Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

У Мінскім тэалагічным каледжы распачаўся новы навучальны год

Урачыстае распачацце новага навучальнага года ў Мінскім тэалагічным каледжы прайшло 2 верасня ў касцёле свв. Сымона і Алены. Святую Імшу з удзелам выкладчыкаў і навучэнцаў установы ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

У Мінскім тэалагічным каледжы распачаўся новы навучальны год

У каледжы гэты навучальны год ужо восьмы. На сёння ўстанову скончылі 59 чалавек. Большасць з іх паспяхова служаць Касцёлу ў якасці катэхетаў і ў іншых касцёльных установах.

А некаторыя, як падкрэсліў іерарх, «непасрэдна не звязаны са служэннем у Касцёле, але сваімі ведамі і сведчаннем з’яўляюцца евангельскай закваскай у грамадстве, якое патрабуе Божага слова і вучэння Касцёла».

Арцыпастыр адзначыў таксама, што акрамя падрыхтоўкі катэхетаў у каледжы цяпер рыхтуюць кантараў і супрацоўнікаў касцёльных сродкаў масавай камунікацыі.

У Мінскім тэалагічным каледжы распачаўся новы навучальны год

«Сайт Catholic.by павінен папаўняцца звесткамі з парафій і рэгіёнаў, а для гэтага павінен быць хтосьці, хто іх кваліфікавана падрыхтуе. Таксама ствараюцца і развіваюцца парафіяльныя сайты, якія патрабуюць адпаведна падрыхтаваных журналістаў. Для гэтага ёсць усе магчымасці. Акрамя тэарэтычных заняткаў можна паспрабаваць сябе на сайце Сatholic.by, на “Радыё Марыя”, якое ўжо некалькі месяцаў паспяхова дзейнічае, ці супрацоўнічаючы з рэдакцыяй выдавецтва “Про Хрысто”», – дадаў іерарх.

«У многіх, асабліва невялікіх, парафіях ахілесавай пятой з’яўляюцца касцёльныя спевы і арганізацыя хору, – працягваў Мітрапаліт. – Спадзяюся, што каледж зможа дапамагчы ў вырашэнні праблемы падрыхтоўкі як касцёльных журналістаў, так і кіраўнікоў парафіяльных хораў».

У гаміліі арцыбіскуп засяродзіўся на змесце Евангелля на гэты дзень, у аснове якога – прыпавесць пра таланты.

«Сённяшняе Евангелле – гэта вялікі ўрок для нас. Кожны з нас атрымаў ад Бога нейкія дары, скажам так, таланты. І Бог чакае, што мы іх не закансервуем, але адпаведна выкарыстаем, каб яны прынеслі як мага большую карысць. Да гэтага заклікае нас і сённяшні дзень распачацця новага навучальнага года. Ён вельмі важны, бо нясе новыя надзеі на будучыню і таксама, у пэўнай меры, вызначае, якой яна будзе», – адзначыў іерарх.

У Мінскім тэалагічным каледжы распачаўся новы навучальны год

«На дарозе нашага жыцця адна маленькая памылка на пачатку можа прывесці да катастрофы і завесці далёка ад шчасця, якога жадаем і да якога імкнёмся. Таму з першых дзён неабходна з усёй сур’ёзнасцю брацца не толькі за навуку, але і за сваю духоўную фармацыю», – нагадаў Мітрапаліт Кандрусевіч.

Звяртаючыся да катэхетаў, іерарх падкрэсліў, што людзі хочуць бачыць духоўных лідараў, з якіх можна браць прыклад. «Святы папа Пій Х дэвізам свайго служэння абраў словы: “Усё аднавіць у Хрысце”. Такога аднаўлення патрабуе Касцёл, свет і наша грамадства. Але аднаўленне наступіць толькі тады, калі наша жыццё будзе напоўнена Божым словам, якое заўсёды актуальнае і дзейснае, і вучэннем Касцёла», – сцвердзіў арцыпастыр.

«У Святым Пісанні ёсць два паняцці часу, якія на грэчаскай мове выражаюцца словамі “хронас” і “кайрос”. Хронас – гэта час, які адлічвае гадзіннік, час механічны і незалежны ад нас. Кайрос – гэта час сэрца, які адмяраецца не гадзіннікам, але дзейнасцю Найвышэйшага, які з’яўляецца Панам часу і гісторыі. (...) Таму, дарагія навучэнцы каледжа, не замыкайцеся ў перспектыве часу хронас, каб толькі дачакацца канца навучальнага года. Жывіце часам кайрос, належным чынам выкарыстоўвайце яго і таланты, якімі Бог вас адарыў, каб час, які перад вамі, з Божай дапамогай сапраўды стаў часам інтэлектуальнай і духоўнай фармацыі на карысць Касцёла і для нашага збаўлення», – заключыў іерарх.

Падчас інаўгурацыйнай сустрэчы з тэматычным дакладам да навучэнцаў звярнуўся кс. магістр Аляксандр Шамрыцкі MIC, пасля чаго арцыбіскуп Тадэвуш уручыў студэнтам І курсу заліковыя кніжкі.

У Мінскім тэалагічным каледжы распачаўся новы навучальны год

Фота Іна Басалыга
Паводле catholic.by

-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-
-09-04-kolledz-

Меткі: бп. Тадэвуш Кандрусевіч, Мінскі тэалагічны каледжа імя св. Яна Хрысціцеля, Мерапрыемствы

  • Лістапад
    2017

    Тэатр Зніч

  • Кастрычнік
    2017

    Тэатр Зніч

  • Расклад начных чуванняў у мінскім Чырвоным касцёле на 2017-2018 гг.

    У парафіі Св. Сымона і Св. Алены (Чырвоны касцёл) ад кастрычніка да мая кожную першую суботу месяца будуць праходзіць начныя чуванні, прысвечаныя перапрашэнню Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі.

  • У архідыяцэзіі завяршаецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай (+праграма)

    15 кастрычніка фігура Маці Божай Фацімскай вернецца ў мінскую архікатэдру — святыню, з якой год таму 16 кастрычніка распачыналася яе перэгрынацыя па парафіях архідыяцэзіі.

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.