Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Унебаўшэсце Пана

Сёння мы ўзгадваем вельмі важны момант. Гэта момант, калі Езус у апошні раз убачыў сваіх вучняў, а яны ў апошні раз убачылі Яго. Аднак гэтая падзея не напоўніла вучняў смуткам, тугой, як было тады, калі Хрыстус памёр; яна не выклікала тое, што Яго вучні рассеяліся і вярнуліся да сваіх заняткаў, але — цалкам наадварот — напоўніла іх радасцю.

Потым вывеў іх аж да Бэтаніі і, падняўшы рукі свае, благаславіў іх. І, калі благаслаўляў іх, развітаўся з імі і ўзнёсся на неба. Яны пакланіліся Яму і з вялікай радасцю вярнуліся ў Ерузалем, і былі ўвесь час у святыні, і праслаўлялі Бога (Лк 24, 50–53).

Wniebowstpienie Paskie

Нам складана акрэсліць, дзе знаходзіцца неба. Мы маем розныя ўяўленні, розныя думкі пра неба. Няма сумнення ў адным: кожны чалавек жадае неба. Жадае яго так, як жадае шчасця, здароўя, радасці, супакою, прыязнасці, бяспекі, упэўненасці ў заўтрашнім дні…

Кожны сумуе па небе, бо кожны сумуе па лепшым жыцці, больш дасканалым, мудрым, больш любячым… Гэта найбольш фундаментальны сум чалавека.

На неба не падымаюцца на ліфце. Туды проста ідуць. Перад тым, як туды трапіш, ты мусіш быць апляваны, высмеяны, ашуканы, пагарджаны і прыніжаны. Мусіш упасці так нізка, каб урэшце адарвацца ад дна. Можа, і існуе шлях, высцелены ружамі, але ён поўны церняў.

Як жа дасягнуць неба?

небо

Неба дасягаецца праз глыбокую веру, добрыя ўчынкі — праз ЛЮБОЎ! Праз Хрыста, з Хрыстом і ў Хрысце мы цешымся сувяззю паміж небам і зямлёй.

Святы Аўгустын сказаў: Хрыстус уваходзіць на неба, няхай увойдзе з Ім і наша сэрца!

Калі чалавек адкрые Хрыста ў сваім жыцці, калі адкрые Хрыста перш за ўсё ў сабе, пойдзе праз свет заўсёды са шчасцем на твары. Бо ў жыцці кожнага з нас важна тое, каб адкрыць Хрыста ў сваім сэрцы.

Унебаўшэсце — гэта рэчаіснасць, якую мы можам спазнаць ужо на зямлі. Калі мы перастанем глядзець у неба ўласных амбіцый, планаў і чаканняў, а пачнём з увагай глядзець вакол сябе, то, магчыма, нам удасца ўбачыць Хрыста ў іншым чалавеку. Тады ўнебаўшэсце хаця б на хвіліну стане нашым удзелам.

унебаўэсце Пана

Кс. Юрый Марціновіч

Паводле catholic.by

Меткі: Урачыстасць, Хрысціянства, Катэхеза

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"