Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Пілігрымка на Святую Зямлю 18-24 верасня 2017

Запрашаем у пілігрымку на Святую Зямлю 18-24 верасня 2017г.

Дзень 1 – 18.09.2017

Збор у Мінску. Прылёт у Тэль-Авіў. Прыбыццё ў гатэль у Бэтлеем. Начлег у Бэтлеем.

Дзень 2 – 19.09.2017

Сняданак, пасля – сузіранне панарамы Ерузалема і віду на святыя горы. Пасля – Аліўная гара: месца Унебаўшэсця, касцёл Pater Noster, Dominus Flevit, Аліўны сад, базыліка Агоніі, Царква Грабніцы Маці Божай. Праезд на гару Сіён: абацтва Унебаўзяцця і Вячэрнік. Магіла цара Давіда.  Кляштар Кустодыі (Вячэрнік) – св. Імша Шпацыр па Старым горадзе, час вольны. Вяртанне ў гасцініцу. Абед-вячэра. Начлег ў Бэтлеем.

Дзень 3 – 20.09.2017

Сняданак. Наведванне гістарычнага цэнтра ў Ерузалеме: касцёл св. Ганны, Канвент Ecce Homo, Крыжовы шлях (Via Dolorosa), базыліка Гробу Пана, Храм Гроба Пана. Імша. Шпацыр па Старым горадзе, “Сцяна Плачу”. Вяртанне ў гасцініцу на абед-вячэру і начлег ў Бэтлеем.

Дзень 4 – 21.09.2017

Сняданак. Поле Пастухоў, св. Імша. Наведванне Бэтлеема: базыліка Нараджэння Пана, базыліка св. Кацярыны і Грот св. Ераніма, Малочны грот. Абед-вячэра. Начлег ў Бэтлеем.

Дзень 5 – 22.09.2017

Сняданак, пасля сняданку выезд да гары Табор Св. Імша, ў базіліцы Перамянення Пана. Затым наведванне Кафарнаума і праезд на Гару благаслаўленняў. Наведванне Табхі: касцёл Памнажэння Хлябоў і Рыб і касцёл Прымату св. Пятра Кана Галілейская – для сужэнцаў аднаўленне абяцанняў. Вяртанне ў гасцініцу. Абед-вячэра. Начлег ў Галілеі.

Дзень 6 – 23.09.2017

Сняданак. Праезд над ракой Ярдан – аднаўленне абяцанняў хросту. Праезд уздоўж даліны Ярдана. Прыпынак у Ерыхоне пад Гарой спакушэння і каля сікаморы Закхея.Адпачынак на Мёртвым моры. Наведванне фабрыкі “Ахава” (па магчымасці). Праезд праз Юдэйскую пустыню ў Бэтанію, Св. Імша у касцёле Лазара, Марфы і Марыі. Вяртанне ў гатэль на вячэру і начлег. Бэтлеем

Дзень 7 – 24.09.2017

Сняданак. Прыезд у Эйн-Карэм: касцёл Адведзінаў і св. Яна Хрысціцеля. Яд ва-Шэм, Св. Імша ў базыліцы Наведзінаў. Прыбыццё ў аэрапорт у Тэль-Авіве. Адлёт. Прыбыццё у Мінск. Заканчэнне пілігрымкі.

Запіс па тэл.: +375 29 77 393 77 ці +375 29 33 595 33 (Наталля)

Меткі: Хрысціянства, Свята зямля, Анонсы, Пілігрымкі