Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Шкаплер – гэта знак любові Марыі

Шкаплер – гэта адзін з сакрамэнталіяў Касцёла. Праз яго Марыя дала нам асаблівую дапамогу, вельмі патрэбную на штодзённым шляху да вечнага жыцця. Ён з'яўляецца знакам апекі і заступніцтва нашай Каралевы.

св. Сымон СтокВытокі кармеліцкага шкаплера паходзяць з дванаццатага стагоддзя. Духоўныя сыны прарока Іллі жылі і маліліся на гары Кармэль у Палестыне. Яны называлі сябе братамі Найсвяцейшай Панны Марыі гары Кармэль. З-за многіх ганенняў пераехалі у Еўропу. Касцёл, прызнаючы правілы іх жыцця, даў юрыдычны пачатак Закону.

Пашыраўся закон вельмі хутка. У Англіі асаблівай святасцю адзначыўся святы Сымон Сток. Ён, убачыўшы небяспеку, якая пагражала закону, прасіў Найсвяцейшую Дзеву Марыю аб дапамозе. У ноч з 15 на 16 ліпеня 1251 года убачыў Найсвяцейшую Дзеву Марыю, акружаную анёламі, якая дала яму карычневы шкаплер. Пасля пачуў словы Марыі: “Прымі, сын наймілейшы, шкаплер твайго ордэну як знак майго братэрства,прывілей для цябе і ўсіх кармелітаў. Хто памрэ ў ім, ніколі не ўбачыць пякельнага агню. Гэта знак збаўлення, паратунак у небяспецы, запавет супакою і вечнага абавязку.”

Прывілеі кармеліцкага шкаплера:

  1. Хто памірае, апрануты ў святы шкаплер, той не будзе асуджаны.
  2. Той хто носіць шкаплер як ушанавальнік Маці Божай, забяспечвае сабе Яе апеку для душы і цела у гэтым жыцці, а асабліва ў моманце смерці.
  3. Кожны, хто набожна носіць шкаплер і захоўвае чысціню, будзе выратаваны ад чыстца ў першую суботу пасля смерці.
  4. Тыя, хто належыць да шкаплернага братэрства, маюць духоўнае аб’яднанне з ордэнам кармелітаў.

Вось абавязкі, якія належаць да Братэрства Шкаплернай:

  1. Прыняць кармелітанскі шкаплер з рук святара.
  2. Запісацца ў кнігу Братэрства Шкаплернай.
  3. Удзень і ўночы насіць шкаплер.
  4. Маліцца штодзённа канкрэтнай малітвай, якой абавязаўся маліцца ў дзень прыняцця да Братэрства (як правіла гэтай малітвай з’яўляецца “Тваёй абароне аддаёмся...”).
  5. Практыкаваць цноты Божай Маці і распаўсюджваць яе гонар.

шкаплер

Якія існуюць ўмовы для прыняцця шкаплера?

Існуе адна істотная ўмаова: нязмушанае, шчырае і свядомае жаданне прыняць шкаплер, даверыўшы сябе Марыі ў гэтым знаку.

Як падрыхтавацца да прыняцця?

Трэба адбыць святую споведзь, каб у моманце прыняцця шкаплера быць у стане асвячаючай ласкі. Гэта дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць уздзеяння Марыі, каб Яна дапамагла адданай Ёй асобе.

Калі я магу прыняць шкаплер?

Шкаплер можа быць прыняты ў любы дзень, але, калі мы прымаем яго у Марыйнае свята, то больш паглыбляем нашую з Ёй сувязь.

Раман Вайцяховіч

Паводле www.grodnensis.by

Меткі: Маці Божая, кармэль, Хрысціянства

  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"