Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • Кардынал Уэлле ў мінскім Чырвоным касцёле: мы павінны ўваскрасіць занядбаную душу еўрапейца

«Станем пад сцягам Хрыста»: арцыбіскуп Кандрусевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Чырвоным касцёле

26 лістапада ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, у мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў вернікам сакрамэнт канфірмацыі.

арцыбіскуп Кандрусевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Чырвоным касцёле

У сваёй гаміліі іерарх звярнуў увагу на прысутнасць Хрыста ў кожную хвіліну нашага жыцця:

«Гэта не азначае, што Езус навязвае нам сябе, бо гэта абмяжоўвала б нашу свабоду. Езус не навязвае, а толькі прапануе сваё вучэнне, а мы яго прымаем, або адмаўляемся прыняць», – зазначыў арцыбіскуп.

Разам з тым, як дадаў іерарх, Езус кіруе нашым жыццём не толькі тады, калі мы молімся, але і тады, калі працуем, вучымся, адпачываем, кантактуемся з іншымі.

«Яго Валадарства не звязана з палітычнай уладай, багаццем, зямной славай ці навязваннем чагосьці. Яго Валадарства духоўнае. І яго дапамога патрэбна ў кожнай хвіліне нашага жыцця», – падкрэсліў Мітрапаліт.

арцыбіскуп Кандрусевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Чырвоным касцёле

Разважаючы над Святым Пісаннем, арцыпастыр нагадаў, што Евангелле прадстаўляе сціплага Езуса, які з’яўляецца «ўладаром кожнай улады і кожнага жыцця», таму вельмі важным з’яўляецца момант выбару:

«Мы ўсе, вы і я, павінны зрабіць выбар. Мы знаходзімся ў духоўнай барацьбе і мы павінны вырашыць, за кім пойдзем. Станем пад сцягам Хрыста ці злога духа? Не падманвайма сябе, бо трэцяга не дадзена», – падкрэсліў іерарх.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў, што калі чалавек абірае шлях, які розніцца ад прапанаванага Богам, то «у хвіліну пераходу з бачнага свету ў нябачны, злы дух скажа, што гэта быў ягоны шлях і прывітае ў сваім каралеўстве. Таму мы павінны заўсёды рабіць выбар».

Гаворачы пра ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, якая адзначаецца ў апошнюю нядзелю Літургічнага года, арцыбіскуп назваў, што гэтая ўрачыстасць з’яўляецца «напамінам аб тым, што прыйдзе дзень, калі часу больш не будзе. Таму мы павінны быць гатовы на Яго прышэсце».

Духоўным умацаваннем назваў сакрамэнт канфірмацыі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, падкрэсліўшы, што гэта «сакрамэнт сталага хрысціянства, у якім мы атрымліваем сем дароў Святога Духа, які нас вядзе праз жыццё».

Як адзначыў іерарх напрыканцы літургіі, заўсёды трэба памятаць словы, якія святар прамаўляе, калі робіць знак крыжа на пасхальнай свечцы: «Хрыстус учора і сёння, Пачатак і Канец, Альфа і Амега, Яму належыць час і вечнасць, Яму хвала і валадарства праз усе вякі вечныя».

Як дадаў арцыбіскуп, няхай яны дапамогуць вырашыць, за каго мы: «За Хрыста ці за злога духа? Хочам мець усё ці нічога?».

арцыбіскуп Кандрусевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Чырвоным касцёле

Паводле Catholic.by

-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-
-11-27-ch-k-

Меткі: Канфірмацыя, бп. Тадэвуш Кандрусевіч, Бежмаванне

  • Сакавік
    2018

    Тэатр Зніч

  • Фотавыстава

    Фотавыстава Уладзіслава Цыдзіка "Бачу Беларусь такой"

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Запрашаем на тыдзень беларускай мовы, які адбудзецца 21 – 25 лютага 2018 г. у бібліятэцы імя Адама Міцкевіча Чырвонага касцёла.

  • Ахвяраванні на званы
  • Люты
    2018

    Тэатр Зніч

  • У Мінску пройдзе малітоўна-музычная сустрэча, прысвечаная памяці Адама Міцкевіча

    Штогод 24 снежня ля помніка Адаму Міцкевічу ў Мінску ў аднайменным скверы праходзяць «Калядныя сустрэчы», прысвечаныя памяці паэта і патрыёта сваёй Айчыны, які нарадзіўся менавіта ў гэты дзень. Сёлета таксама да ўдзелу ў імпрэзе запрашаюцца ўсе жадаючыя.