Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Я хачу пераступіць Царства Божага парог...

Месяц май – час, калі дзеці і моладзь прыступаюць да першай споведзі і Першай Святой Камуніі. Вашай увазе прапануем фотарэпартаж з парафіі Св. Сымона і Св. Алены.

Першая Камунія дзіцяці – гэта перш за ўсё радасць для тых, хто ўжо адкрыў Эўхарыстыю, перажыў знаёмства з гэтым сакрамэнтам, а значыць адкрыў прысутнасць Хрыста ў Касцёле і ў жыцці.

Біскуп Антоній Дзям'янка

21 мая 2017 г. 130 хлопчыкаў і дзяўчынак парафіі Св. Сымона і Св. Алены прынялі Езуса ў сваё сэрца і запрасілі Яго застацца з імі назаўсёды. Разам з маленькімі вернікамі ў святой Імшы ўдзельнічалі іх бацькі, бабулі і дзядулі, хросныя і шматлікія госці.

Бласлаўленне дзяцей

Першая Камунія – радасная падзея не толькі для дзяцей, іх бацькоў і родных, але і для ўсёй парафіяльнай супольнасці. Падрыхтоўка да гэтай важнай у жыцці дзяцей падзеі працягвалася два гады. На працягу гэтага часу дзеці ўдзельнічалі ў катэхізацыі – пазнавалі асноўныя праўды веры, вучылі малітвы, разважалі над Божым словам, стараліся пазнаць і палюбіць Хрыста.

Першакамунійныя дзеці

Напярэдадні прыняцця сакрамэнту дзеці прыступалі да першай споведзі. Дзеткі павінны самі ўспомніць усе свае грахі, вырашыць для сябе, што яны зрабілі ў жыцці добрага, а што дрэннага. Разабрацца ў сваім мінулым, каб прыйсці да новага жыцця са спакойнай чыстай душой.

Першакамунійныя дзеці

Пасля прыняцця Першай Камуніі ў дзяцей пачынаецца белы тыдзень, на працягу якога яны ў першакамунійных строях дзеля ўзрастання ў веры штодзённа ўдзельнічаюць ў маёвых набажэнствах.

Першакамунійныя дзеці

Першакамунійныя дзеці

Першакамунійныя дзеці

Прыняцце Першай Святой Камуніі

Першакамунійныя дзеці з катэхэткай

Першакамунійныя дзеці з катэхэткай

Агульны фотаздымак

Меткі: Першая Святая Камунія

  • Дабрачынная акцыя “Светлае Свята Вялікадня”

    Згодна з добрай традыцыяй, моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Бібліятэка імя Адама Міцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, яці пройдзе ў касцёле з 17 па 23 лютага.

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Студзень
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.