Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

100 гадоў таму папа Бэнэдыкт XV выступіў з пасланнем супраць «бессэнсоўнай бойні»

Роўна 100 гадоў таму папа Бэнэдыкт XV звярнуўся да ваюючых дзяржаў з настойлівым заклікам спыніць «бессэнсоўную бойню», якая ахапіла свет. Менавіта так Біскуп Рыма назваў Першую сусветную вайну.

100 год пасланню Бэнэдыкта XV

Дастаткова параўнаць палітычныя карты Еўропы да 1914 года і пасля 1918: зніклі царская і Асманская імперыі, палі нямецкая і аўстрыйская. Чатыры гады пекла забралі жыцці 17 мільёнаў салдат і грамадзянаў.

1 жніўня 1917 года, пасля трох гадоў заклікаў без адказу, Бэнэдыкт XV (Джакамо Дэлла К’еза) напісаў пасланне лідарам нацый, якія вялі змаганне: «Няўжо цывілізаваны свет павінен будзе пераўтварыцца ў поле смерці? А Еўропа, такая славутая і квітнеючая, пабяжыць, падпарадкаваўшыся супольнаму шаленству (…), насустрач самаму сапраўднаму самазабойству? (…) У такой бядотнай сітуацыі, перад абліччам такой сур’ёзнай пагрозы, ад імя ўсяго чалавецтва і розуму мы ізноў уздымаем крык аб міры і яшчэ раз настойліва заклікаем тых, хто трымае ў сваіх руках лёсы народаў».

100 год пасланню Бэнэдыкта XV

У сваім пасланні папа Бэнэдыкт XV не абмяжоўваецца заклікам пакласці канец канфлікту. З вялікай мужнасцю і прагматызмам ён прапаноўвае ўрадам канкрэтныя пункты, па якіх трэба дамовіцца: напрыклад, «адначасовае і ўзаемнае скарачэнне ўзбраення», «інстытут арбітража з функцыяй міратворчасці, агульнасць мораў і вяртанне акупаваных тэрыторый».

Біскуп Рыма настойліва звяртаецца да лідараў нацый, заклікаючы іх прыняць да ўвагі чаканні народаў і пастарацца звязаць нацыянальныя інтарэсы з інтарэсамі вялікай чалавечай супольнасці. Папа Бэнэдыкт XV падказвае неабходнасць вырашэння пытання Арменіі, балканскіх дзяржаў і краін, якія з’яўляюцца часткай старадаўняга Польскага каралеўства.

100 год пасланню Бэнэдыкта XV

Аднак усе гэтыя намаганні былі дарэмнымі. Непачуты, Бэнэдыкт XV са смуткам назіраў за распадам Еўропы, якая ўсяго праз 20 гадоў апынецца ў іншай прорве – здзейсніць іншае самазабойства, распачаўшы Другую сусветную вайну.

У ХХІ стагоддзі, праз сто гадоў пасля дакумента Бэнэдыкта XV, свет становіцца сведкам такога ж эгаізму і карысці, такіх жа ўмольваючых галасоў і такой жа глухаты. У сувязі з гэтым карысна пачытаць пасланне папы Францішка, якое ён скіраваў 7 ліпеня гэтага года ўдзельнікам саміту «Вялікай дваццаткі» ў Гамбургу:

«Гісторыя чалавецтва і сёння ўяўляе сабой шырокую панараму бягучых або патэнцыйных канфліктаў. Аднак вайна ніколі не з’яўляецца правільным рашэннем. Перад набліжэннем стагоддзя паслання Бэнэдыкта XV главам народаў, якія вядуць змаганні, я адчуваю сябе абавязаным прасіць свет скончыць усе гэтыя бессэнсоўныя бойні».

Сусветныя лідары, піша папа Францішак, павінны вырашаць эканамічныя кантрасты мірным шляхам і знаходзіць супольныя фінансавыя і гандлёвыя правілы, здольныя забяспечыць усебаковае развіццё для ўсіх. Аднак гэта стане магчымым толькі ў тым выпадку, калі ўсе бакі возьмуць абавязацельства спыніць гонку ўзбраенняў, устрымлівацца ад прамога або ўскоснага ўцягвання ў канфлікты, стануць абмяркоўваць адрозненні ў шчырым і празрыстым дыялогу.

Паводле catholic.by

Меткі: Гісторыя, Пантыфік

  • Кастрычнік
    2017

    Тэатр Зніч

  • Расклад начных чуванняў у мінскім Чырвоным касцёле на 2017-2018 гг.

    У парафіі Св. Сымона і Св. Алены (Чырвоны касцёл) ад кастрычніка да мая кожную першую суботу месяца будуць праходзіць начныя чуванні, прысвечаныя перапрашэнню Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі.

  • У архідыяцэзіі завяршаецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай (+праграма)

    15 кастрычніка фігура Маці Божай Фацімскай вернецца ў мінскую архікатэдру — святыню, з якой год таму 16 кастрычніка распачыналася яе перэгрынацыя па парафіях архідыяцэзіі.

  • Верасень
    2017

    Тэатр Зніч

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.