Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

9 студзеня — перыяд Нараджэння Пана

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 4, 11-18
Калі мы любім адно аднаго, то Бог жыве ў нас

Чытанне Першага паслання святога апостала Яна.

Умілаваныя:

Калі Бог так палюбіў нас, дык і мы павінны любіць адно аднаго. Бога ніхто ніколі не бачыў. Калі мы любім адно аднаго, то Бог жыве ў нас, і любоў Ягоная ў нас дасканалая. Мы пазнаём, што жывём у Ім, а Ён у нас, бо Ён даў нам ад свайго Духа. І мы бачылі, і сведчым, што Айцец паслаў Сына, Збаўцу свету. Хто вызнае, што Езус – Сын Божы, у тым жыве Бог, а ён у Богу. І мы пазналі, і паверылі ў любоў, якую мае да нас Бог.

Бог ёсць любоў, і хто жыве ў любові, той жыве ў Богу, і Бог у ім.

У тым любоў дасканалая ў нас, што мы маем адвагу ў дзень суда, бо які Ён, такія і мы ў гэтым свеце. У любові няма страху, але дасканалая любоў праганяе страх, бо страх ёсць з-за боязі перад пакараннем; хто баіцца, той недасканалы ў любові.

Гэта слова Божае.

Падрабязней

Друкаваць

8 студзеня — перыяд Нараджэння Пана

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 4, 7–10
Бог ёсць любоў

Чытанне Першага паслання святога апостала Яна.

Умілаваныя, будзем любіць адно аднаго, бо любоў ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога. Хто не любіць, той не ведае Бога, таму што Бог ёсць любоў.

Любоў Бога да нас адкрылася ў тым, што Бог паслаў у свет Сына свайго Адзінароднага, каб мы жылі праз Яго. У тым праявілася любоў, што не мы палюбілі Бога, а Ён Сам палюбіў нас і паслаў Сына свайго як уміласціўленне за грахі нашыя.

Гэта слова Божае.

Падрабязней

Друкаваць

7 студзеня — перыяд Нараджэння Пана

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 3, 22 — 4, 6
Правярайце духаў, ці яны ад Бога

Чытанне Першага паслання святога апостала Яна.

Умілаваныя:

Аб чым ні папросім, атрымаем ад Яго, бо захоўваем запаведзі Ягоныя і робім тое, што Яму падабаецца. А запаведзь Яго такая, каб мы верылі ў імя Сына Яго Езуса Хрыста і любілі адно аднаго, як Ён загадаў нам. І хто захоўвае запаведзі Ягоныя, той жыве ў Богу, а Бог у ім. І па Духу, якога даў нам, мы даведваемся, што Ён жыве ў нас.

Умілаваныя! Не кожнаму духу верце, але правярайце духаў, ці яны ад Бога, бо шмат ілжэпрарокаў з’явілася на свеце. Па гэтым распазнавайце Духа Божага: кожны дух, які вызнае, што Езус Хрыстус прыйшоў у целе, ёсць ад Бога; і кожны дух, які не вызнае Езуса, той не ад Бога; гэта дух антыхрыста, пра якога вы чулі, што ён прыйдзе і цяпер ужо ёсць на свеце.

Дзеці! Вы ад Бога, таму перамаглі іх, бо той, хто ў вас, большы за таго, хто ў свеце. Яны са свету, таму і гавораць так, як свет, і свет слухае іх. Мы ад Бога. Хто ведае Бога, слухае нас, хто не ад Бога, той не слухае нас. Па гэтым і пазнаём духа праўды і духа фальшу.

Гэта слова Божае.

Падрабязней

Друкаваць

6 студзеня — урачыстасць Аб'яўлення Пана

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 60, 1–6
Слава Пана ўзышла над табою

Чытанне кнігі прарока Ісаі.

Устань, свяціся, Ерузалем,
бо прыйшло тваё святло,
і слава Пана ўзышла над табою.
Бо вось цемра пакрые зямлю,
і змрок — народы,
а Пан узыдзе над табою,
і слава Ягоная з’явіцца над табою.
І пойдуць народы да твайго святла,
і каралі да бляску твайго ўсходу.
Узнімі вочы свае і паглядзі навокал:
усе яны збіраюцца, ідуць да цябе.
Сыны твае прыходзяць здалёк,
і дачок тваіх нясуць на руках.
Тады ўбачыш ты і заззяеш,
затрапеча ад радасці сэрца тваё,
бо багацці мора паплывуць да цябе,
прыйдзе да цябе скарб народаў.
Закрые цябе мноства вярблюдаў,
маладых вярблюдаў з Мадыяну і з Эфы.
Усе яны прыйдуць з Сабы,
прынясуць золата і кадзіла,
і абвяшчаць будуць хвалу Пану.

