Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Серада — другі звычайны тыдзень, Год ІІ

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Сам 17, 32–33. 37. 40–51
Давід перамог філістымляніна каменем і прашчаю

Чытанне Першай кнігі Самуэля.

У тыя дні:

Калі да Саўла прывялі Давіда, сказаў ён: Няхай ніхто не губляе адвагі. Я, слуга твой, пайду і буду змагацца з гэтым філістымлянінам. І сказаў Саўл Давіду: Ты не зможаш выстаяць супраць гэтага філістымляніна і змагацца з ім, бо ты хлопец, а ён воін ад маладосці сваёй. І сказаў Давід: Пан, які вырывае мяне з лапаў ільва і з лапаў мядзведзя, вызваліць мяне ад рукі гэтага філістымляніна. І адказаў Саўл Давіду: Ідзі, і няхай Пан будзе з табою.

Узяў Давід кій у руку сваю і выбраў сабе пяць гладкіх камянёў з ручая, і паклаў іх у пастухову торбу, якую выкарыстоўваў як мех для камянёў. Узяў у руку прашчу і пайшоў супраць філістымляніна.

Са сваім збраяносцам наперадзе на Давіда вырушыў і філістымлянін, падыходзячы ўсё бліжэй. Калі філістымлянін прыгледзеўся і ўбачыў Давіда, зірнуў на яго з пагардаю, бо той быў малады, руды і прыгожы з выгляду. І сказаў філістымлянін Давіду: Хіба я сабака, што ты з кіем выйшаў на мяне? І праклянуў Давіда ўсімі сваімі багамі. І гаварыў Давіду: Падыдзі да мяне, і я пакіну тваё цела нябесным птушкам і палявым звярам.

Сказаў і Давід філістымляніну: Ты ідзеш на мяне з дзідаю, мячом і пікай, а я іду на цябе ў імя Пана Магуццяў, Бога войск Ізраэля, якія ты ганіў. Сёння Пан аддасць цябе ў мае рукі, і я ўдару цябе, і адсяку табе галаву тваю. А труп твой і трупы воінаў філістымскіх я аддам сёння птушкам нябесным і палявым звярам, каб даведалася ўся зямля, што ёсць Бог у Ізраэлі, і каб ведаў увесь сход, што не мячом і дзідаю ратуе Пан. Паколькі Яму належыць бітва, Ён аддасць вас у рукі нашыя.

Калі ж падняўся філістымлянін і, падышоўшы, наблізіўся да Давіда, той хутка пабег на бітву супраць філістымляніна. І засунуў руку сваю ў торбу, узяў адзін камень і кінуў з прашчы. І патрапіў філістымляніну ў лоб, аж камень адбіўся на чале ягоным; і ўпаў ён тварам сваім на зямлю. Так Давід перамог філістымляніна каменем і прашчаю і, перамогшы філістымляніна, забіў яго. Хоць Давід не меў у руцэ мяча, падбег і стаў над філістымлянінам, і схапіў ягоны меч, выцягнуў з ножнаў і забіў яго, адсекшы галаву. Калі ж філістымляне ўбачылі, што загінуў наймацнейшы з іх, кінуліся ўцякаць.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  Пс 144 (143), 1. 2. 9–10 (Р.: 1а)

Рэфрэн: Благаслаўлёны Пан, мая цвярдыня!

1. Благаслаўлёны Пан, *
мая цвярдыня!
Ён рукі мае прывучае да змагання, *
а пальцы мае — да вайны.

Рэфрэн:

2. Ён — міласэрнасць мая і цвярдыня, *
прыбежышча маё і мой Збаўца.
Ён шчыт мой, я на Яго спадзяюся, *
Ён робіць мой народ падданым мне.

Рэфрэн:

9. Божа, новую песню Табе заспяваю, *
на дзесяціструннай арфе заспяваю Табе.
10. Ты даеш перамогу каралям, *
Ты ўратаваў слугу свайго Давіда ад мяча ліхога.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Мц 4, 23

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Езус абвяшчаў Евангелле аб валадарстве
і лячыў усялякую хваробу ў людзей.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 3, 1–6
У шабат належыць душу ўратаваць, ці загубіць

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Езус зноў увайшоў у сінагогу. Быў там чалавек, які меў паралізаваную руку. І сачылі за Езусам, ці не вылечыць таго ў шабат, каб абвінаваціць Яго.

І сказаў Ён чалавеку з паралізаванай рукою: Стань пасярэдзіне. А ў іх запытаўся: У шабат належыць рабіць дабро, ці зло, душу ўратаваць, ці загубіць? Але яны маўчалі. Паглядзеўшы на іх з гневам, засмучаны жорсткасцю іх сэрцаў, сказаў таму чалавеку: Працягні руку. Той працягнуў, і стала здаровай рука ягоная.

А фарысеі, выйшаўшы, адразу сабралі з прыхільнікамі Ірада нараду супраць Езуса, каб загубіць Яго.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Серада, Слова Божае, Лекцыянарый, Разважанні

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.