Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Чаму трэба маліцца за памерлых?

У касцёлах штодня на працягу месяца лістапада зачытваюцца запіскі з імёнамі памерлых. Вернікі з даверам узносяць Богу малітвы за тых, хто ўжо адышоў у вечнасць і мае патрэбу ў духоўнай падтрымцы. Гэтыя душы чакаюць дапамогі ў чыстцы.

Чаму трэба маліцца за памерлых?

Пасля смерці жыццё чалавека не скончылася, а толькі змянілася. Таму тое, што кожны не здзейсніў пры жыцці, здзяйсняецца пасля смерці.

У чыстцы так жудасна і балюча, бо душа разумее ўсе таямніцы, адчувае любоў Бога і моцна пакутуе з-за таго, што не можа пакуль яшчэ ўвайсці ў Нябеснае Валадарства.

Многія з тых, хто знаходзіцца ў чыстцы, не паспелі навярнуцца да Бога. Хтосьці маліўся, ішоў па дарозе навяртання, але не скончыў шлях, які вядзе ў Нябеснае Валадарства. Нехта змог “заскочыць” у чысцец у апошнюю хвіліну, калі перад самай смерцю звярнуўся да Бога, бо Яго міласэрнасць бязмежная. Таму шматлікім памерлым так неабходна наша малітоўнае заступніцтва на зямлі.

Трэба разумець, што чалавек набывае вечнае жыццё не пасля смерці, а ўжо пры зямным жыцці. Смерць цела не павінна страшыць: гэта непазбежна. Страшна, калі мы, паміраючы, будзем далёкія ад Бога. Але каб таго не адбылося, трэба пры жыцці старацца дбаць пра сваю душу і быць добрымі для іншых, каб пасля яны падтрымалі нас у малітве пасля смерці. Пра гэта і нагадвае наступная гісторыя.

Жыло-было Жыццё. Было яно лёгкім, паветраным, гуллівым. Жыло сабе прыпяваючы. Лётала па свеце то тут, то там... Усё проста ў яго атрымлівалася. На шляху сустракаліся розныя людзі: сябры, сваякі, суседзі, калегі. Часам здаралася так, што магло крыўду затрымаць на таго, хто, як здавалася, думае пра яго блага.
Але вось аднойчы Жыццё сустрэла Смерць.
– Ты хто? – спытала Жыццё.
– Я? Смерць! – адказала Смерць.
– А каго шукаеш? – спытала Жыццё.
– Шукаю тых, хто збірае крыўды, шмат скардзіцца, думкі ў сабе дрэнныя захоўвае. Такія людзі стаміліся быць у гэтым свеце. І я, калі сустракаю, забіраю іх у іншы свет.
Паслухала Жыццё Смерць і задумалася: “А я ж таксама крыўды назапасіла. І захоўваю іх у сабе. Гэта што ж атрымліваецца… Смерць і мяне забярэ? Не! Я хачу жыць!”.
– Жыццё, ты адправішся са мной, – сказала Смерць.
І тады Жыццё стала ўгаворваць Смерць:
– Пачакай! У мяне ж так шмат спраў яшчэ! Дзеткі павінны вырасці. Унукаў хачу ўбачыць. На першы снег наглядзецца, урэшце, на ўзыход сонейка… Смертушка! Я ўдзячна, што спаткала цябе на сваім шляху. З гэтага часу я абяцаю, што буду шанаваць кожны момант, усю прыгажосць свету. Толькі дай мне, калі ласка, яшчэ адзін шанс, каб паспела дараваць усе крыўды і папрасіць прабачэння ва ўсіх, каму нанесла крыўды сама, – узмалілася Жыццё.
– Ну што ж, – сказала Смерць, – я дам табе шанс. Ідзі! Але памятай, што я заўсёды побач і сачу за тымі, хто перастаў шанаваць імгненне пад назвай жыццё. І пайшло Жыццё па дарогах, просячы прабачэння ва ўсіх, каго пакрыўдзіла, і радасна дзякуючы ўсім акружаючым, што можа раздзяліць з імі гэтае імгненне.

Так як мы рыхтуемся да вечнага жыцця ўжо падчас зямной вандроўкі, важна як мага раней перажыць навяртанне: маліцца і быць гатовымі да гэтага. Калі вядзём годнае хрысціянскае жыццё, то пасля смерці будзем запрошаны ў дом Айца.

С. Вераніка Блізнюк FMA
Паводле slowo.grodnensis.by

Меткі: Успамін усіх памерлых, Хрысціянства, Катэхеза

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"