Гэта слова Божае.

Падрабязней

Друкаваць

5 студзеня – ІІ Нядзеля пасля Нараджэння Пана

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Сір 24, 1-2. 8-12
Мудрасць Божая жыве ў выбраным народзе

Чытанне кнігі Мудрасці Сіраха.

Пахвала мудрасці – у ёй самой,
і праслаўлена будзе яна сярод свайго народа.
На сходзе Найвышэйшага яна адкрые вусны свае
і перад Ягонай магутнасцю будзе ўсхваляць сябе:
Тады загадаў мне Стварыцель усяго,
той, хто стварыў мяне, вызначыў месца для майго шатра
і сказаў: У Якубе пасяліся
і ў спадчыну прымі Ізраэль.
Спрадвеку, з самага пачатку Ён стварыў мяне,
і ніколі я не перастану існаваць.
У святым шатры перад Ім я служыла
і так умацавалася на Сіёне.
Ён таксама даў мне адпачынак ва ўмілаваным горадзе,
у Ерузалеме ўлада мая.
Укаранілася я ў праслаўленым народзе,
ва ўласнасці Пана, у спадчыне Ягонай.

Гэта слова Божае.

Падрабязней

Друкаваць

4 студзеня — перыяд Нараджэння Пана

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 3, 7–10
Не можа грашыць, бо народжаны ад Бога

Чытанне Першага паслання святога апостала Яна.

Дзеці, няхай ніхто не зводзіць вас. Хто паступае справядліва, той справядлівы, як і Ён ёсць справядлівым. Хто чыніць грэх — той ад д’ябла, бо д’ябал грашыць ад пачатку. Дзеля таго і аб’явіўся Сын Божы, каб знішчыць справы д’ябла.

Кожны, хто нарадзіўся ад Бога, не чыніць граху, бо насенне Ягонае жыве ў ім, і ён не можа грашыць, бо народжаны ад Бога. Па гэтым можна пазнаць дзяцей Божых і дзяцей д’ябла: кожны, хто паступае несправядліва, той не ад Бога, як і той, хто не любіць брата свайго.

Гэта слова Божае.

Падрабязней

Друкаваць

3 студзеня — перыяд Нараджэння Пана

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 2, 29 — 3, 6
Кожны, хто жыве ў Ім, не грашыць

Чытанне Першага паслання святога апостала Яна.

Умілаваныя:

Калі вы ведаеце, што Бог справядлівы, то ведайце і тое, што кожны, хто паступае справядліва, народжаны ад Яго.

Паглядзіце, якую любоў даў нам Айцец, каб мы называліся дзецьмі Божымі, і мы з’яўляемся імі. Таму свет не ведае нас, што не пазнаў Яго. Умілаваныя! Цяпер мы дзеці Божыя, але яшчэ не выявілася, чым будзем. Ведаем, што калі Ён аб’явіцца, мы будзем падобнымі да Яго, бо ўбачым Яго такім, якім ёсць. І кожны, хто мае такую надзею на Яго, чыніць сябе беззаганным, як Ён ёсць беззаганны.

Кожны, хто чыніць грэх, чыніць і беззаконне, бо грэх — гэта беззаконне. Вы ведаеце, што Ён аб’явіўся дзеля таго, каб забраць грахі, у Ім жа няма граху.

Кожны, хто жыве ў Ім, не грашыць, а кожны, хто грашыць, не бачыў Яго і не пазнаў Яго.

Гэта слова Божае.

Падрабязней

Друкаваць

2 студзеня — успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянзскага

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эф 4, 1–7. 11–13
Для справы служэння, для будавання Хрыстовага Цела

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў.

Браты:

Малю вас я, вязень Пана, паступаць годна паклікання, якім вы пакліканы, з усёю пакораю і лагоднасцю, з доўгацярплівасцю, церпячы адзін аднаго ў любові, стараючыся захаваць еднасць духа ў саюзе міру.

Адно цела і адзін дух, як і вы пакліканы ў адной надзеі вашага паклікання. Адзін Пан, адна вера, адзін хрост, адзін Бог і Айцец усіх, які над усімі і праз усіх, і ва ўсіх нас.

Кожнаму з нас дадзена ласка паводле меры Хрыстовага дару. І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых евангелістамі, іншых пастырамі і настаўнікамі дзеля выхавання святых для справы служэння, для будавання Хрыстовага Цела, пакуль усе мы прыйдзем да еднасці веры і пазнання Сына Божага, да чалавека дасканалага, да меры сталасці паводле Хрыстовай паўнаты.

Гэта слова Божае.

Падрабязней

Друкаваць

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Бібліятэка імя Адама Міцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, яці пройдзе ў касцёле з 17 па 23 лютага.

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Студзень
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.
  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».