Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Ці могуць каталікі прымаць удзел у фестывалі фарбаў?

На працягу ўсяго жыцця веруючы чалавек сустракаецца са шматлікімі пытаннямі і праблемамі, вырашэнне якіх патрабуе адпаведных ведаў, вопыту, правільна сфармаванага сумлення, а таксама розуму і чуйнасці. Важнай і каштоўнай дапамогай з’яўляецца актыўны ўдзел у парафіяльнай супольнасці і прыналежнасць да розных касцёльных рухаў і душпастырстваў. Паўсюдна вядома, што той, хто пытаецца і чытае, рассейвае свае сумненні і пашырае веды (асабліва калі звяртаецца да адпаведных кніг, часопісаў ці электронных крыніц). Належыць, аднак, памятаць, што на многія пытанні нельга знайсці адназначнага і ўніверсальнага адказу, а толькі агульныя ўказанні, на аснове якіх асоба здзяйсняе канкрэтныя выбары.

Для многіх маладых людзей Фестываль фарбаў – гэта, найперш, вялікая забава: музыка, танец, добрая кампанія, а таксама размалёўванне сябе ці іншых рознымі колерамі, што радуе маладое сэрца, якое прагне прыгодаў. Хоць знойдуцца, напэўна, і такія, хто палічыць такое свята неадпаведным, можа, нават дурным, а таксама небяспечным для здароўя. Хтосьці іншы здзівіцца, што каталік пытаецца, ці можа ўдзельнічаць у такой забаве. Але сумненні належыць прызнаць цалкам разумнымі, хаця б з таго пункту гледжання, што ўзгаданы фестываль з’яўляецца новай і чужой з’явай, дагэтуль невядомай у нашай культуры. Наконт яго пахожання, каранёў і зместу ў Беларусі вядома адносна мала.

Фестываль фарбаў – гэта індуісцкае старажытнае веснавое рэлігійнае свята, сапраўдная назва якога – “холі”. Згодна электроннай энцыклапедыі “Вікіпедыя”, яна паходзіць ад імя Холіка, сястра злога караля Хіраньякашыпу, паводле легенды канкурыраваў з боствам Вішну і жадаў, каб яго прызналі богам. Сын Прахалада не паслухаўся наказу і аддаваў хвалу Вішну, за што бацька выдаў яго на страшныя пакуты. А калі гэта не дапамагло, загадаў Холіцы, апранутай у вогнеадпорны плашч, увайсці з Прахаладай у агонь. Плашч сам перанёсся з Холікі на Прахаладу, абараняючы яго ад смерці. Холіка згарэла, а Вішну забіў Хіраньякашыпу. На наступны дзень, калі вогнішча астыла, людзі пазначалі попелам кропку на ілбе і святкавалі перамогу дабра над злом. З часам на замену попелу прыйшоў каляровы парашок, што дало пачатак радаснаму веснавому святу фарбаў. Існуюць і іншыя тлумачэнні ўзнікнення свята, якія можна знайсці ў розных навуковых крыніцах.

Згодна з традыцыяй, свята пачынаецца ўначы вакол распаленага вогнішча, дзе ўзносяцца малітвы аб перамозе над злом. Раніцай індусы абсыпаюцца каляровым парашком і абліваюцца вадой. Гэтаму спадарожнічаюць музыка, танцы, спевы і спажыванне розных страў і напояў, у тым ліку адурманьваючых. Вечарам удзельнікі свята, як працвярзеюць, мыюцца, прыбіраюцца і наведваюць сем’і і сяброў. Згодна з вераваннямі, святкаванне прыносіць шчасце, здароўе і поспех.

Існуюць сведчанні, што ў Індыі ў свяце фарбаў удзельнічаюць і каталікі. Біскуп Томас Дабрэ з дыяцэзіі Паона адзначае, што ўдзел хрысціян у гэтым свяце можа мець станоўчы эфект. Іерарх гаворыць, што рэлігійная радасць не можа быць без маральных норм і прынцыпаў, без захавання правоў і свабоды іншых людзей, з абмінаннем Божых запаведзяў.,/

Здаецца, у нашай краіне свята фарбаў носіць характар музычнага фестывалю і абмяжоўваецца толькі абсыпаннем каляровымі фарбамі без індуісцкай канатацыі. Калі так сапраўды, то сам удзел у падобнай забаве не з’яўляецца чымсьці дрэнным і, хутчэй за ўсё, не павінен пашкодзіць веруючаму чалавеку. Хоць да канца і невядома, хто з’яўляецца галоўным арганізатарам свята і якія яго намеры.

Належыць таксама памятаць, што часта нявінная на першы погляд забава можа прыводзіць да сур’ёзных па наступствах праблем духоўнай прыроды. У сувязі з гэтым тым, хто ўдзельнічае ў дадзенай забаве, а таксама задумваецца аб удзеле ў ёй, трэба мець шырока адкрытыя вочы і вушы. Няма стопрацэнтнай упэўненасці, што пры нагодзе падобнага фестывалю не будуць распаўсюджвацца элементы індуісцкай духоўнасці ці спірытуалізму, што можа паставіць веруючага чалавека ў небяспеку аслаблення або страты веры, ці, не дай Бог, адкрыць на дзеянне дэманаў.

Зрэшты, асцярожнасць, чуйнасць і пастава абмежаванага даверу (“правяраю, каб мець упэўненасць”) з’яўляюцца правільнымі паводзінамі веруючага чалавека ў адносінах да ўсяго, што новае і адрозніваецца ад хрысціянства. Дапамогай у прыняцці рашэння аб удзеле ў падобных падзеях, а таксама іх маральнай ацэнцы можа быць пастаноўка пытання: ці з’яўляецца Езус Хрыстус выключным Панам? Ці нічога не аддзяляе мяне ад Яго? Немалаважна таксама практыкаванне сакрамэнтальнага жыцця, малітвы і запрашэнне Бога да прысутнасці ва ўсіх без выключэння сферах жыцця, у тым ліку на святкаванні па-за касцёлам.

З пашанай, а. Аркадзь Куляха OCD
Паводле grodnensis.by

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч