Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Кардынал Уэлле ў мінскім Чырвоным касцёле: мы павінны ўваскрасіць занядбаную душу еўрапейца

У касцёле свв. Сымона і Алены – адной з вялікіх святыняў Мінска – 28 верасня, з цяжкасцю змясціліся жадаючыя памаліцца разам з іерархамі з усёй Еўропы. Біскупы прыбылі ў беларускую сталіцу на асамблею Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы.

CCEE

45 старшыняў біскупскіх канферэнцый Еўропы, іерархі і святары Беларусі ва ўрачыстых залатых арнатах прайшлі вялікай працэсіяй да алтара. Галоўны цэлебрант прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў кардынал Марк Уэлле, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і некаторыя іерархі засталіся ў прэзбітэрыі, а большасць пастыраў заняла месцы ў касцёле.

Звяртаючыся да прысутных біскупаў, кардынал Уэлле адзначыў: «Сёння мы сабраліся, каб зрабіць свой пастырскі ўнёсак, каб магло адрадзіцца духоўнае вымярэнне, якое некалі было фундаментам Еўропы».

Па словах канадскага іерарха, адным з апорных слупоў, які абагачаў еўрапейскую самасвядомасць, была Біблія, але ў сённяшнім лібералізаваным і секулярызаваным свеце яна забытая. «Агульная сям’я Касцёла цяпер выглядае пакінутай», – дадаў кардынал Уэлле, падкрэсліўшы, што пануючая сёння культура ўжо не з’яўляецца хрысціянскай, але матэрыяльнай і непадатлівай да новай евангелізацыі.

Па словах кардынала Уэлле, у многіх сучаснікаў жаданне пазнаць Езуса звязана не са шчырым прагненнем навяртання, а часта са звычайнай цікаўнасцю або з жаданнем мець уладу. Толькі абвяшчаючы Збаўцу, як дадаў іерарх, можна адбудаваць супольны дом, якім з’яўляецца Еўропа.

«Калі мы жадаем, каб у новага пакалення была будучыня, мы павінны забяспечыць ім не толькі працоўныя месцы, але і асяроддзе, у якім будзе панаваць узаемная пашана і салідарнасць», – падкрэсліў канадскі кардынал.

ССЕЕ

Галоўны цэлебрант нагадаў таксама, што кожная добрая справа нараджаецца са слухання Святога Духа. «Трэба ўвайсці ў цішыню (…) і пачуць голас Бога, каб кожнае нашае слова стала прыладай Бога», – адзначыў кардынал Уэлле, кажучы пра пільную неабходнасць «уваскрасіць занядбаную душу еўрапейца».

«Адновім нашую руплівасць у душпастырскай працы з дапамогай моладзі і сем’яў», – заклікаў кардынал Уэлле і дадаў, што, выходзячы да пакінутых і патрабуючых, да тых, хто жыве па-за грамадствам, можна даваць праўдзівае сведчанне сваёй веры і прысутнасці міласэрнага Бога ў Касцёле, а такім чынам і аднаўляць супольны дом, якім з’яўляецца Еўропа.

Адна з тэм асамблеі РКБЕ датычыць моладзі. З гэтай нагоды на заканчэнне святой Імшы ў Чырвоным касцёле прагучалі сведчанні маладой дзяўчыны і юнака пра іх навяртанне, пазнанне Бога і адкрыццё сябе нанова праз прызму веры.

Валянціна Грамыка
Фота Аляксандры Шчыглінскай
Паводле Catholic.by

 

-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-
-09-28-chk-

Меткі: бп. Тадэвуш Кандрусевіч, Хрысціянства, Мерапрыемствы, Ватыкан

  • Кастрычнік
    2017

    Тэатр Зніч

  • Расклад начных чуванняў у мінскім Чырвоным касцёле на 2017-2018 гг.

    У парафіі Св. Сымона і Св. Алены (Чырвоны касцёл) ад кастрычніка да мая кожную першую суботу месяца будуць праходзіць начныя чуванні, прысвечаныя перапрашэнню Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі.

  • У архідыяцэзіі завяршаецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай (+праграма)

    15 кастрычніка фігура Маці Божай Фацімскай вернецца ў мінскую архікатэдру — святыню, з якой год таму 16 кастрычніка распачыналася яе перэгрынацыя па парафіях архідыяцэзіі.

  • Верасень
    2017

    Тэатр Зніч

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.