Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

5 правілаў для дзіцяці ў храме

Як прывіць дзецям жаданне наведваць святыню і выхаваць у іх любоў да Бога і бліжняга? Ніжэй некалькі парадаў.

1. Нам, дарослым, неабходна падаграваць ў сваёй душы агеньчык няспыннай сардэчнай малітвы, каб яе нябачнае святло, акрамя слоў і дзеянняў, адукоўвала і сагравала дзіцячыя душы. Памятаеце тое «невыказнае святло», якое Сяргей Ясенін, паэт праваслаўнага выхавання, сузіраў духоўнымі вачыма над матчынай «хаткай», куды ён марыў вярнуцца, вырваўшыся з пагібельных абдымкаў сталічнага жыцця?

2. Дзеці вольныя ў сваіх дзеяннях і выбарах, і мы не можам іх вечна «прымушаць» маліцца і хадзіць у храм. Неабходна, каб вера і пабожнасць сталі для іх унутранай патрэбай, неад’емнай ад іх самастойнага жыцця. Якая разумная маці пра гэта не марыць? Але сілы нашы слабыя, педагагічных талентаў не хапае. Вось чаму важна ў думках прысвяціць сваё дзіця Госпаду, даверыць Яму і Божай Маці душу дзіцяці, штодня абнаўляючы свой «таемны дагавор» таямніцай малітвай, у якой мы б прасілі Збаўцу пазбавіць ад усіх бед дзіця і паставіць яго на служэнне Сабе Самому. Прыклад святых Яхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, несумненна, натхніць кожнага.

3. Трэба вучыцца мастацтву выкладання Закона Божага, роўна як і педагогіцы, у Творцы. Паглядзіце, «які выдатны свет» паклікаў да быцця Айцец! Зносіны з жывой прыродай ніколі не дакучаюць ані дзецям, ані дарослым. Між тым Сам Творца застаецца нябачны. Ён не прымушае, не патрабуе ўзаемнасці, не пагражае, але на ўсіх вылівае Сваю дабрыню і любоў, паказваючы штодзённы бацькоўскі клопат пра кожнае сваё тварэнне. Так і нам варта вучыцца быць натхнёнымі і светлымі ў зносінах з дзецьмі. Непрыемныя рэчы гаварыць з прыемнасцю. Выхоўваючы, не прыгнятаць, настаўляючы, не знішчаць. Быць не ў цяжар, а ў радасць, прыцягваць, а не адштурхоўваць.

4. Дзецям, пакуль яны не ўвайшлі ў густ малітвы, неабходна знайсці ў храме справу, служэнне. Хай самае простае і непрыкметнае: напрыклад, сачыць за свечкамі ці іншае. У храмах, дзе гэта разумеюць і за гэтым сочаць, валадарыць атмасфера, спрыяльная для таго, каб дзіця само мела жаданне прыходзіць у святыню.

5. Каб утрымаць дзяцей у касцёле, імі трэба займацца і па-за набажэнствамі. Тут усе сродкі і формы добрыя — ад студыі выяўленчага мастацтва да бальных танцаў і турыстычных паходаў, толькі каб гэта адбывалася пад эгідай парафіі. Тады і зносіны паміж падлеткамі будуць здаровымі і бяспечнымі.

дзеці ў касцёле

Паводле catholicnews.by
Фота з архіва catholic.by

Меткі: Дзеці, Хрысціянства