Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

7 фактаў пра пярсцёнак Пантыфіка

Пярсцёнак — яшчэ адна з адзнак Папаў Рымскіх у Каталіцкім Касцёле. Прапануем 7 цікавых фактаў, пра якія, магчыма, вы не ведалі.

1. Назва

Правільная назва пярсцёнка — piscotario або «пярсцёнак рыбака» — нагадвае, што толькі той можа стаць законным наступнікам святога Пятра, хто з’яўляецца «рыбаком людзей».

2. Паходжанне

Натхняльнікам у стварэнні біскупскага пярсцёнка лічаць папу Клімэнта IV. Першая згадка пра выкарыстанне «пярсцёнка рыбака» знайшлі ў лісце, які папа Клімэнт IV пісаў сваёму пляменніку яшчэ ў XIII стагоддзі.

3. Выкарыстанне

Пярсцёнак выкарыстоўваецца ў асноўным як пячатка. Спачатку Пантыфікі карысталіся ім, каб ставіць пячатку ў прыватным ліставанні, але зараз гэта не вельмі практычна. Сёння пярсцёнак — хутчэй сімвал папскай улады. 

4. Дызайн

За некаторымі выключэннямі ўсе пярсцёнкі, якія выкарыстоўвалі як пячатку, змяшчалі выяву св. Пятра на чаўне, а ў верхняй частцы — імя Пантыфіка.

5. Матэрыял

Пярсцёнак зроблены з чыстага золата. Калі Святы Айцец памірае, камерарый кажа: «Vere Papa mortuus est» (Сапраўды папа памёр), — і здымае «пярсцёнак рыбака», каб пераплавіць яго і зрабіць пярсцёнак для новага Папы.

Папа Францішак і Папа на пенсіі Бенедыкт XVI

6. Змены пасля адстаўкі Бэнэдыкта XVI

Калі папа Бэнэдыкт XVI сышоў у адстаўку, яго пярсцёнак не быў пераплаўлены.

7. Змены, унесеныя папам Францішкам

Пасля абрання Папы Рымскі Францішак вырашыў, што яго пярсцёнак будзе адліты з пазалочанага срэбра. Ён стаў першым Папам, які носіць пярсцёнак, зроблены не з пярсцёнка папярэдніка. Акрамя таго, Пантыфік выкарыстоўвае «пярсцёнак рыбака» толькі ў некаторых выпадках.

Паводле Catholic.by
са спасылкай на Сatholicnews.org.ua

Меткі: Святы Айцец

  • Дабрачынная акцыя “Светлае Свята Вялікадня”

    Згодна з добрай традыцыяй, моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Бібліятэка імя Адама Міцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, яці пройдзе ў касцёле з 17 па 23 лютага.

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Студзень
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.