Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Субота — чацвёрты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Вал 3, 4–13
Дай Твайму слузе разумнае сэрца, каб ён судзіў Твой народ

Чытанне Першай кнігі Валадарстваў.

У тыя дні:

Кароль Саламон пайшоў у Габаон, каб прынесці там ахвяру, бо гэта было найвышэйшае месца. І тысячу ўсеспаленняў склаў Саламон на тым ахвярніку. А ўначы ў Габаоне з’явіўся Пан Саламону ў сне. Бог сказаў яму: Прасі, што табе даць.

Саламон адказаў: Ты праявіў да Твайго слугі, майго бацькі Давіда, вялікую міласэрнасць за тое, што ён хадзіў перад Табою ў праўдзе, справядлівасці і са шчырым сэрцам. Ты захаваў для яго сваю вялікую міласэрнасць і даў яму сына, які сядзіць на ягоным троне, як гэта ёсць і сёння. А цяпер, Пане, мой Божа, Ты паставіў слугу свайго каралём замест Давіда, бацькі майго. Але я яшчэ вельмі малады і недасведчаны. Слуга Твой — сярод Твайго народа, які Ты выбраў, народа шматлікага, які нельга ні палічыць, ні перапісаць. Таму дай Твайму слузе разумнае сэрца, каб ён судзіў Твой народ і адрозніваў дабро ад зла. Бо хто можа судзіць такі шматлікі народ Твой?

Спадабалася Пану, што Саламон прасіў менавіта аб гэтым. І сказаў яму Пан: За тое, што ты прасіў аб гэтым, а не прасіў сабе доўгіх дзён, ні багацця, ні смерці ворагаў сваіх, але прасіў сабе розуму, каб умець судзіць, таму Я зраблю паводле словаў тваіх. Дам табе мудрае і разумнае сэрца, такое, што падобнага яшчэ не было да цябе і пасля цябе не будзе. І дам табе тое, чаго ты не прасіў: багацце і славу, так што роўнага табе не будзе паміж каралямі ва ўсе дні жыцця твайго.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 119 (118), 9–10. 11–12. 13–14 (Р.: 12b)

Рэфрэн:  Навучы мяне Пане, Тваім пастановам.

9. Як зберагчы юнаку ў чысціні свой шлях? *
Захаваннем Тваіх словаў.
10. Усім сваім сэрцам я Цябе шукаю, *
не дай мне адхіліцца ад Тваіх запаведзяў.

Рэфрэн:

11. У сэрцы маім я схаваў Тваё слова, *
каб не зграшыць перад Табою.
12. Благаслаўлёны Ты, Пане, *
навучы мяне Тваім пастановам.

Рэфрэн:

13. Я пералічваю сваімі вуснамі *
ўсе прысуды Тваіх вуснаў.
14. Шляху сведчанняў Тваіх я радуюся *
больш за ўсе багацці.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ  Ян 10, 27

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Авечкі Мае слухаюць голас Мой, — кажа Пан, —
і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 6, 30–34
Яны былі як авечкі без пастыра

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Сабраліся Апосталы да Езуса і расказалі Яму ўсё, што зрабілі і чаму навучылі. І Ён сказаў ім: Пайдзіце адны ў пустыннае месца і крыху адпачніце. Бо так шмат людзей прыходзіла і адыходзіла, што нават не было ім калі паесці. І адплылі яны ў пустыннае месца на чаўне адны.

І ўбачылі, што яны адплылі, і шмат хто даведаўся; і пешкі збегліся туды з усіх гарадоў, і апярэдзілі іх. Выйшаўшы, Езус убачыў мноства людзей і злітаваўся над імі, бо яны былі як авечкі без пастыра; і пачаў іх вучыць многаму.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Субота, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"