Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

«Знак плюс» або пра пазітыўнае ўспрыманне іншага

Ёсць у ігнацыянскай духоўнасці пэўны каштоўны камень, які часта застаецца незаўважаным. Яго называюць «знакам плюс». Гэта не толькі духоўная практыка, але і добрая звычка, якая дапамагае ў адносінах між людзьмі.

Ігнацыянскі знак плюс таксама можна назваць перадумовай. Яна ўзгадваецца ў 22-й заўвазе да Духоўных практыкаванняў святога Ігнацыя Лаёлы. Вось сучасная версія гэтай перадумовы:

Вельмі важна развіваць узаемную павагу для захавання і развіцця добрых адносін. ... Кожны сумленны хрысціянін успрымае выказванне іншага чалавека хутчэй пазітыўна, чым адразу без вагання адкідае яго. І такая спрыяльная інтэрпрэтацыя ... заўсёды павінна спадарожнічаць выказванням іншага, а няяснасці належыць высвятляць з хрысціянскім разуменнем (Дэвід Флемінг, SJ).

Наогул можна сказаць так: лічы, што чалавек невінаваты (або мае рацыю). Гэта бывае вельмі цяжкай справай, асабліва для мяне. Калі мяне хтосьці сваімі словамі «гладзіць супраць поўсці», я вельмі хутка асуджаю яго і перакручваю выказванне так, нібы той чалавек меў намер мяне зраніць. А паглядзіце, як палітыкі і СМІ пераварочваюць выказванні дагары нагамі. Такіх інтэрпрэтацый хапае паўсюль, таму не дзіва, што і мы схільныя перакручваць пачутыя словы, тым самым скажаючы намеры чалавека.

Трэба лічыцца з тым, што з-за складанасці нашага цела, розуму і вопыту мінулых гадоў мы інтэрпрэтуем свет, а таксама выказванні і ўчынкі адно аднаго па-рознаму. Адносіны падтрымліваць не так лёгка. Мы — кволыя і грэшныя людзі, якія робяць памылкі. Нам трэба зразумець гэта, калі мы імкнёмся ставіць «знак плюс» усяму, што чуем. Я насамрэч лічу, што людзі ў цэлым добрыя, і маюць станоўчыя інтэнцыі. На жаль, у сучасным свеце нарастае недавер, часткова з-за таго, што мы маем схільнасць глядзець навіны пра людзей са злымі намерамі: забойцаў, злодзеяў, гвалтаўнікоў, ашуканцаў.

На самой справе, большасць людзей маюць добрыя намеры. Як часта вы казалі нешта з добрай інтэнцыяй і бачылі, што іншы чалавек адчувае сябе пакрыўджаным вашымі словамі? «Але я не гэта меў на ўвазе!» — маглі запярэчыць вы. Святы Ігнацы заклікае адрасата вашага выказвання карыстацца найбольш выгаднай інтэрпрэтацыяй і прыйсці да высновы, што вы мелі на ўвазе самае лепшае. А ў тым выпадку, калі застаецца такая збянтэжанасць, што перашкаджае паставіць «знак плюс», то няхай ён (ваш суразмоўца) спытаецца, што вы мелі на ўвазе.

Звычайна людзі не спяшаюцца пазітыўна ўспрымаць пачутае ці ўбачанае, але нам як хрысціянам не зашкодзіць мець пэўнасць, што мы самі станоўча ацэньваем іншых. Калі ў наступны раз вы адчуеце сябе пакрыўджаным словамі альбо паводзінамі, зрабіце выснову, што ў гэтага чалавека была добрая інтэнцыя, паверце ў яго невінаватасць. Ёсць надзея, што добрыя намеры ў яго сапраўды былі. Калі вы не ў стане знайсці спрыяльную інтэрпрэтацыю, то дайце яму зразумець, што адчуваеце сябе пакрыўджаным пэўнай фразай ці ўчынкам, спытайцеся, што яны азначаюць. «Знак плюс» — першы крок да пазітыўных адносінаў у кожнай галіне. Думайце на добрае і прымірыцеся з рэальнасцю, калі спатрэбіцца.

Пераклад Тэрэсы Клімовіч
Паводле catholic.by

  • Кастрычнік
    2017

    Тэатр Зніч

  • Расклад начных чуванняў у мінскім Чырвоным касцёле на 2017-2018 гг.

    У парафіі Св. Сымона і Св. Алены (Чырвоны касцёл) ад кастрычніка да мая кожную першую суботу месяца будуць праходзіць начныя чуванні, прысвечаныя перапрашэнню Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі.

  • У архідыяцэзіі завяршаецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай (+праграма)

    15 кастрычніка фігура Маці Божай Фацімскай вернецца ў мінскую архікатэдру — святыню, з якой год таму 16 кастрычніка распачыналася яе перэгрынацыя па парафіях архідыяцэзіі.

  • Верасень
    2017

    Тэатр Зніч

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.