Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Ружанец як інструмент для медытацыі

Засяроджваючыся на жыцці Езуса і Марыі ў ружанцовых таямніцах, мы даведваемся пра саміх сябе ў адносінах да Бога. Марыя з’яўляецца цудоўным прыкладам для штодзённай практыкі медытацыі.

Праз Габрыэля Яна атрымала Божае слова і разважала яго. Усё, што адбывалася з Ёй, захоўвала ў глыбіні сэрца, як найвялікшы скарб. У гэтым і ёсць сутнасць медытацыі: атрымліваць Божае слова і рабіць яго сваім скарбам.

Катэхізіс Каталіцкага Касцёла адзначае, што «медытацыя — гэта малітоўная рэфлексія, якая абапіраецца галоўным чынам на Божыя словы з Бібліі. Яна актывізуе розум, уяўленне, эмоцыі, прагненні, паглыбляе нашу веру, перамяняе нашыя сэрцы і ўзмацняе нашу волю ў наследаванні Хрыста. Гэта першы этап будавання еднасці з Панам у любові да Яго».

Ружанец з’яўляецца выдатным духоўным інструментам для медытацыі. На першы погляд ён можа здавацца занадта простым і таму павярхоўным, але гэта не так. Сапраўды, нічога складанага ў ружанцовай малітве няма, а вось лагоднае паўтарэнне малітоўных слоў робіць яго сродкам больш глыбокай медытацыі, што дае нам магчымасць адкрыцца на Божае слова, удасканаліць свой унутраны духоўны позірк.

Засяроджваючыся на жыцці Езуса і Марыі ў ружанцовых таямніцах, мы даведваемся пра саміх сябе ў адносінах да Бога. Марыя з’яўляецца цудоўным прыкладам для штодзённай практыкі медытацыі. Праз Габрыэля Яна атрымала Божае слова і разважала яго. Усё, што адбывалася з Ёй, захоўвала ў глыбіні сэрца, як найвялікшы скарб. У гэтым і ёсць сутнасць медытацыі: атрымліваць Божае слова і рабіць яго сваім скарбам.

Трэба таксама памятаць, якое значэнне мае наша згода. Як адзначае Рычард Фостэр, «у медытатыўнай малітве Бог заўсёды звяртаецца да нашай волі. Хрыстус становіцца перад намі і просіць нас зрабіць выбар. Чуючы Яго голас … мы пакліканыя да трансфармацыі жыцця ў паслушэнстве». Медытацыя дае нам магчымасць быць перамененымі. Але мы павінны свядома выбраць гэта.

Хтосьці можа запярэчыць: «Я не манах, які жыве ў адзіноце. Я нічога не ведаю пра медытацыю. Як такі, як я, можа медытаваць?» Але гэтая практыка не прызначана толькі для манахаў. Томас Мэртан піша так: «Мы павінны адмовіцца ад уяўлення, што першыя манахі прымянялі вельмі інтэлектуальную і аналітычную “медытацыю” Бібліі. Медытацыя для іх была ў тым, што яны засвойвалі біблейскія тэксты, запамінаючы іх, паўтараючы словы з глыбокай і простай канцэнтрацыяй».

Мы не павінны рабіць медытацыю складанай, каб зрабіць яе значнай. Ружанец утрымлівае неабходныя элементы, каб малітва на ім з «глыбокай і простай канцэнтрацыяй», калі мы ўспамінаем падзеі таямніц і спыняемся, разважаючы іх, здолела паглыбіць нашыя адносіны з Богам, які з’яўляецца мэтай медытацыі.

Святы Айцец Францішак, калі рыхтаваўся да святарства, карыстаўся ружанцам як сродкам для медытацыі. Прыхільнасць да ружанцовай малітвы ў яго сям’і нарадзілася дзякуючы маці. «У дзяцінстве я заўсёды звяртаўся да Ружанца, калі маліўся, — сказаў Пантыфік. — Гэта была звычайная каталіцкая традыцыя, якой мы трымаліся ў нашай сям’і ўвесь час. Яна вельмі простая, але, калі ты молішся Ружанец, ты адчуваеш сябе бліжэй да Бога. … З кожным разам мае медытацыі робяцца ўсё глыбей, і глыбей, і глыбей. Медытуючы, ты ўзрастаеш».

«Ружанец — вельмі, вельмі глыбокая малітва. Яна выходзіць за межы слоў, бо тое, што Бог робіць для нас, знаходзіца па-за словамі», — адзначае папа Францішак.

Мне самой медытацыя не давалася лёгка напачатку і не вельмі даецца дагэтуль. Думаю, што мой досвед змагання з ружанцовымі таямніцамі знаёмы многім. Я доўга вучылася медытацыі і рупліва практыкавала яе. Каб лепш разумець, пра што ідзе гаворка, варта ведаць асноўныя прынцыпы, на якіх медытацыя базуецца.

