Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

А што пасля споведзі?

Некаторыя лічаць, што вызнанне грахоў перад святаром з’яўляецца асноўным элементам паяднання з Богам і часцей за ўсё ўспрымаюць яго як прыкры і балючы абавязак. З хвілінай адыходу ад канфесіяналу прыходзіць пачуццё супакою ажно да бліжэйшых святаў, у той час як сакрамэнт паяднання з моманту развітання са спаведнікам толькі пачынаецца.

Падрабязней

Традыцыі Вялікага посту ў гісторыі Касцёла

Святы Ірыней (памёр каля 202 г.) піша, што ў ягоны час звычай пасціць існаваў у Галіі: у гонар 40-дзённага посту Пана Езуса Хрыста быў наказаны 40-гадзінны пост (гэта значыць, што ён быў абавязковы ў Вялікую пятніцу і Вялікую суботу). У ІІІ ст. пост працягваецца ўжо цэлы тыдзень.

Нарэшце, на пачатку IV стагоддзя быў уведзены 40-дзённы пост у памяць посту Хрыста. Упершыню ўзгадвае пра гэта св. Атаназій Александрыйскі ў пастырскім пасланні з нагоды Вялікадня 334 года. Там ён тлумачыць, як найлепшым чынам падрыхтаваць вернікаў да Вялікадня.

Падрабязней

З разважанняў Яна Паўла ІІ пра Вялікі пост

Ipse liberabit te... «Ён сам цябе вызваліць…» — гэтыя словы з 91-га псальма могуць кожнаму з нас прынесці духоўную падтрымку на час Вялікага посту, калі мы з асаблівай руплівасцю стараемся знайсці шляхі набліжэння да Бога і вызвалення ад усяго, што перашкаджае нам у гэтай блізкасці. Разважанні благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, якія прапануюцца на гэтай старонцы, дадуць нам новы штуршок, новае натхненне у крочанні па гэтых шматлікіх шляхах.

Падрабязней

Крыжовы шлях – дарога з Хрыстом Церпячым

Шмат гадоў таму нашыя продкі шукалі магчымасці стварыць такую форму літургічнага набажэнства, якая дазволіла б не проста пазнаёміцца з гістарычным фактам – мукай і смерцю Езуса Хрыста, – але і самому асаблівым чынам духоўна перажыць гэты шлях.

Падрабязней

Не 7, а 77 разоў

Чым старэйшыя мы становімся, тым больш крыўд і здрад маем за плячамі. Чым сталейшыя мы ў веры, тым лягчэй прабачаем. “Тады Пётр падышоў да Езуса і сказаў Яму: «Пане, калі мой брат зграшыць супраць мяне, колькі разоў я павінен прабачаць яму? Ці аж сем разоў?». Езус адказаў яму: «Не кажу табе, што аж сем разоў, але ажно семдзесят сем разоў»” (Мц 18, 21-22).

Падрабязней

Сэнс велікапосных сімвалаў і абрадаў

Мінулі калядныя святы, было шмат радасці, шуму, мітусні. Распачнецца наступны перыяд Літургічнага года — Вялікі Пост, напярэдадні якога варта ўсвядоміць стан сваёй душы, уласную мізэрнасць і грэшнасць. На старонках Святога Пісання захвочванне да посту паўстае не адзін раз. «Абмыйцеся, — заклікае прарок Ісая, — будзьце чыстымі, аддаліце ад вачэй Маіх дрэнныя ўчынкі вашыя. Перастаньце чыніць зло, навучыцеся рабіць дабро» (1, 16).

Падрабязней