, убачыла, што дзяўчына ляжала на ложку, а нячысты дух выйшаў з яе.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Чацвер

Друкаваць

  • Сакавік
    2018

    Тэатр Зніч

  • Фотавыстава

    Фотавыстава Уладзіслава Цыдзіка "Бачу Беларусь такой"

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Запрашаем на тыдзень беларускай мовы, які адбудзецца 21 – 25 лютага 2018 г. у бібліятэцы імя Адама Міцкевіча Чырвонага касцёла.

  • Ахвяраванні на званы
  • Люты
    2018

    Тэатр Зніч

  • У Мінску пройдзе малітоўна-музычная сустрэча, прысвечаная памяці Адама Міцкевіча

    Штогод 24 снежня ля помніка Адаму Міцкевічу ў Мінску ў аднайменным скверы праходзяць «Калядныя сустрэчы», прысвечаныя памяці паэта і патрыёта сваёй Айчыны, які нарадзіўся менавіта ў гэты дзень. Сёлета таксама да ўдзелу ў імпрэзе запрашаюцца ўсе жадаючыя.