Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • Пiлiгрымы змогуць атрымаць палкі для скандынаўскай хадзьбы

Пiлiгрымы змогуць атрымаць палкі для скандынаўскай хадзьбы

Новаўвядзенне ў поснай пiлiгрымцы, якая вырушае з Чырвонага Касцела: усе жадаючыя пiлiгрымы змогуць атрымаць палкі для скандынаўскай хадзьбы.

Гэты новы від спорту з маланкавай хуткасцю распаўсюджва-ецца па ўсім свеце. Чым жа ён адрозніваецца ад звычайнай хады?

Вытокі Скандынаўскай хадзьбы сыходзяць да сярэдзіны мінулага стагоддзя, калі ўпершыню фінскія лыжнікі пачалі трэніравацца ле-там без лыж, але з лыжнымі палкамі. Даследаванні, праведзеныя навукоўцамі, медыкамі і прафесіяналамі фітнесу, паказалі, што гэты просты і не патрабуючы падрыхтоўкі від спорту аказвае надзвычай аздараўленчае ўздзеянне на ўвесь арганізм чалавека.

Хадзьба з палкамі разгружае калені, спіну, паясніцу на 30ф%, таму яна карысная для людзей з захворваннямі суставаў, спіны, а ткасама для людзей з лішняй вагой. Нардычная хадзьба з’яўляецца эфек-тыўнай для рэабілітацыі людзей, якія пакутуюць ад сардэчна-сасуд-зістых захворванняў і хвароб органаў дыхання. Акрамя таго, гэты спорт павышае здольнасць арганізма да аднаўлення.

25 чэрвеня для ўсіх жадаючых першую трэніроўку правёў інструк-тар Аляксандр. Тыя, хто не змог на ёй прысутнічаць, змогуць прайсці інструктаж непасрэдна перад выхадам у пілігрымку.

Меткі: Будслаў, Пілігрымкі