Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Публіцыстыка
  • 7 незвычайных фактаў пра Эдварда Вайніловіча, у гонар якога хочуць перайменаваць сквер у Мінску

7 незвычайных фактаў пра Эдварда Вайніловіча, у гонар якога хочуць перайменаваць сквер у Мінску

Ён вучыўся ў Сарбоне, каб вярнуцца і развіваць Беларусь. Сталыпін называў яго «беларускім Бісмаркам».

Мінскія католікі ведаюць пра Эдварда Вайніловіча найперш як пра фундатара касцёла свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл), які пабудаваў касцёл у гонар сваіх памерлых дзяцей – 12-гадовага Сымона і 19-гадовай Алены.

Чым яшчэ адметны Эдвард Вайніловіч, у гонар якога хочуць назваць сквер побач з Чырвоным касцёлам?

Эдвард Вайніловіч

1. Выступаў за экуменізм

Эдвард Вайніловіч спрыяў будаўніцтву святыняў самых розных веравызнанняў. Калі ў 1905 годзе ён атрымаў дазвол на будаўніцтва касцёла на рагу вуліц Захар’еўскай і Трубнай у Мінску, то наўмысна абраў раманскі стыль архітэктуры:

«Я выбраў раманскі стыль, таму што яго росквіт прыйшоўся на эпоху, калі ўсходняя Царква заставалася ў адзінстве з Рымам», – пісаў Вайніловіч.

Чырвоны касцёл

«Я не хацеў спыняцца на гатычным стылі, занадта палітазаваным будаўніцтвамі каталіцкіх святынь у Расіі, а па-другое, якія занадта адрозніваюцца ад праваслаўных святынь, якія ёсць у нашым краі і якія быццам падкрэсліваюць разыходжанні ў вераваннях», — пісаў фундатар.

Узвядзенне касцёла каштавала 300 рублёў (сёння — каля 12 млн долараў). Будаўніцтва завяршылі ў 1910 годзе.

Яго імя як мецэната ўвайшло ў гісторыю Беларусі, Расіі і Польшчы. З пачаткам Першай сусветнай вайны Вайніловіч аказваў падтрымку бежанцам і іншым ахвярам вайны.

«Ужо стагоддзе таму ён адчуваў патрэбу пошуку еднасці як паміж хрысціянамі, так і паміж вернікамі розных рэлігій, – апісвае вопыт Вайніловіча Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. – Для ажыццяўлення гэтай сваёй думкі Вайніловіч фінансаваў будову не толькі каталіцкіх святынь, але таксама праваслаўных, габрэйскіх і мусульманскіх. І гэта цэлае стагоддзе таму!»

2. Карэнны шляхціч

Эдвард Вайніловіч быў карэнным шляхцічам, пародненым са слуцкімі князямі Аляльковічамі, нясвіжскімі Радзівіламі, грушаўскімі Рэйтанамі і мінскімі Ваньковічамі.

Яго блізкія родзічы — кампазітар Станіслаў Манюшка і мастак Валенцій Ванковіч.

Эдвард Вайніловіч нарадзіўся ў 1847 годзе ў маёнтку Сляпянка пад Мінскам, якое тады належала Ваньковічам.

3. Ведаў беларускую мову і лічыў сябе беларусам

Пра гэта ў сваім даследаванні ў артыкуле «СБ. Беларусь сегодня» піша Адам Мальдзіс. Даследчык дэталёва вывучыў «Успаміны» Вайніловіча, выдадзеныя ў Вільні ў 1931 годзе.

У іх, верагодна, упершыню аўтар дваранска-шляхецкай мемуарнай літаратуры лічыць сябе беларусам.

Вайніловіч

«Род мой на мне завершыцца. Вядома толькі ўсім, што на спадчыне нашай не вісіць нічыя чалавечая крыўда, ніводная чалавечая слязінка. Для дакладнасці, аднак, павінен я адзначыць, што гэта быў род мясцовы, беларускі».

Вайніловіч валодаў беларускай мовай «аднолькава добра, як і польскай, і пастаянна выкарыстоўваў яе ва ўзаемаадносінах з сельскагапспадарчымі работнікамі ў сваім маёнтку».

4. Працаваў простарабочым на заводзе паравозаў ў Гановеры

Вайніловіч быў здольным да навукі. Ён з адзнакай скончыў кальвінскую гімназію ў Слуцку і без экзаменаў быў прыняты ў пецярбургскі Тэхналагічны ўніверсітэт, які таксама скончыў «на выдатна».

Пасля вучобы яго размяркоўваюць на Пуцілаўскі завод (сёння — Кіраўскі) у Пецярбург. Бацька выпускніла выступіў, аднак, за тое, каб сын працягнуў адукацыю ў Заходняй Еўропе. Спачатку Эдвард уладкоўваецца практыкантам на завод паравозаў Штраусберга ў Гановер як простарабочы.

Затым працуе машыністам паравозаў з Бруселя ў нямецкі Аахен. Пасля была праца на рамонтным заводзе паравозаў, пакуль не прыйшоў час вярнуцца дадому ў Савічы.

Праз пэўны час шляхціг працягнуў вучобу ў французскай Сарбоне і Каледжы дэ Франс, дзе вывучаў палітэканомію. Пасля вучыўся ў сельскагаспадарчай акадэміі ў Сілезіі.

5. Сустракаўся з Папам Рымскім Піем ІХ

У пачатку 1870-х Эдвард Вайніловіч наведваў Італію і атрымаў аўдыенцыю ў Папы Рымскага Пія ІХ, папярэдне прымаючы ўдзел у Імшы з Пантыфікам у Сіксцінскай капэле.

Слуга Божы Эдвард Вайніловіч зрабіў важны ўклад у развіццё міжканфесійнага дыялогу, што афіцыйна пацвярджаюць Дэкрэт пра экуменізм «Unitatis redintegratio» і Дэкларацыя пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій «Nostra aetate».

Вайніловіч

6. Заснаваў Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі

Скончыўшы вучобу ў сельгасакадэміі, у 1876 годзе Эдвард Вайніловіч засноўвае Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі.

Таварыства прынесла на беларускія землі новы эканамічны ўклад ў галіне сельскай гаспадаркі. Быў адкрыты крэдытны банк у Клецку, распрацавана гандлёвая сістэму амаль манапольных паставак зерня для царкай арміі, распрацавана трывалая сістэма страхавання і інш.

Актыўнае развіццё таварыства давала свой плён. Набірацца вопыту ў Мінск прыязджалі чыноўнікі з розных гарадоў, у тым ліку і Пётр Сталыпін, які называў Вайніловіча «мінскім Бісмаркам». Кажуць, пазней нават прапаноўваў пасаду міністра сельскай гаспадаркі ў Расійскай імперыі.

7. Перазахаваны ў Мінску

На сёння ў Касцёле ў Беларусі трывае беатыфікацыйны працэс Слугі Божага Эдварда Вайніловіча.

Ён памёр у польскім Быдгошчы. 11 чэрвеня 2006 года адбылося іх урачыстае перазахаванне ў касцёле свв. Сымона і Алены на плошчы Незалежнасці ў Мінску.

Вайніловіч

Беатыфікацыйны працэс фундадатара Чырвонага касцёла — першы ў гісторыі сучаснага Касцёла ў Беларусі. Раней беатыфікацыйныя і кананізацыйныя працэсы выхадцаў з Беларусі адбываліся за мяжой.

Паводле catholic.by

Меткі: Гісторыя, Эдвард Вайніловіч