Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Май – месяц Маці Божай

“Да Цябе ўсё прамаўляе:
Галасы людзей, траў, ветру,
І мінучыя, і спрадвечныя.
Усё ля ног Тваіх каецца,
Лісце ў садзе, зерне ў глебе,
Да Цябе ўсё горнецца.
Ты зарыстая Гаспадыня мая!”

Ужо распачаўся месяц май, які паўсюдна лічыцца самым прыгожым. Касцёл прысвячае гэты перыяд асабліваму ўшанаванню Маці Божай. “На самой справе гэта Яна з’яўляецца найпрыгажэйшай кветкай, якая расцвіла з часоў стварэння, «ружай», якая з’явілася ў адпаведны час, калі Бог, пасылаючы свайго Сына, адарыў свет новай вясной. Яна таксама з’яўляецца пакорнай і далікатнай выканаўцай першых крокаў хрысціянскай супольнасці: Марыя – сэрца гэтай супольнасці, таму што сама Яе прысутнасць сярод вучняў з’яўляецца жывой памяццю пра Езуса і задаткам дару Яго Духа”, – казаў у 2010 г. папа Бенедыкт XVI у катэхезе, якая растлумачвала літургічны кантэкст прысвячэння Марыі гэтага месяца.

Падрабязней

Як размаўляць пра веру з тымі, хто ні ў што не верыць?

Калі я прызнаўся сваёй сяброўцы, што цяпер веру ў Бога, яна паглядзела на мяне так, нібы я сышоў з розуму. Я быў адным з тых атэістаў, якія з любой нагоды і пытання, звязаных з хрысціянствам, з пачуццём уласнай годнасці адказваў 1) цытатай з Ніцшэ, 2) цытатай з Маркса, або 3) усё вышэйпералічанае. Мякка кажучы, я быў варожа настроены ў адносінах да рэлігіі.

Падрабязней

5 спосабаў праслаўлення Божай Міласэрнасці

Бог не толькі даруе, не перастае любіць, але і сам нагадвае нам, каб мы прымалі Яго міласэрнасць, каб мы звярталіся да Божай міласэрнасці. У з'явах св. сястры Фаустыны Кавальскай Езус адкрыў пяць спосабаў прыняцця, праслаўлення Божай міласэрнасці.

Падрабязней

Знакі Вялікай ночы

«Для ўсіх – пастыраў і вернікаў – Літургія Пасхальнай вігіліі павінна ўзнавіць сваё асаблівае значэнне ў літургічным годзе, да таго ўзроўню, каб на самой справе стацца святам усіх святаў» (Ян Павел II, Апостальскае пасланне ў 25-ю гадавіну Канстытуцыі аб святой Літургіі, 6).

Падрабязней

Дзе навучыцца прабачэннню?

Мы так часта можам песціць у сабе пачуццё гневу і нянавісці адносна другога чалавека, нават не памятаючы пра тое, што Хрыстос прабачыў нават сваіх катаў і кожны дзень прабачае нас.

Падрабязней