Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

У Мінску распачаў працу Цэнтр псіхалагічнай падтрымкі для бацькоў-усынавіцеляў

20 верасня ў Мінску афіцыйна распачаў працу першы некамерцыйны Цэнтр псіхалагічнай падтрымкі для бацькоў-усынавіцеляў «Родныя людзі».

Як паведаміла Сatholic.by каардынатар праекта Вольга Галаўнёва, усё распачыналася яшчэ восем гадоў таму, калі Вольга працавала ў Нацыянальным цэнтры ўсынаўлення, дзе праходзіць навучанне для бацькоў-усынавіцеляў. Разумеючы патрэбу суправаджэння такіх сямей, Вольга Галаўнёва пачала арганізоўваць адмысловыя сустрэчы для сем’яў з усыноўленымі дзецьмі.

Усынаўленне

З цягам часу ўзнікла ідэя арганізоўваць летнія фестывалі для сямей усынавіцеляў, якія ўключаюць не толькі супольнае правядзенне часу, адпачынак, спартыўныя і святочныя мерапрыемствы, але і адукацыйныя праграмы, трэнінгі, кансультацыі псіхолагаў, а таксама духоўнае кіраўніцтва.

Адзін з фестываляў ладзіўся на тэрыторыі праваслаўнага Свята-Елісееўскага Лаўрышэўскага мужскога манастыра ў Навагрудскім раёне.

Як падкрэсліла Вольга Галаўнёва, духоўнай складальнай фестывалю цікавяцца не толькі практыкуючыя праваслаўныя. Ёсць і тыя, хто ў штодзённасці не надае ўвагі пытанню веры, але ў кантэксце зносін з іншымі сем’ямі ўсынавіцелямі пачынае цікавіцца духоўнымі каштоўнасцямі, наведвае святыню.

Акрамя летніх фестываляў штомесяц праводзяцца сустрэчы для сем’яў, падчас якіх бацькі могуць атрымаць кваліфікаваную дапамогу, падзяліцца паміж сабой досведам і перажываннямі. Гэтыя сустрэчы, як дадала каардынатар праекта, карысныя і для дзяцей — яны бачаць, што не адны такія.

За гады працы з сем’ямі ўсынавіцелямі Вольга Галаўнёва ўбачыла, што дзякуючы кваліфікаваму суправаджэнню бацькі становяцца больш адкрытымі і перастаюць захоўваць таямніцу ўсынаўлення, што робіць іх больш свабоднымі і шчаслівымі, а таксама дае пазітыўны прыклад тым людзям, якія не рашаюцца на ўсынаўленне.

«Таксама ў сацыяльных сетках у нас ёсць закрытая супольная група, у якой звыш ста чалавек трываюць у пастаянных зносінах, – дадала каардынатар праекта. – Увогуле мы стабільна працуем прыкладна са 100 сем’ямі. Некаторыя прыходзяць разава».

На сёння цэнтр існуе толькі на ахвяраванні і спонсарскую дапамогу.

Кожны, каму цікавая тэма ўсынаўлення, можа звярнуцца да каардынарата праекта Вольгі Галаўнёвай, псіхолага, спецыяліста па сямейным уладкаванні:

+375 (29) 664-38-26
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Паводле catholic.by

Меткі: Сям'я, хрысціянскі псіхолаг

  • Кастрычнік
    2017

    Тэатр Зніч

  • Расклад начных чуванняў у мінскім Чырвоным касцёле на 2017-2018 гг.

    У парафіі Св. Сымона і Св. Алены (Чырвоны касцёл) ад кастрычніка да мая кожную першую суботу месяца будуць праходзіць начныя чуванні, прысвечаныя перапрашэнню Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі.

  • У архідыяцэзіі завяршаецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай (+праграма)

    15 кастрычніка фігура Маці Божай Фацімскай вернецца ў мінскую архікатэдру — святыню, з якой год таму 16 кастрычніка распачыналася яе перэгрынацыя па парафіях архідыяцэзіі.

  • Верасень
    2017

    Тэатр Зніч

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.