Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Інаўгурацыя катэдральнага капітула прайшла ў мінскай катэдры

12 верасня ў мінскім архікатэдральным касцёле прайшла цырымонія інаўгурацыі катэдральнага капітула cвятога Арханёла Міхала і Маці Божай Будслаўскай, падчас якой грэміяльныя і ганаровыя канонікі склалі прысягу.

Грэміяльныя канонікі атрымалі падчас інаўгурацыі капітула сімвалічныя пярсцёнкі і крыжы – знакі адрознення грэміяльных канонікаў.

Інаўгурацыя катэдральнага капітула

Катэдральны капітул Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі быў заснаваны 13 красавіка 2017 года. Да гэтага катэдральныя капітулы ў Беларусі ўжо былі заснаваны ў Віцебскай і Гродзенскай дыяцэзіях.

Хто такія канонікі?

Прэзбітэраў, якія з’яўляюцца членамі капітула, называюць канонікамі. Да іх заданняў належыць здзяйсненне найбольш урачыстых літургічных цэлебрацый у катэдральным касцёле, а таксама выкананне тых абавязкаў, якія на іх ускладзены правам або дыяцэзіяльным біскупам. Асноўным дакументам, які рэгулюе дзейнасць капітула, з’яўляецца яго статут.

Інаўгурацыя катэдральнага капітула

Канонікі капітула падзяляюцца на дзве групы: грэміяльныя канонікі і ганаровыя канонікі. Прызначэнне канонікам носіць характар асаблівай адзнакі і прызнання заслуг перад дыяцэзіяй.

Грэміяльныя канонікі ў капітуле выконваюць разнастайныя функцыі: дэкана (старшыні), тэолага, пенітэнцыярыя, цырымоніймайстра, кусташа, сакратара. У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прызначаны 8 грэміяльных і 10 ганаровых канонікаў.

Інаўгурацыя катэдральнага капітула

12 верасня прайшла цырымонія інаўгурацыі катэдральнага капітула cвятога Арханёла Міхала і Маці Божай Будслаўскай. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«Нашы продкі больш за 300 гадоў таму гэты прыгожы Божы дом прысвяцілі Імені Марыі – Маці нашага Збаўцы і нашай духоўнай Маці, – сказаў у гаміліі арцыбіскуп. – Сімвалічна, што ў гербе Мінска таксама знаходзіцца выява Марыі, аб чым добра ўзгадаць асабліва ў гэтым годзе, калі сталіца Беларусі святкуе юбілей 950-годдзя свайго заснавання. Ужо тады жыхары гэтага горада над Свіслаччу абралі Марыю сваёй заступніцай».

Кажучы пра інаўгурацыю Мінскага катэдральнага капітула, іерарх нагадаў, што капітул канонікаў мінскай катэдры існаваў у мінулыя часы перад кастрычніцкай рэвалюцыяй 1917 г., аднак з-за пераследу веры перастаў існаваць.

Інаўгурацыя катэдральнага капітула

«Ажыццяўленне фацімскага прароцтва аб навяртанні нашых земляў дало магчымасць адраджэння Мінскага катэдральнага капітула, – сказаў Мітрапаліт. – Сённяшняя цырымонія інаўгурацыі катэдральнага капітула – гэта яшчэ адзін знак адраджэння Касцёла і яго прызнання Апостальскім Пасадам. Гэта таксама знак прызнання заслуг асобаў, якія ўнеслі і далей уносяць свой уклад у адраджэнне і развіццё Касцёла ў нашай краіне».

Паводле слоў арцыпастыра, «абіраючы Маці Божую Будслаўскую і св. Міхала Арханёла сваімі апекунамі, Мінскі катэдральны капітул хоча падзякаваць ім за апеку і дапамогу падчас цяжкага перыяду ганенняў, а таксама прасіць благаслаўлення на змаганні за чысціню веры і маральныя каштоўнасці, якіх сучасны свет не ўспрымае».

Інаўгурацыя катэдральнага капітула

Інаўгурацыя катэдральнага капітула

Іерарх пажадаў, каб «святое Імя Марыі падтрымлівала Мінскі катэдральны капітул, каб ён быў радасцю нашага Касцёла», і каб, беручы прыклад са святога Міхала Арханёла, «Касцёл і далей дапамагаў людзям на першае месца ставіць веру ў Бога, без якой няма збаўлення».

Катэдральны капітул у Мінску

Катэдральны капітул у Мінску быў заснаваны 14 студзеня 2017 года Кангрэгацыяй па справах Духавенства.

Галоўнымі функцыямі капітула з’яўляецца дапамога біскупу, удзел у найбольш урачыстых цэлебрацыях у катэдральным касцёле ў Мінску і ў іншых месцах архідыяцэзіі, арганізацыя ў катэдральным касцёле канферэнцый і сімпозіумаў, прысвечаных дакументам Святога Айца і Апостальскай Сталіцы, паглыбленне культу святога Арханёла Міхала і Маці Божай Будслаўскай, дапамога Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму, забеспячэнне вернікам магчымасці прыступаць да сакрамэнту пакаяння праз дзейнасць каноніка пенітэнцыярыя.

Фота Аляксандры Шчыглінскай
Паводле catholic.by

-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--
-09-12--

Меткі: бп. Тадэвуш Кандрусевіч, кс. Уладыслаў Завальнюк, Урачыстасць, катэдральны капітул у Мінску

  • Верасень
    2017

    Тэатр Зніч

  • Пілігрымка на Святую Зямлю 18-24 верасня 2017

    Запрашаем у пілігрымку на Святую Зямлю 18-24 верасня 2017г.

  • Пілігрымка з удзелам у кангрэсе

    Запрашаем у пілігрымку з удзелам у кангрэсе "Маці ў малітве". У плане наведванне Чэнстаховы, Кракава, Лагеўнікаў, Кальварыі-Зэбжыдоўскйа, Непакалянава (Польшча) 18-22.09.2017.

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.