Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — чацвёрты звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Сам 24, 2. 9–17
Гэта я зграшыў, а гэтыя авечкі, што яны зрабілі?

Чытанне Другой кнігі Самуэля.

У тыя дні:

Кароль Давід сказаў Ёаву, кіраўніку войска, які быў з ім: Прайдзі ўсе плямёны Ізраэля ад Дану да Бээр-Шэбы і палічы народ, каб мне ведаць колькасць яго.

І Ёаў даў каралю лічбу перапісанага народу. Было ў Ізраэлі восемсот тысяч моцных мужоў, якія маглі выцягнуць меч, а юдэяў было пяцьсот тысяч чалавек.

Усхвалявалася сэрца Давіда пасля таго, як ён палічыў народ. І сказаў Давід Пану: Вельмі зграшыў я, калі зрабіў гэта, але цяпер, Пане, даруй беззаконне свайго слугі, бо я паступіў неразумна. На наступны дзень раніцай, калі Давід устаў, Пан скіраваў слова да прарока па імені Гад, празорцы Давіда: Ідзі і скажы Давіду, што так кажа Пан: Я дам табе тры магчымасці. Выберы сабе адну з іх, і Я ўчыню табе тое.

Гад прыйшоў да Давіда і абвясціў яму, кажучы: Або на сем гадоў прыйдзе на зямлю тваю голад, або тры месяцы ты будзеш ўцякаць ад сваіх ворагаў, а яны будуць пераследаваць цябе, або хочаш, каб тры дні была пошасць на тваёй зямлі? Падумай і вырашы, што мне сказаць таму, хто паслаў мяне. Давід адказаў Гаду: Мне вельмі цяжка. Але лепш мне патрапіць у рукі Пана, бо вялікая міласэрнасць Яго, чым патрапіць у рукі людзей.

Тады Пан паслаў пошасць на Ізраэль ад раніцы да прызначанага часу. І памерла з людзей ад Дану да Бэршэбы семдзесят тысяч чалавек.

Калі анёл працягнуў руку над Ерузалемам, каб знішчыць яго, Пан злітаваўся над бядою і сказаў Анёлу, які знішчаў людзей: Хопіць, стрымай руку сваю. Анёл Пана быў тады каля току Араўна Евусіты.

Калі Давід убачыў Анёла, які знішчаў народ, сказаў Пану: Гэта я зграшыў, я ўчыніў зло, а гэтыя авечкі, што яны зрабілі? Няхай твая рука звернецца супраць мяне і супраць дому айца майго.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 32 (31), 1–2. 5. 6. 7 (Р.: пар. 5c)

Рэфрэн:  Даруй мне, Пане, віну граху майго.

1. Шчаслівы той, каму адпушчана беззаконне, *
і чый грэх забыты.
2. Шчаслівы чалавек, якому Пан не залічыў віны, *
і ў душы якога няма подступу.

Рэфрэн:

5. Я вызнаў Табе грэх мой *
і не хаваў сваёй віны.
Я сказаў: Вызнаю Пану мае беззаконні, — *
і Ты зняў з мяне віну граху майго.

Рэфрэн:

6. Таму будзе маліцца да Цябе кожны праведнік *
у час адпаведны.
Хоць бы нават разліўся паток, *
воды ўсё адно не дасягнуць яго.

Рэфрэн:

7. Ты — мая абарона, *
захоўваеш мяне ад уціску,
атуляеш мяне *
радасцю выбаўлення.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ  Ян 10, 27

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Авечкі Мае слухаюць голас Мой, — кажа Пан, —
і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 6, 1–6
Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне сваёй

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Езус прыйшоў на сваю бацькаўшчыну. А за Ім ішлі Ягоныя вучні. Калі настала субота, Ён пачаў вучыць у сінагозе.

Многія, хто слухаў, здзіўляліся і казалі: Адкуль у Яго гэта, і што гэта за мудрасць, якая дадзена Яму, і як такія цуды чыняцца Ягонымі рукамі? Ці ж гэта не цясляр, сын Марыі, брат Якуба, Юзафа, Юды і Сымона? Ці ж не тут сярод нас Ягоныя сёстры? І сумняваліся ў Ім.

А Езус казаў ім: Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне сваёй і ў родных, і ў доме сваім.

Таму не мог там учыніць ніякага цуду, толькі на некалькі хворых усклаў рукі і аздаравіў іх. І дзівіўся іхняму бязвер’ю. І хадзіў па навакольных вёсках, і вучыў.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Серада, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"