Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

«І будуць двое адно»: разважанні аб сямейным шчасці

Гэтым артыкулам я б хацела распачаць разважанні аб сужэнскім жыцці. Тэма, зразумела, неабсяжная, і для кожнай канкрэтнай сям’і ў ёй знойдуцца больш ці менш актуальныя пытанні, аднак хацелася б у гэтым цыкле «І будуць двое адно» распавесці аб найбольш распаўсюджаных «падводных камянях» і «струменях» сямейнага жыцця.

Падрабязней

«Нас блытаюць са Сведкамі Іеговы»: адзін вечар евангелізацыі з Легіёнам Марыі

На пачатку XX стагоддзя 15 ірландцаў сабраліся, каб памаліцца каля фігуркі Беззаганнай Панны Марыі. Яны не ўяўлялі тады, што іх дзейнасць набудзе сусветны маштаб. Сёння Легіён Марыі выконвае апостальскую працу ў розных кірунках. Карэспандэнт «AveMaria» правяла адзін вечар з легіянерамі Чырвонага касцёла і прасачыла за асаблівасцямі сталічнай евангелізацыі.

Падрабязней

«І будуць двое адно»: як знайсці добрага мужа?

Менавіта з такім пытаннем звярнулася да мяне ў лісце мая чытачка са сваімі сяброўкамі. Пытанне мне падалося вельмі актуальным і цікавым для маладых дзяўчат, таму з задавальненнем паспрабую на яго адказаць.

Распачну свой адказ з такога тэзісу: трэба шукаць не мужа ці хлопца
трэба шукаць Божай волі!

Падрабязней

Сэксуальнасць: ці ўсё так проста?

Кожны чалавек у сваім жыцці павінен прымаць шмат больш ці менш важных і адказных рашэнняў: паехаць на працу аўтобусам ці прайсці пешшу? Куды пайсці вучыцца? Як запланаваць адпачынак? Завесці хатнюю жывёлу ці не, і калі завесці, то якую? У якую школу аддаць дзіця? Выйсці замуж за Ваню ці Пецю?..

Гэта толькі нямногія з пытанняў, якія штодня задае нам жыццё, і мы кожны раз мусім рабіць выбар на карысць таго ці іншага рашэння. Такая сітуацыя, з аднаго боку, падаецца вельмі прывабнай: каму ж не хочацца, каб жыццё ішло згодна з прынятымі ім самім рашэннямі? Інакш кажучы, хто ж не хоча ўплываць на сваё жыццё праз пасрэдніцтва шэрагу сваіх рашэнняў?

Падрабязней

«І будуць двое адно»: праверка на трываласць

Сумеснае пражыванне шырока настолькі ўвайшло ў сучаснае жыццё маладых людзей, што часта падаецца немагчымым заключыць шлюб без такога досведу. Стэрэатып аб тым, што сумеснае пражыванне хлопца і дзяўчыны з’яўляецца непазбежнай і неабходнай стадыяй жыцця, настолькі моцна ўкараніўся ў нашу свядомасць, што нават веруючыя бацькі часам глядзяць на такую сітуацыю «скрозь пальцы», а часам нават падтрымліваюць «дзяцей» матэрыяльна. Такая бацькоўская бездапаможнасць мае прынамсі два карані: першы – гэта рэальная адсутнасць магчымасці ўплываць на жыццё свайго дарослага сына (дачкі), які вырашыў жыць так, як яму хочацца; другі – надзея, якая заўсёды крыецца за гэтай бездапаможнасцю, што, пажыўшы разам, маладыя ўсё ж заключаць шлюб, а магчыма, нават будуць вянчацца, і будуць шчаслівымі.

Падрабязней

5 месцаў, дзе можна знайсці Бога

Многія з нас думаюць, што адзінае месца, дзе можна знайсці Бога, — гэта касцёл. І многія трапляюць у такую хітрую пастку. Але калі мы не стараемся шукаць Бога ва ўсім і ўсюды, то можам упусціць вялікія магчымасці для дапамогі, выратавання, аздараўлення і духоўнага росту. Вось пяць месцаў, дзе вас чакае Бог.

Падрабязней