Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Таямнічы свет падману

Тэма духоўнай барацьбы, дзейнасці ўзбунтаваных анёлаў, альбо нячыстых духаў, якіх мы яшчэ называем дэманамі, вельмі шырокая, інтрыгуючая, аднак і небяспечная, калі да яе ставіцца павярхоўна. Таму лічу неабходным не столькі раскрываць яе, колькі звярнуць увагу чытачоў на некаторыя найбольш важныя аспекты духоўнай барацьбы, на тыя сродкі, якія мы маем, але часта не выкарыстоўваем.

Падрабязней

Асаблівасці атрымання поўных адпустаў у актаве ўсіх памерлых (1-8 лістапада)

З 1 па 8 лістапада католікі могуць атрымаць поўны адпуст за наведванне могілак і малітву ў інтэнцыях памерлых. Прыняцце святой Камуніі для атрымання адпусту ў гэтым выпадку неабавязковае.

Падрабязней

Апостал Ружанца

 Калі чытаеш пра асобу благаслаўлёнага Барталамея Лонга, здаецца немагчымым, што адзін чалавек здолеў зрабіць за сваё жыццё так шмат.

Падрабязней

«Язык — гэта агонь...» Ці ведаем мы, што гаворым?

Апостал Якуб кажа: «Язык – гэта агонь, свет несправядлівасці; змешчаны паміж нашых членаў, язык апаганьвае ўсё цела і запальвае кола жыцця, а сам запальваецца ад геены» (Як 3, 6).

Падрабязней

Хрысціянскія сімвалы і іх значэнні

Хрысціянскае мастацтва было сімвалічным першапачаткова. У жорсткія часы ганенняў маўклівасць сімвала рабіла мастацтва патайныя скарбам. Нярэдка першыя хрысціяне даведваліся адзін пра аднаго па таемным знакам. Таямніца сімвала з'яўляецца адначасова змаўчаннем і раскрыццём яго глыбокага сэнсу, нябачнага для неазнаёмленых, і які адкрываецца верным. Разгадаць таямніцу сімвала - гэта дакрануцца да вялікага адкрыцця, даведацца, што існуе іншая рэальнасць, акрамя той, у якой звычайна жыве чалавек. Ніжэй знойдзеце найбольш часта сустракаемыя першахрысціянская сімвалы і іх значэнні.

Падрабязней

Стыгматы як феномен у Каталіцкім Касцёле

Слова «стыгмат» паходзіць ад грэчаскага στίγματος і азначае «знакі, язвы, раны». Гэта кроватачывыя раны, якія звычайна баляць. Адкрываюцца яны на руках, нагах ці на баку некаторых містыкаў (бываюць таксама на твары і іншых частках цела). Імітуюць яны раны Езуса Хрыста. Часам яны крывавяць пастаянна, часам — перыядычна.

Падрабязней

Чатыры прычыны маліцца Ружанец кожны дзень: сувязь з Фацімай

У гэтым годзе адзначаецца 100-годдзе аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме. Вельмі сімвалічна, што год святкавання юбілею Фацімскага паслання аб навяртанні грэшнікаў ідзе ўслед за Годам Міласэрнасці. У гэтым артыкуле я хацеў бы сказаць пра надзённую неабходнасць выканання адной з найважнейшых просьбаў Маці Божай Фацімскай: штодня маліцеся Ружанец.

Падрабязней