Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Парафіяльныя аб'явы

    • "Вялікі Пост – гэта час зразумення, што мы пакліканы да свабоды, а не няволі ад рэчаў гэтага свету" (Папа Францішак, 6 сакавіка 2019 г.). У нашым касцёле штодзённа трываюць велікапосныя набажэнствы: Крыжовы Шлях – кожны дзень пасля св. Імшаў а 9:00 і 17:00 (для дзяцей – у суботу а 16:00), Песні Жальбы – у нядзелю пасля св. Імшаў а 11:00, 13:00 і 19:00.
    • 31 сакавіка — Чацвёртая нядзеля Вялікага Посту. У гэты дзень арганізуецца пілігрымка ў Будслаў праз Маладзечна і Вілейку. Ад'езд ад нашага касцёла а 9:00. Вяртанне дамой а 14:00. Шчыра ўсіх запрашаем. Запіс у сакрыстыі.
    • Таксама 31 сакавіка а 16:00 у бібліятэцы ім. Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына на тэму "Будслаўскі фэст – нематэрыяльная культурная спадчына ЮНЕСКО". Шчыра ўсіх запрашаем.
    • 4 красавіка — першы чацвер месяца, малітва аб новых пакліканнях да манаскага і святарскага жыцця.
    • 5 красавіка — першая пятніца месяца, набажэнствы да Найсвяцешага Сэрца Езуса.
    • 6 красавіка — першая субота месяца, набажэнствы да Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень, як звычайна, адбудзецца пілігрымка ў Будслаў. Ад'езд аўтобусам у 9:00. Запіс у сакрыстыі. Запрашаем усіх жадаючых.
    • «Сужэнскія сустрэчы» сардэчна запрашаюць пары, якія сустракаюцца, кахаюць, шукаюць, плануюць, на «Вечары для закаханых», якія распачнуцца з 3 красавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі. Падрабязнасці на catholic.by. Сведчанне пра «Вечары для закаханых» на catholic.by.
    • З 12 па 14 красавіка ў Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў. Падрабязнасці на catholic.by.
    • Міністрантаў і юнакоў, якія разважаюць пра сваё жыццёвае пакліканне, Пінская семінарыя запрашае на фармацыйную сустрэчу, якая пройдзе з 26 па 28 красавіка. Падрабязнасці на catholic.by.
    • Легіён Марыі запрашае ў пілігрымку ў Меджугор'е, якая адбудзецца з 26 красавіка па 8 мая. Запрашаем усіх жадаючых. Запіс у сакрыстыі.
    • Рэлігійная каталіцкая місія св. Францішка Сальскага арганізуе пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў сталічным мікрараёне Серабранка (вул. Пляханава, 28-1) працу кабінета бясплатнай юрыдычнай кансультацыі. Паслуга разлічана на патрабуючых грамадзянаў: малазабяспечаных, інвалідаў, пенсіянераў, на членаў няпоўных, апякунскіх, прыёмных сем’яў, на ўсіх тых, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Запіс на кансультацыю па тэлефоне: +375 44 744-56-44 (тэлефанаваць у працоўныя дні з 10:00 да 16:00). Кансультацыя па тэлефоне не ажыццяўляецца.
    • Запрашаем моладзь на моладзевыя спатканні, якія праводзіць кс. Кірыл Бардонаў, кожны чацвер пасля св. Імшы а 19:00. На інтэрнэт-старонцы моладзевых спатканняў ёсць магчымасць паслухаць аўдыё-катэхэзы і пазнаёміцца з іншай цікавай інфармацыяй.

Меткі: Парафіяльныя аб'явы