Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Пятніца — трэці звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Сам 11, 1–4а. 5–10а. 13–17
Ты пагардзіў Мною і забраў жонку Урыя, каб стала тваёй жонкай (пар. 2 Сам 12, 10)

Чытанне Другой кнігі Самуэля.

На пачатку года, калі каралі звычайна выходзяць на войны, Давід паслаў Ёава, а з ім слугаў сваіх і ўвесь Ізраэль. Яны спустошылі землі аманітаў і акружылі Рабу. А Давід застаўся ў Ерузалеме.

Аднойчы ўвечары Давід устаў з ложка і праходжваўся па тэрасе каралеўскага палацу. З тэрасы ён убачыў жанчыну, якая купалася. А тая жанчына была вельмі прыгожая. Тады Давід паслаў даведацца, хто гэтая жанчына, і яму сказалі, што гэта Бэтшэба, дачка Эліяма, жонка Урыі Хетыты. І паслаў Давід пасланцоў, каб прывялі яе. І зацяжарыла жанчына гэта, і паслала сказаць Давіду: Я цяжарная.

Тады Давід паслаў да Ёава, кажучы: Прышлі да мяне Урыя Хетыта. І паслаў Ёаў Урыю да Давіда. А калі Урыя прыйшоў да яго, Давід распытаўся, як маецца Ёаў, як маюцца людзі і як ідзе вайна. Затым Давід сказаў Урыю: Ідзі да свайго дому і абмый сабе ногі. Урыя выйшаў з каралеўскага палацу, а за ім панеслі каралеўскую ежу. Але Урыя лёг спаць каля ўваходу ў каралеўскі палац з усімі слугамі свайго гаспадара і не пайшоў да свайго дому.

І сказалі Давіду: Урыя не пайшоў да свайго дому. Тады запрасіў яго Давід, каб ён еў і піў разам з ім. І напаіў яго. А ўвечары пайшоў Урыя спаць на сваю пасцель са слугамі свайго гаспадара, але да дому свайго не пайшоў.

Раніцай Давід напісаў ліст да Ёава і паслаў яго праз Урыю. У лісце напісаў: Пастаўце Урыю ў першых шэрагах, дзе будзе самы гарачы бой, і адступіце ад яго, каб яго забілі і ён памёр.

Пад час аблогі горада Ёаў паставіў Урыю ў такім месцы, дзе, як ведаў, былі наймацнейшыя жаўнеры ворага. Людзі выйшлі з горада і біліся з Ёавам. І палеглі некаторыя з народа і са слугаў Давіда.

Загінуў таксама і Урыя Хетыта.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 51 (50), 3–4. 5–6аb. 6cd–7. 10–11 (Р.: пар. 3а)

Рэфрэн:  Змілуйся над намі, Пане, бо мы зграшылі.

3. Змілуйся нада мною, Божа, у вялікай міласці Тваёй *
і ў паўнаце міласэрнасці Тваёй знішчы беззаконні мае.
4. Абмый цалкам мяне ад правінаў маіх *
і ачысці мяне ад граху майго.

Рэфрэн:

5. Бо я ведаю беззаконні мае, *
і грэх мой заўжды перада мною.
6. Табе, Табе аднаму я зграшыў *
і зло ўчыніў перад Тваімі вачыма.

Рэфрэн:

Таму Ты будзеш справядлівы ў сваім прысудзе *
і беззаганны ў судзе сваім.
7. Вось я ў беззаконні зачаты, *
і ў граху мяне нарадзіла маці.

Рэфрэн:

10. Дай мне пачуць радасць і вяселле, *
і ўзрадуюцца косці, якія Ты зламаў.
11. Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх *
і знішчы ўсе мае правіны.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ  пар. Мц 11, 25

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Праслаўляю Цябе, Ойча, Пан неба і зямлі,
што таямніцы Валадарства ты адкрыў дзецям.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 4, 26–34
Чалавек кідае зерне і спіць, а як зерне ўзыходзіць, ён не ведае

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Езус сказаў народу: Валадарства Божае, нібы чалавек, што кідае зерне ў зямлю. І спіць, і ўстае ноччу і днём, а як зерне ўзыходзіць і расце, ён не ведае. Бо зямля прыносіць плён сама па сабе: спачатку зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе. Калі ж саспее плод, адразу пасылае серп, таму што настала жніво.

І казаў: З чым параўнаем Валадарства Божае? Ці ў якой прыпавесці выявім яго? Яно — як гарчычнае зерне: калі яго сеюць ў зямлю, яно найменшае з усяго насення на зямлі. Калі ж пасеяна, узыходзіць і становіцца большым за ўсялякую зеляніну, і пускае вялікае галлё, так што пад ценем ягоным могуць хавацца птушкі нябесныя.

У многіх такіх прыпавесцях прапаведаваў ім слова, колькі яны маглі слухаць. І без прыпавесці не казаў ім, а сваім вучням сам-насам тлумачыў усё.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Пятніца, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.