Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Біскуп Юрый Касабуцкі правёў калядную сустрэчу з прадстаўнікамі касцёльных рухаў і супольнасцяў

15 снежня ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены адбылася аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў касцёльных супольнасцяў і рухаў з Генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Юрыем Касабуцкім.

Сустрэча іерарха з прадстаўнікамі розных касцёльных супольнасцяў распачалася святою Імшою. На пачатку цэлебрацыі біскуп Касабуцкі прывітаў ксяндза Дзмітрыя Дубовіка, пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі пры Нацыянальным санктуарыі ў Будславе, дзе 1 мая адбылася першая вялікая сустрэча ўдзельнікаў касцёльных рухаў і супольнасцяў з усёй Беларусі.

Біскуп Юрый Касабуцкі правёў калядную сустрэчу з прадстаўнікамі касцёльных рухаў і супольнасцяў

Літургія Трэцяй нядзелі Адвэнту напоўнена радасцю ў прадчуванні блізкага свята Божага Нараджэння. У прамоўленым падчас святой Імшы Божым слове біскуп Юрый Касабуцкі засяродзіўся на вобразе пустыні з кнігі прарока Ісаі.

«Прыйсце ў свет Хрыста становіцца падобным да патоку або дажджу, які ператварае сухую зямлю ў квітнеючы сад. Калі ў даўнія часы словы прароцтваў часта ўспрымаліся даслоўна, сёння мы разумеем, што з пустыняю прарок параўноўвае чалавечыя сэрцы, высушаныя грахом, аддаленнем ад Бога.

Божая ласка становіцца тою жыватворчаю моцаю, якая перамяняе гэтую духоўную пустыню, напаўняючы яе новым жыццём», – адзначыў іерарх.

Біскуп Юрый Касабуцкі правёў калядную сустрэчу з прадстаўнікамі касцёльных рухаў і супольнасцяў

Ён звярнуў увагу на тое, што Езус на пытанне Яна Хрысціцеля не адказвае наўпрост, што Ён з’яўляецца доўгачаканым Месіяй, а толькі кажа перадаць яму тое, што бачаць сведкі Ягоных справаў: «Сляпыя зноў бачаць і кульгавы ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, памерлыя ўваскрасаюць і ўбогім абвяшчаецца Добрая Навіна». Біскуп Касабуцкі заахвоціў удзельнікаў Эўхарыстыі не даць сябе захапіць перадсвяточнай мітусні, каб у віхуры шматлікіх клопатаў не прапусціць самага галоўнага – прыйсця Збаўцы, якое адбываецца ў глыбіні чалавечых сэрцаў.

Пасля святой Імшы сустрэча працягнулася ў Белай зале Чырвонага касцёла. Біскуп Юрый Касабуцкі яшчэ раз шчыра прывітаў прадстаўнікоў усіх рухаў і супольнасцяў, якія ўзялі ў ёй удзел.

Іерарх звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што ў разнастайнасці касцёльных рухаў найлепш выражаецца і праяўляецца багацце Касцёла, які з’яўляецца адною вялікаю «супольнасцю супольнасцяў».

У той ці іншы рух чалавек трапляе, атрымліваючы асаблівае пакліканне ад Бога, каб такім чынам глыбей жыць сваёю вераю. Паводле іерарха, гэтае пакліканне не было чымсьці надзвычайным і звышнатуральным, а стала плёнам асабістага жыццёвага шляху і актыўнага ўдзелу ў жыцці Касцёла, дзе адбылося знаёмства з той ці іншай харызмай, з тым ці іншым канкрэтным рухам. Кожны з іх сам па сабе з’яўляецца своеасаблівай «каштоўнай пярлінкай» – такой непаўторнай і такой патрэбнай у сваёй асаблівай харызме.

