Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Традыцыі Адвэнту і Раства ў розных кутках свету. ЗША

У кожнай краіне ёсць свае асаблівыя, непаўторныя традыцыі, якія не ва ўсім супадаюць з паўсюдна прынятымі. Прапануем пазнаёміцца з цікавымі святочнымі звычаямі розных краін свету, і, магчыма, адкрыць для сябе якую-небудзь незвычайную ідэю. ЗША.

Самае галоўнае свята ў ЗША – Каляды (Christmas). Праўда, традыцыі амерыканскага каляднага свята сталі прыжывацца там толькі ў канцы XIX стагоддзя. Да XVIII стагоддзя гэтае свята наогул было забаронена ў Новым Свеце, прызнаваўся толькі Дзень Падзякі. Першая Нацыянальная калядная ялінка з'явілася каля Белага Дома толькі ў 1891 годзе. А ў 1895 г. Каляды прызналі агульнанацыянальным святам. Усе, хто працуюць, з той пары атрымалі права на адпачынак у гэтае свята. З той пары Каляды сталі самым галоўным святам ЗША. На Каляды ўся Амерыка адпачывае.

Кожны гаспадар дома выстаўляе перад уваходнымі дзвярыма прыгожыя снегавікі, а на дзвярах вывешваюцца маляўнічыя вянкі з ёлкі. Кожная сям'я як бы ўдзельнічае ў спаборніцтве на лепшае ўбранне хаты.

упрыгожаная хата

Практычна ўсе амерыканцы на Каляды ўсей сям’ёй сустракаюцца ў бацькоўскім доме. Перад пачаткам вячэры прынята чытаць малітвы, якія праслаўляюць Бога. Затым амерыканцы з'ядаюць святы хлеб. Пасля гэтага сям'я частуецца чырвоным віном і есць традыцыйныя калядныя стравы, якія складаюцца з капусна-бабовага супу, хатніх кілбас, рыбы, бульбянога пірага. Неад'емным атрыбутам святочнага стала з'яўляецца чарнасліў і зялёны гарох. Пасля багатай святочнай вячэры амерыканцы пачынаюць знаёміцца з каляднымі падарункамі.

Амерыканцы – нацыя, якая больш за ўсе дорыць і атрымлівае падарункі на Каляды. Падарункі складаюць пад ялінку ўвесь святочны тыдзень.

А ў невялікіх амерыканскіх мястэчках ёсць слаўная традыцыя: там прынята хадзіць у госці адзін да аднаго і спяваць старадаўнія калядныя песні. Дзеці, апранутыя ў анёльскія касцюмы, спяваюць калядныя гімны, славяць Бога і нараджэнне Яго Сына – Езуса Хрыста.

калядныя спевы

Былі ў ЗША часы, калі калядныя святы доўжыліся 12 дзён, ад нараджэння Езуса да Яго Хросту.

Падрыхтавала Вольга Сяліцкая
Паводле grodnensis.by

Меткі: Традыцыі, Адвэнт

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"