Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Чацвер — другі звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Сам 18, 6–9; 19, 1–7
Бацька мой Саўл спрабуе забіць цябе

Чытанне Першай кнігі Самуэля.

У тыя дні:

Калі Давід вяртаўся пасля таго, як забіў філістымляніна, жанчыны з усіх гарадоў Ізраэля выходзілі насустрач каралю Саўлу са спевамі і танцамі, пад гукі бубнаў, з радаснымі песнямі і з цымбаламі. Граючы, спявалі жанчыны: Забіў Саўл тысячу, а Давід забіў дзесяткі тысяч. Тады Саўл моцна раззлаваўся, бо былі непрыемнымі гэтыя словы для яго. І сказаў ён: Давіду прыпісалі дзесяць тысяч, а мне прыпісалі тысячу, яму нестае яшчэ толькі каралеўства. Ад таго дня і надалей Саўл глядзеў на Давіда крывым вокам.

І сказаў Саўл Ёнатану, сыну свайму, і ўсім слугам сваім пра намер забіць Давіда. Аднак Ёнатан, сын Саўла, вельмі любіў Давіда. Таму Ёнатан паведаміў Давіду: Бацька мой Саўл спрабуе забіць цябе, таму, прашу цябе, асцерагайся заўтра раніцаю, будзь у патаемным месцы і схавайся. Я ж выйду і стану каля бацькі майго ў полі, там дзе ты будзеш, і пагавару з бацькам сваім наконт цябе, і, што ўбачу, перадам табе.

Ёнатан добра гаварыў пра Давіда Саўлу, бацьку свайму, кажучы: Няхай кароль не грашыць супраць слугі свайго Давіда, бо ён не грашыў супраць цябе, а справы ягоныя вельмі добрыя для цябе. Ён рызыкаваў жыццём сваім і перамог філістымляніна, і Пан даў вялікую перамогу ўсяму Ізраэлю. Ты бачыў гэта і ўсцешыўся. Чаму ж тады хочаш зграшыць праліццём нявіннай крыві, забіваючы Давіда без ніякай падставы?

Пачуўшы гэта, Саўл прыслухаўся да голасу Ёнатана і пакляўся: Як Пан жывы, ён не загіне. Тады паклікаў Ёнатан Давіда і перадаў яму ўсе гэтыя словы. Прывёў Давіда да Саўла, і той стаў перад ім, як ўчора і яшчэ раней.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 56 (55), 2–3. 9–10. 12–13 (Р.: 5b)

Рэфрэн: На Бога спадзяюся, не буду баяцца.

2. Змілуйся нада мною, Божа, бо прыгнятае мяне чалавек, *
цэлы дзень нападае і ўціскае мяне.
3. Увесь дзень ворагі мае прыгнятаюць мяне, *
бо шмат хто змагаецца са мною.

Рэфрэн:

9. Ты палічыў усе мае выгнанні, †
сабраў слёзы мае ў свой мех, *
ці ж няма іх у Тваёй кнізе.
10. У дзень, калі Цябе паклічу, ворагі мае адступяцца назад; *
па гэтым пазнаю, што Бог за мяне.

Рэфрэн:

12. Спадзяюся на Бога і не баюся, *
што можа ўчыніць мне чалавек?
13. Абяцанні, якія даў Табе, Божа, застаюцца на мне, *
Табе аддам ахвяру хвалы.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. 2 Цім 1, 10

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Збаўца наш Езус Хрыстус знішчыў смерць
і асвятліў Евангеллем жыццё.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 3, 7–12
Нячыстыя духі крычалі: Ты — Сын Божы. Але Ён сурова забараняў ім, каб не выяўлялі Яго

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Езус адышоў з вучнямі сваімі да мора. А за Ім ішоў вялікі натоўп з Галілеі, з Юдэі, з Ерузалема, з Ідумеі; з-за Ярдану і з ваколіц Тыру і Сідону прыйшло да Яго вялікае мноства людзей, якія пачулі, што Ён рабіў. Тады сказаў Ён сваім вучням падрыхтаваць Яму човен, каб натоўп не заціснуў Яго.

Многіх Ён аздаравіў, таму кідаліся да Яго тыя, хто меў якую-небудзь хваробу, каб дакрануцца да Яго. І нячыстыя духі, калі бачылі Яго, падалі перад Ім і крычалі: Ты — Сын Божы. Але Ён сурова забараняў ім, каб не выяўлялі Яго.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Чацвер, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"