Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Ватыканская інструкцыя на тэму крэмацыі і захавання праху

Кангрэгацыя Веравучэння 25 кастрычніка 2016 г. выдала спецыяльную інструкцыю “Ad resurgendum cum Christo”, якая датычыць пахавання памерлых і захавання праху ў выпадку крэмацыі.

Падрабязней

2 лістапада — успамін памерлых вернікаў

Многія з тых, хто спіць у пыле зямным, абудзяцца: адны — да вечнага жыцця, другія — на вечную ганьбу. І тыя, хто мудры, будуць ззяць, як свяцілы небасхілу, а тыя, хто навучыць многіх справядлівасці — як зоркі на вечную вечнасць (Дан 12, 2-3).

Падрабязней

«І будуць двое адно»: пачуцці згаслі! Што далей?

Гэтай размовай я хацела б пачаць гутарку аб крызісах сямейнага жыцця. Напэўна, вы, шаноўныя чытачы, ужо нешта чулі аб гэтай з’яве: напрыклад, што крызісаў на працягу шлюбу некалькі, што здараюцца яны прыкладна ў адны і тыя ж перыяды ў розных сем’ях, а таксама тое, што крызіс — гэта той час, калі сям’ю спасцігаюць нейкія клопаты, турботы, а таму, на жаль, павялічваецца рызыка сямейных спрэчак, скандалаў, непаразумення і нават разводаў.

Падрабязней

Споведзь альбо допыт

Як мы пераважна спавядаемся? Найчасцей прыгадваем розныя парушэнні Дэкалога, касцёльных запаведзяў, наказаў святароў, звернутых да нашага сумлення... Калі мы ўсё гэта не выконваем, тады адчуваем, што нешта ў нас не ў парадку. Мы лічым, колькі разоў зрабілі штосьці кепскае, а потым называем усё гэта ў час сакрамэнту пакаяння. Безумоўна, і гэткая споведзь нам залічыцца, але не да канца яна добрая. Чаму? Таму, што мы ўспрымаем у ёй Пана Бога як суддзю, а споведзь – як судовы працэс альбо допыт, у час якога мы найдакладней павінны назваць усе нашы грахі. Але Бог і так іх ведае, таму мы не маем ніякага шанцу схаваць іх ад Яго.

Падрабязней

У чым зло акультызму і магіі? Частка 1

«Ніхто не застрахаваны ад меркантыльных спакусаў, я і сама раней наводзіла на людзей сурокі за грошы… Але аднойчы я зразумела, што ўсе мае ўчынкі дрэнныя… Дапамагаючы адным, я калечу іншых. Я зразумела, што ісці на здзелку з д’яблам заўсёды небяспечна», — гэта словы адной вядзьмаркі — зоркі папулярнага расійскага шоу, якое прапагандуе магію і акультызм.

Ужытая тут цытата — гэта не ўрывак з пакаяння чараўніцы. Наадварот. Гэта спроба пераканаць людзей у тым, што акультызм — гэта добра і карысна. Дастаткова толькі адрозніваць «белую» магію ад «чорнай».

Падрабязней

У чым зло акультызму і магіі? Частка 2

Як заспакоіць духоўны голад?

Некаторым людзям наіўна здаецца, што, калі яны адкідваюць Бога і перастаюць клапаціцца аб сваёй душы, то іх духоўнае жыццё «завісае», у ім нічога не адбываецца. Гэта як у гульні малога дзіцяці, якое заплюшчвае вочы і кажа, што свет перастаў існаваць, бо яно яго не бачыць. А пачне існаваць тады, калі яно адкрые вочы.

Розніца толькі ў тым, што дзіця гуляе, а дарослай асобе прыходзіцца прымаць лёсавызначальныя рашэнні. І нават калі чалавек чагосьці не бачыць і не думае пра яго, гэта зусім не азначае, што тое «нешта» перастала існаваць.

Падрабязней

Дзяды ці ўспамін усіх памерлых вернікаў?

Набліжаецца 1 лістапада — у Каталіцкім Касцёле дзень, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй на працягу актавы, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада, вернікі наведваюць могілкі і моляцца за памерлых. Як рабіць гэта па-хрысціянску, а не па-язычніцку глядзіце ў сюжэце ТРК Ангел ТВ.

Падрабязней

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.