Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Як правільна браць пастановы на Адвэнт?

Неўзабаве пачнецца час Адвэнту. Сёння, вяртаючыся з касцёла, я мела невялікую спрэчку з сябрам. Я сцвярджала, што пастановай павінна быць адмова ад тых рэчаў і грахоў, якія нас разбураюць: не курыць, не піць алкаголю, не сварыцца. Мой сябра запярэчыў, што пастанова павінна быць адмовай ад тых рэчаў, якія мы больш за ўсё любім, напрыклад, кіно ці шакалад. Гэта значыць, у іх павінна быць ахвяра. Вельмі хацелася б прачытаць аб магчымых пастановах на Адвэнт (вядома, акрамя малітвы і міласціны).

Несумненна пахвальнай рэччу з’яўляецца перажыць час Адвэнту з нейкай канкрэтнай пастановай. Заўсёды, як пачынаем нешта новае, нам (падсвядома, а таксама — добра, каб і свядома) хочацца перажыць гэты час так добра, наколькі мы здольныя.

У гісторыі Адвэнту можна заўважыць перыяд, калі больш звярталася ўвагі на элемент фізічнага посту ў гэты час, і гэта засталося ва ўсходнім абрадзе. У лацінскім ж абрадзе мы больш звяртаем увагу на факт, што гэта час радаснага трывання ў чаканні нараджэння Божага Сына. Але гэта зусім не выключае нашых намераў (інтэнцый), каб канкрэтным чынам працаваць над сабой. Гэта элемент аскезы, намаганне, якое я ўкладаю ў сваё жыццё. Важна сумясціць гэтыя два элемента: канкрэтная праца, ці нават барацьба з уласнымі слабасцямі, схільнасцямі да граху ці таго, што да яго вядзе, — і ўменне адмовіцца ад таго, што прыносіць задавальненне.

Варта падкрэсліць, якую я маю інтэнцыю, ці маю глыбокае ўсведамленне, што такімі паводзінамі я хачу ахвяраваць сваю працу, барацьбу са схільнасцю да граху, дзеля, напрыклад, навяртання блізкага чалавека, або для дапамогі таму, хто сам сабе з падобнай залежнасцю не дае рады. Тая згаданая шакаладка можа быць толькі прыкладам, бо сэнс адмовы ад яе не ў тым, што я, дарослы чалавек, буду паводзіць сябе як дзіця ў садку, таму што для дзіцяці шакаладка гэта вялікі прысмак, ад якога цяжка адмовіцца; сэнс у тым, каб перажыць час Адвэнту як канкрэтны выклік для сябе і дзеля карысці іншага.

Адвэнт павінен дазволіць мне пераступіць праз мае ўласныя абмежаванні і слабасці, не дзеля таго, каб, пераступаючы іх, пачаць сабой ганарыцца («які я добры хрысціянін, я ахвярую»), а з аглядкай на тых, хто мае патрэбу ў дапамозе. І не дай Бог, каб я святкаваў Яго Нараджэнне сам, затое з пліткай доўгачаканага шакаладу, і быў поўны радасці, што ў гэтым годзе мне ўдалося цэлы Адвэнт не есці салодкага! Пры гэтым я б, напэўна, і не думаў пра тое, што ёсць шмат дзяцей, якім бы я прынёс радасць, аддаючы гэтую шакаладку …

Бо тады цэлы Адвэнт можна пражыць зусім інакш, дапамагаючы дзецям або молячыся за ненароджаных ці маці, якія чакаюць патомства. У рэшце рэшт, Адвэнт — гэта час чакання на новае жыццё, якое павінна нарадзіцца ў ва мне.

Падсумоўваючы: адрачэнні любога плана павінны прыводзіць мяне да чулага сэрца на патрэбы бліжніх, так, каб здзейсніць заклік святога Паўла з Паслання да Галатаў (6, 2): «Насіце цяжары адзін аднаго і гэтым выконвайце закон Хрыстовы». Калі я буду клапаціцца толькі пра ўласную дасканаласць, то магу не заўважыць Езуса, які набліжаецца да мяне ў іншым чалавеку. Парадаксальным чынам, гэта нашмат складаней, чым трымаць у руцэ плітку шакаладу, а ў сэрцы злосць на ўвесь свет і на Бога, які хоча ў мяне гэтую няшчасную шакаладку адабраць.
Як пастановы «негатыўныя», барацьба з нечым непажаданым ў сабе, так і «станоўчыя», адмовы ад прыемнасцяў, павінны мець зыхаднай кропкай не мяне самога, а Бога і бліжняга, яшчэ дакладней — Бога ў бліжнім.

Паводле grodnensis.by

Меткі: Адвэнт

  • Студзень
    2018

    Тэатр Зніч

  • У Мінску пройдзе малітоўна-музычная сустрэча, прысвечаная памяці Адама Міцкевіча

    Штогод 24 снежня ля помніка Адаму Міцкевічу ў Мінску ў аднайменным скверы праходзяць «Калядныя сустрэчы», прысвечаныя памяці паэта і патрыёта сваёй Айчыны, які нарадзіўся менавіта ў гэты дзень. Сёлета таксама да ўдзелу ў імпрэзе запрашаюцца ўсе жадаючыя.

  • Снежань
    2017

    Тэатр Зніч

  • У чаканні Божага прыйсця...

    Моладзь Чырвонага касцёла прапануе ўсім ахвотным далучыцца да дабрачыннай акцыі “Калядная паштоўка”. На працягу Адвэнту з панядзелка па пятніцу пасля св. Імшы а 19 гадзіне збіраецца творчая група, каб сваімі рукамі ствараць віншавальныя паштоўкі да свята Божага Нараджэння. Сродкі ад іх рэалізацыі будуць скіраваныя на падтрымку дзіцячага дома ў Смалявічах.

  • Расклад начных чуванняў у мінскім Чырвоным касцёле на 2017-2018 гг.

    У парафіі Св. Сымона і Св. Алены (Чырвоны касцёл) ад кастрычніка да мая кожную першую суботу месяца будуць праходзіць начныя чуванні, прысвечаныя перапрашэнню Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі.

  • У архідыяцэзіі завяршаецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай (+праграма)

    15 кастрычніка фігура Маці Божай Фацімскай вернецца ў мінскую архікатэдру — святыню, з якой год таму 16 кастрычніка распачыналася яе перэгрынацыя па парафіях архідыяцэзіі.