Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • «Быць пратаганістамі св. Яна Хрысціцеля»: у мінскім Чырвоным касцёле прайшла аплаткавая сустрэча для катэхетаў архідыяцэзіі

Пілігрымка з удзелам у кангрэсе "Маці ў малітве"

Запрашаем у пілігрымку з удзелам у кангрэсе "Маці ў малітве". У плане наведванне Чэнстаховы, Кракава, Лагеўнікаў, Кальварыі-Зэбжыдоўскйа, Непакалянава (Польшча) 18-22.09.2017.

Дзень 1 – 18.09.2017

Збор удзельнікаў у Мінску а 01:00. Пераезд праз мяжу РБ і Польшчы. Прыбыццё ў Чэнстахову. Наведванне санктуарыя на Яснай Гары, дзе сястра Фаўстына малілася ля ног Маці Божай перад выездам у Літву. Час на індывідуальную малітву перад цудадзейным абразом і наведванне кляштара. Святая Імша. Прыезд на абед-вячэру і начлег у Доме пілігрыма на Яснай Гары.

Дзень 2 – 19.09.2017

Сняданак, святая Імша, пасля – прыезд у цэнтр Кракава. Наведванне сталіцы Малапольшчы: прагулка Каралеўскай дарогай да Рынка і на Вавельскі схіл, Каралеўскі замак, Вавельскі цмок, катэдра з капліцай Зыгмунда. Наведванне Старога горада: Рынак, Барбакан, марыяцкі касцёл са знакамітым абразом Віта Ствоша. Вяртанне ў гатэль на абед-вячэру і начлег Кракаў.

Дзень 3 – 20.09.2017

Сняданак. Пасля прыбыццё ў Лагеўнікі. Наведванне санктуарыя Папы Яна Паўла II і Божай Міласэрнасці, дзе знаходзяцца рэліквіі святой сястры Фаўстыны Кавальскай, беатыфікацыю і кананізацыю якой здзейсніў св. Ян Павел ІІ.

УДЗЕЛ У КАНГРЭСЕ „МАЦІ У МАЛІТВЕ”
12:00 святая Імша у базіліцы Божай Міласэрнасці
13:00 Перапынак на каву/абед
14:30 Канферэнц-зала ў пастырскім цэнтры – Pastoral Lodge – сустрэча
18:00 Вячэра (сталовая ў пастырскім цэнтры – Pastoral Lodge)
Увечары прыбыццё ў Кальварыю-Зэбжыдоўску, Дом пілігрыма, абеда-вячэра і начлег.

Дзень 4 – 21.09.2017

Святая Імша, cняданак, пасля – Наведванне санктуарыя, прагулка кальварыйскімі дарожкамі. Прыбыццё ў Вадавіцы. Наведванне роднага дома Караля Вайтылы, базылікі Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі. Увечары – прыбыццё ў Непакалянаў – Дом пілігрыма. Святая Імша. Абед-вячэра і начлег.

Дзень 5 – 22.09.2017

Пасля сняданку і святой Імшы – праезд праз тэрыторыю Польшчы, пераезд праз мяжу з РБ, увечары – прыбыццё ў Мінск.

"Каталіцкі Пілігрым" пакідае за сабой права змяняць парадак праграмы ў інтарэсах удзельнікаў.

Кошт 145 € + Віза 60€

Запіс па тэл: +375 29 77 393 77 ці +375 29 33 595 33 (Наталля)

Меткі: Анонсы, Маці ў малітве, Пілігрымкі, Хрысціянства

  • Дабрачынная акцыя “Светлае Свята Вялікадня”

    Згодна з добрай традыцыяй, моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Бібліятэка імя Адама Міцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, яці пройдзе ў касцёле з 17 па 23 лютага.

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Студзень
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.