Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Пустыня чалавечага сэрца

Самотнасць, пачуццё пакінутасці спадарожнічаюць людзям заўсёды. Як бы нам гэтага ні хацелася пазбегнуць ці як бы гэта ні адмаўлялі. Сваю самотнасць неабходна навучыцца правільна перажываць. Гэта адна з тэм, якую закранае Евангелле і над якой мы сёння паразважаем.

СамотносцьКалі Напалеон Банапарт рабіў справаздачу пасля таго, як аддаў загад страляць па натоўпе незадаволеных людзей каля касцёла святога Роха ў Парыжы, ён папрасіў запісаць: “Ува мне заўсёды жыў добры чалавек, але добрыя струны душы я прымусіў замаўчаць”. Кожны чалавек часамі прымушае маўчаць тое добрае, што ёсць у яго сэрцы. Пад сэрцам разумецца не орган цела, а сама істота чалавечай асобы, самае ў ёй важнае.

Мы так прывыкаем да таго, што ілюзорнае, фальшывае, што ўжо не ведаем, якія мы сапраўдныя. Свет сучасных тэхналогій спрашчае мару людзей усіх пакаленняў – апранаць на сябе розныя маскі і прадстаўляць сябе свету такімі, якімі ён хоча, каб мы былі, ці такімі, якімі нам выгадна быць. У рэшце рэшт чалавек заблытваецца і ўжо не ведае, які ён сапраўдны. У такой сітуацыі мы адчуваем сябе нешчаслівымі.

Якія ж мы сапраўдныя? Наша сэрца дае на гэта адказ у тыя моманты, калі нам немагчыма сябе кантраляваць: у нашых снах, страхах, імгненных рэакцыях і гэтак далей. Паколькі чалавечая асоба можа развівацца, адкрыўшы тое, што глыбока ў нас схавана, мы можам ствараць сталы будынак нашай жыццёвай пазіцыі.

Калі да Хрыста прыйшлі яго вучні, стомленыя доўгім прапаведваннем, ён сказаў ім пайсці ў пустыню і адпачыць. У кожнага свая пустыня, але мы ўсе з ёй сутыкаемся. Такой пустыняй з’яўляецца наша самотнасць. Мне здаецца, Бог усім дае час ад часу адчуць сябе самотнымі, для таго каб мы паглядзелі ў сваё сэрца. Там мы знойдзем мноства разнастайных скарбаў, якія можам развіваць і якімі можам дзяліцца з іншымі. Перажыўшы сваю самотнасць правільна, не заглушыўшы яе пустымі размовамі і разбуральнымі паводзінамі, мы становімся моцнымі ды перастаём баяцца заставацца сам-насам з сабою.

Кожны чалавек насамрэч ніколі не застаецца адзін, калі ён сам у сябе не будзе забіраць сваёй годнасці, – чалавек з’яўляецца каштоўнасцю проста таму, што ён існуе (ёсць/жыве).

Паводле catholicnews.by

Меткі: духоўнае жыццё, Разважанні, Хрысціянства