Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Знакі Вялікай ночы

«Для ўсіх – пастыраў і вернікаў – Літургія Пасхальнай вігіліі павінна ўзнавіць сваё асаблівае значэнне ў літургічным годзе, да таго ўзроўню, каб на самой справе стацца святам усіх святаў» (Ян Павел II, Апостальскае пасланне ў 25-ю гадавіну Канстытуцыі аб святой Літургіі, 6).

Знакі Вялікай Ночы

Усе абрады Пасхальнай вігіліі адбываюцца ўначы: нельга распачынаць яе да наступлення цемры, і яна павінна скончыцца да світання ў нядзелю. Літургія Пасхальнай вігіліі з’яўляецца вяршыняй трох дзён Святога Трыдуума, крыніцай усіх літургічных дзеяў.

Не Літургія нядзелі ці іншыя дні актавы, але менавіта Пасхальная вігілія з’яўляецца крыніцай, цэнтральнай воссю жыцця Касцёла, таму што тут нараджаецца з Касцёла сама святая Літургія. Менавіта тут праяўляюцца найважнейшыя знакі і сімвалы: святло і цемра, вада і хрост, смерць, уваксрасенне і жыццё. Літургія паказвае нам усю гісторыю збаўлення да апошняга моманту, якім з’яўляецца смерць і ўваскрасенне Хрыста.

Літургія Вялікай ночы найбольш поўна абвяшчае і прадстаўляе літургічныя знакі. Запрашаем нашых чытачоў пазнаёміцца з імі ў невялікім фільме, які дапаможа больш даведацца пра іх і зразумець іх.

Кс. Аляксандр Улас
Паводле catholic.by

Меткі: Пасха, Вялікдзень, Вялікі пост, Хрысціянства