Біскуп Юрый Касабуцкі правёў калядную сустрэчу з прадстаўнікамі касцёльных рухаў і супольнасцяў

Пасля прамовы біскупа ўдзельнікі кожнай з супольнасцяў мелі магчымасць коратка прадставіць сябе. Распачалі знаёмства прадстаўнікі двух адгалінаванняў руху «Святло Жыццё». Удзельнікі першага з іх пад назваю «Каштоўная пярліна» адзначыліся тым, што падрыхтавалі літургію, аздобіўшы яе малітваю і прыгожым спевам. У межах руху адбываецца таксама вывучэнне Святога Пісання Старога Запавету, і ўдзельнікі гэтай групы заявілі пра сябе незвычайным танцам з удзелам самога… Майсея!

Удзельнікі руху «Сужэнскія сустрэчы», якія сёлета адзначаюць 15-годдзе сваёй дзейнасці ў Беларусі і з’яўляюцца частымі «гасцямі» парталу Catholic.by, падзяліліся радасцю ад таго, што ў гэтым годзе ахапілі сваёю прысутнасцю таксама Гродзенскую дыяцэзію.

Распавялі пра сябе ўдзельнікі «Жывога Ружанца»: ружа святога Яна Паўла ІІ, а таксама новая група гэтай супольнасці, якая нядаўна арганізавалася пры парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы дзеля таго, каб малітваю падтрымліваць святароў і кансэкраваных асобаў. Малітва з’яўляецца сэрцам яшчэ адной супольнасці, якая шырока распаўсюдзілася ў апошні час у Касцёле на Беларусі: удзельніцы руху «Маці ў малітве» збіраюцца разам для таго, каб маліцца за сваіх дзетак.

Біскуп Юрый Касабуцкі правёў калядную сустрэчу з прадстаўнікамі касцёльных рухаў і супольнасцяў

Сведчанню веры ў Хрыста ў штодзённым жыцці прысвячаюць сябе ўдзельнікі Шанштацкага руху, які мае марыйны, педагагічны і апостальскі характар.

Марыйны і апостальскі характар носіць таксама дзейнасць «Легіёну Марыі» – супольнасці, якая сёлета адзначыла 25-годдзе сваёй прысутнасці ў Беларусі.

Удзельнікі руху-юбіляра заспявалі прысутным на сустрэчы два спевы ўласнага сачынення.

Біскуп Юрый Касабуцкі правёў калядную сустрэчу з прадстаўнікамі касцёльных рухаў і супольнасцяў

На жаль, у сустрэчы не змаглі ўзяць удзел прадстаўнікі яшчэ аднаго вельмі актыўнага апостальскага руху «Факаляры», паколькі падчас сустрэчы яны знаходзіліся на адвэнтавых рэкалекцыях сваёй супольнасці.

Аднак нават тыя, каго не было фізічна, як быццам прысутнічалі духоўна за супольным сталом і смачным пачастункам, падчас якога ўдзельнікі сустрэчы падзяліліся аплаткамі і абмяняліся шчырымі святочнымі пажаданнямі.

Сустрэча рухаў у Чырвоным касцёле стала, такім чынам, выразам адзінства ў разнастайнасці, якое так неабходна Касцёлу сёння для паспяховага выканання місіі абвяшчэння Добрай Навіны, даручанай яму Збаўцам, які прыходзіць у свет рознымі спосабамі, у тым ліку і праз сведчанне веры ўдзельнікаў розных касцёльных рухаў і супольнасцяў.

Біскуп Юрый Касабуцкі правёў калядную сустрэчу з прадстаўнікамі касцёльных рухаў і супольнасцяў

Тэкст і фота: Мікола Гракаў 
Паводле catholic.by

-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-
-12-15-ruhi-

Меткі: малітоўны рух, Мерапрыемствы, Аплатак, Адвэнт, Каляда, бп. Юрый Касабуцкі

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Бібліятэка імя Адама Міцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, яці пройдзе ў касцёле з 17 па 23 лютага.

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Студзень
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.
  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».