Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Аплаткавая сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў адбылася ў Мінску

«На пачатку Адвэнту Хрыстус заклікаў нас чуваць. Гэты заклік адносіцца і да нас, да нашага пастырства. Яно не можа заставацца на былым узроўні. Выклікі часу патрабуюць пошуку новых рашэнняў», – звярнуў увагу арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас пастырскай сустрэчы са святарамі і кансэкраванымі асобамі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Сустрэча прайшла 18 снежня ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены.

Аплаткавая сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў

У межах пастырскай сустрэчы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі ўзначаліў святую Імшу.

Разважаючы ў гаміліі над літургічным чытаннем гэтага дня, арцыпастыр адзначыў, што Евангелле прадстаўляе Езуса як Таго, хто збавіць свой народ з яго грахоў. «Каб ажыццявіць гэты спрадвечны Божы план, другая асоба Святой Тройцы становіцца чалавекам, які нарадзіўся з жанчыны. Нарадзіць Збаўцу свету – гэта місія Марыі, даручаная Ёй Богам. (…) Трэба звярнуць увагу на тое, што для ажыццяўлення свайго плану збаўлення чалавека Бог патрабуе згоды самога чалавека. У нашым выпадку – Марыі», – дадаў іерарх.

«Ці гэта не парадокс? Усемагутны Бог шукае супрацоўніцтва з чалавекам, якога хоча збавіць. На самой справе гэтым самым Бог хацеў яшчэ раз падкрэсліць свабоду выбару чалавека. Чалавек у раі свабодна выбраў грэх. Бог прапануе яму збаўленне, не навязвае яго, але пытаецца: ці ты, чалавек, хочаш? Такім чынам Бог шануе свабоду і годнасць чалавека», патлумачыў Мітрапаліт Кандрусевіч.

Поўны тэкст гаміліі>>>

«Бог рыхтуе тых, каго выбірае і каму даручае спецыяльную місію, – заўважыў арцыбіскуп. – Нас, святароў і кансэкраваных асобаў, Бог паклікаў да адпаведнай місіі, у адпаведым месцы і ў адпаведны час. Нашай місіяй з’яўляецца абвяшчаць Божае слова людзям, асвячаць іх, цэлебруючы сакрамэнты і служачы ім, будаваць касцёльную супольнасць. Месцам з’яўляецца Беларусь з яе багатай і адначасова трагічнай гісторыяй. Час – гэта ўжо XXI стагоддзе, калі нанова трэба евангелізаваць краіну пасля трох пакаленняў ганенняў і падчас выклікаў сучаснасці, якія яе дэхрысціянізуюць».

2017 12 18 aplatak 008

«Кожны час мае свае выклікі і праблемы для вырашэння. У часы ганенняў нешматлікія святары стараліся, як маглі, каб агеньчык веры не згас падчас атэістычнай буры. Пасля атрымання свабоды веравызнання галоўнай задачай была адбудова касцёльных структур і касцёлаў, справа паклікання і выдання літургічнай літаратуры», – нагадаў іерарх.

«Вядома, што стаячая вада псуецца. Таксама і наша душпастырства не можа заставацца на дасягнутым. На пачатку Адвэнту Хрыстус заклікаў нас чуваць. Гэты заклік адносіцца і да нас, да нашага пастырства. Яно не можа заставацца на былым узроўні. Выклікі часу патрабуюць пошуку новых рашэнняў. Толькі тады мы зможам сказаць, што выканалі даручаную нам Богам місію», – падкрэсліў арцыбіскуп.

«Многія баяцца брацца за новыя заданні. Прыкладам нам з’яўляюцца Марыя і Юзаф. Падчас Звеставання арханёл Габрыэль сказаў Ёй: “Не бойся!” У сённяшнім Евангеллі мы ізноў чуем той жа заклік, але ўжо да Юзафа, які вагаўся ў сваіх адносінах да цяжарнай Марыі і нават хацеў Яе пакінуць. І Марыя, і Юзаф прынялі Божую волю, дзякуючы чаму ажыццявіўся Божы план Збаўлення», – звярнуў увагу іерарх.

  Аплаткавая сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў

«Мы таксама часта абцяжараныя рознымі клопатамі і часам нават хочам збегчы ад іх, каб аблегчыць сабе жыццё, – дадаў Мітрапаліт. – Нешматлікія святары ў савецкія часы не збеглі, не пакінулі сваіх авечак, дзякуючы чаму захавалася вера».

«Няхай голас арханёла Габрыэля: “Не бойцеся” таксама гучыць у нашых сэрцах і няхай нас падбадзёрвае. А Марыя і св. Юзаф сваім прыкладам і заступніцтвам няхай дапамагаюць нам не збегчы ад нашых абавязкаў, але выканаць іх належным чынам, дзякуючы чаму Езус будзе нараджацца ў сэрцах людзей і Божае Валадарства – пашырацца на нашай зямлі», – пажадаў Мітрапаліт удзельнікам пастырскай сустрэчы.

Фота: Аляксандра Шчыглінская
Паводле Catholic.by

 

-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-
-12-18-aplatak-

Меткі: Божае Нараджэнне, святары і законнікі, Аплатак, бп. Тадэвуш Кандрусевіч

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.