Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • У Мінску з удзелам біскупа Касабуцкага ўшанавалі 500-годдзе выдання першага друкаванага малітоўніка на роднай мове

У архідыяцэзіі завяршаецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай (+праграма)

15 кастрычніка фігура Маці Божай Фацімскай вернецца ў мінскую архікатэдру — святыню, з якой год таму 16 кастрычніка распачыналася яе перэгрынацыя па парафіях архідыяцэзіі.

У катэдры фігура будзе змешчана ў бочным алтары, адмыслова змайстраваным да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў.

Праграма апошняга дня перэгрынацыі:

  • 11.00 — святая Імша ў касцёле св. Сымона і св. Алены
    Працэсія з фігурай ад Чырвонага касцёла да архікатэдры
  • 13.00 — святая Імша на заканчэнне юбілейнага года фацімскіх аб’яўленняў

Фігура Фацімскай Панны, благаслаўлёная Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам у Фаціме 4 кастрычніка 2016 г., прыбыла ў Беларусь 13 кастрычніка з нагоды святкавання 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.

За год свайго падарожжа фігура наведала больш за 120 парафій толькі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Перэгрынацыя была арганізавана ва ўсіх дыяцэзіях Беларусі.


Паводле Catholic.by

Меткі: Маці Божая