Медытацыя праз практыку

Перш за ўсё, медытацыі вучацца праз практыку. Як і папа Францішак, тыя людзі, якія практыкуюць ружанцовыя разважанні, пачынаюць з вельмі простых рэчаў і паступова дарастаюць да больш вытанчаных рэфлексій. Практыкуючы, мы вучымся слухаць голас Бога ў сваім сэрцы, шукаць Яго, ісці да еднасці з Ім. Гэта патрабуе часу і засяроджання на Божай любові да кожнага з нас.

Адасобленасць і руціннасць могуць стаць вялікай дапамогай для медытацыі. Нядрэнна было б, напрыклад, знайсці ціхі, прыватны пакой, дзе можна запаліць свечку ці ўключыць лагодную музыку. Таксама будзе карысным спецыяльна запланаваць час на штодзённую медытацыю. Варта змагацца з усіх сіл, каб застацца верным таму, што «не прыносіць карысці» ці выглядае «нудным» напачатку. Я прапаную заўсёды пачынаць з малітвы да Святога Духа, каб папрасіць Яго аб кіраўніцтве, а таксама аб свабодзе ад няўважлівасці.

Малітва на Ружанцы

Выбраўшы адпаведнае месца і паставу цела для малітвы, закрый вочы і зрабі некалькі глыбокіх павольных уздыхаў альбо скарыстайся любым іншым спосабам, каб дасягнуць унутранай цішыні. І затым пачні ружанцовую малітву. Калі цябе атакуюць думкі пра невырашаныя пытанні ці пра людзей, запрасі іх «пасядзець ціха», пакуль ты молішся. Не трэба змагацца, каб адолець усе перашкоды і выкінуць з галавы кожную надакучлівую думку. Проста заўваж гэты неспакой і прынясі яго Богу.

Спакойна канцэнтруй сваю ўвагу на кожнай таямніцы, да якой ты даходзіш падчас Ружанца. Магчыма, табе дапаможа чытанне евангельскіх тэкстаў ці разважанняў на тэму таямніцы. Ты можаш слухаць музыку, запісваць, уяўляць падзеі.

З той прычыны, што традыцыйныя таямніцы вельмі візуалістычныя, я часам пачынаю сваю медытацыю з таго, што ў сваім уяўленні малюю карціну. Напрыклад, я думаю, якімі пэндзлямі і якімі фарбамі я скарысталася б, ствараючы «Нараджэнне Езуса Хрыста». У якім стылі я намалявала б гэтую карціну? Як бы я здолела перадаць лагоднасць і нявіннасць Дзіцятка? Потым мая медытацыя можа засяродзіцца на такіх дабрадзействах, як лагоднасць і нявіннасць. У чым Езус вучыць мяне быць мяккай, пяшчотнай? Дзе ў маім жыцці можа праявіцца нявіннасць Нованароджанага? Дзе патрэбен поўны давер Езусу, каб я спадзявалася на Яго ў кожнай патрэбе? А магчыма, мне варта стаць больш падобнай да дзіцяці, але менш дзяціннай?

Перадача Ружанца Св. Дамініку

Некаторым людзям дапамагае музычнае суправаджэнне. Калі музыка кранае і натхняе цябе, то знайдзі такія мелодыі і творы, якія будуць пасаваць для радасці, святла, смутку ці праслаўлення, у залежнасці ад зместу таямніц, якія ты разважаеш. Можна выбраць адпаведную песню ці гімн, якія нагадваюць аб пэўных евангельскіх падзеях. Я ведаю людзей, якія моляцца Ружанец пад гучанне «Авэ Марыя» і іншых марыйных спеваў.

Калі тваё ўяўленне адгукаецца хутчэй на словы, чым на вобразы, занатоўвай свае роздумы над таямніцай альбо павольна чытай патрэбны ўрывак Евангелля, разважаючы потым над тым сказам ці выразам, якія закранулі цябе асаблівым чынам.

Не прымушай сябе медытаваць і не ўскладняй гэты працэс. Па сутнасці, гэта разважанне над словамі ці вобразамі кожнай таямніцы і адкрытасць на Бога, які дае нам зразумець, як гэтыя евангельскія падзеі звязаны з нашым жыццём. Ружанцовыя медытацыі могуць стаць цудоўным часам і вялікай духоўнай падзей для кожнага з нас сярод звычайнага штодзённага жыцця.

Паводле Элізабэт М. Келлі (The Rosary as a Tool for Meditation)
Пераклад і адаптацыя Тэрэсы Клімовіч

Паводле catholic.by

Меткі: Ружанец, Медытацыя

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч